Офіс Ціханоўскай пракаментаваў выдачу «каліноўца» Васіля Верамейчыка Беларусі
Крыніца: @tsikhanouskaya
«Офіс Святланы Ціханоўскай выказвае рашучы пратэст у сувязі з экстрадыцыяй грамадзяніна Беларусі Васіля Веремейчыка з В'етнама. Гэты крок з'яўляецца часткай працяглай рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які не спыняецца перад нічым, каб пераследаваць сваіх апанентаў, у тым ліку тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю, а таксама тых, хто абараняе Еўропу ад агрэсіі Расіі
Заклікаем міжнародную супольнасць:
• Змяніць падыходы да разгляду спраў аб прадастаўленні міжнароднай абароны, надаючы асаблівую ўвагу індывідуальнаму аналізу абставінаў кожнага асобнага выпадку.
• Разарваць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях супраць грамадзян.
• Прыпыніць двухбаковую дамову аб экстрадыцыі і прававой дапамозе з Рэспублікай Беларусь, каб перашкодзіць экстрадыцыі палітычных зняволеных і актывістаў, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі».
Крыніца: @tsikhanouskaya