Ёсць вядомыя на ўсю Беларусь «тэатралы», а
ў Віцебску завяліся «літаратуразнаўцы». Працуюць яны ў гарадской газеце «Віцьбічы» - там пераблыталі прозвішчы і творы лаўрэатаў абласной прэміі імя Петруся Броўкі. 🤷♀️
Паводле газеты «Віцьбічы», «у намінацыі
«Паэзія» пераможцам стала віцебская паэтка, літаратуразнаўца, педагог-метадыст
Вольга Русілка. Хаця на фотаздымку відаць, што яна трымае ў руках дыплом за перамогу ў намінацыі
«Проза".
"Яна прадставіла кнігу «Палескі дзівасіл: нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Гніламёдава», пішуць "Віцьбічы", не згадваючы, што яна напісана ў суаўтарстве з даследчыцай
Валянцінай Локун.
У намінацыі
"Проза", паводле "літаратуразнаўцаў", перамагла полацкая паэтка і мастачка Галіна Загурская з кнігай «Санеты». Ніхто з аўтараў нататкі не падумаў, што санет – гэта жанр паэзіі, а не прозы...🙃
«Намеснік старышні абвыканкама Вячаслаў Дурноў пажадаў ім
крэпкага здароўя», - пішуць «Віцьбічы». Відаць, там працуюць яшчэ і вялікія мовазнаўцы...
UPD:
Выправілі 😊 Значыць, нас чытаюць)