Верашчака


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.
Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.
Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Forward from: Пакрысе
Як жа я цешуся, калі ўзнікае новы і цікавы праект для вывучэння беларускае мовы! Зірніце, якая цудоўная праграмка паўстала дзякуючы @mova_by!

Шмат словаў, шмат тэмаў, шмат розных практыкаванняў, якія дазволяць замацаваць новую лексіку! Цудоўны спосаб, каб пачаць!

Гартайце карткі і ўсталёўвайце сабе на айфон ці андроід!


Forward from: Onlíner па-беларуску
Выберыце слова, якое НЕ АБАЗНАЧАЕ ежу.
Poll
  •   харч
  •   спажыва
  •   ласунак
  •   наедак
  •   ядловец
  •   прысмакі
1209 votes


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
#ХвілінкаГумару

Як украінцы разумеюць беларускую мову ))

Крыніца відэа ў тыкток


Forward from: Звязда
Лідскі гісторыка-мастацкі музей арганізаваў выстаўку, прысвечаную Купале 🖼

Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея супрацоўнічае з рознымі ўстановамі культуры Беларусі. У тым ліку з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

📜 Музейшчыкаў злучыла адна важная ў гісторыі беларускай літаратуры падзея — прыезд у Ліду народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў сакавіку 1940 года. Роўна 85 гадоў назад.

Між іншым, горад рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства! ✍🏻

zviazda.by


Forward from: Onlíner па-беларуску
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Дзяўчынка з Гарадзішча знайшла на агародзе пацерку з X стагоддзя

Пра цікавы выпадак распавядае музей «Стары Менск».

Ганна паказала знаходку бацькам — і сям'я накіравалася ў музей.

Візантыйская пацерка, якую заўважыла ў сваім двары Ганна, зроблена з каляровага шкла. Такіх у Гарадзішчы знаходзілі шмат, удакладняюць супрацоўнікі музея. Але ад гэтага знаходка не робіцца менш каштоўнай.


#ДумкіЎслых

Ведаеце, што такое пи....ц?
Гэта калі я пішу на пошту Кадастравага агенства, што па іх дадзеных вуліца ў Радашковічах названа іменем калабаранта здрадніка, а яны ў адказ:

- Аформіце свой зварот правільна!

А наконт інфармацыі на сайце ніякіх змен. Свежы скрын прычапіла, мінуту таму зроблены.

Мне вось нехер рабіць, як пісаць звароты! Выправіць інфу можна было за пару хвілін, хутчэй, чым друкаваць мне гэту адпіску.
А потым людзі ў іх дрэнныя, скардзяцца!

Ладна, набяруся цярпення і напішу вышэй. Хацела як лепей, вырашыць праблему па ціхаму.

Зоя С


#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

А вы ведаеце, калі і дзе быў пабудаваны першы касцёл у Беларусі? Аказваецца, у 1378 г. у Абольцах...ва ўсходняй Беларусі.

Ці гэта ўвогуле не самы першы пабудаваны касцёл у ВКЛ? 🤔


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
#ДумкіЎслых

Вось так паслухаеш Прэзідэнта, потым паслухаеш прапагандыстаў і разумееш, што трэба выбіраць, каму верыць, пазіцыі ж у іх розныя 🤷🏻‍♀️

Зоя С


Forward from: Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#БеларускаяВільня

Як Вільня стала жамойцкім горадам

У міжваенным перыядзе (1921 — 1939 гады) Вільня была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцый газет і часопісаў.

Праўда, становішча ўвесь час змянялася да горшага, і напярэдадні другой сусветнай вайны колькасць іх у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася.
Пасля прыяднання Заходняй Беларусі да БССР беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад будзе нарэшце ў складзе беларускае рэспублікі. Афіцыйныя савецкія ўлады нават наладзілі ўрачыстасць з нагоды далучэння Вільні “на векі вякоў”.

У снежні 1939 года Сталін перадаў Вільню з Віленскім краем (гэта быў абшар з насельніцтвам 457 тысяч чалавек) Летуве. Нарком замежных спраў СССР Молатаў адзначыў тады: “Мы ведаем, што бальшыня насельніцтва гэтага абшару не летувіская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні летувіскага народа цесна звязаныя з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары”.

Зразумела, што такое “дабрадзейства” мусіла быць аплачанае. Напачатку Масква атрымала права на размяшчэнне ў Летуве вайсковых базаў, а неўзабаве, як вядома, і ўвогуле “праглынула” яе.

Жамойцкае насельніцтва горада стала імкліва ўзрастаць за кошт перасяленцаў з этнічных жамойцкіх земляў. Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Летувіская прапаганда сцвярджала, што яны не беларусы, а “страчаныя летувісы”, што ім трэба толькі змяніць прозвішча, дадаўшы “-ас”, “-іс” або “-ус”, ды навучыцца жамойцкай мове.

Беспрацоўе сярод беларусаў павялічылася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж з іх, хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, увогуле не маглі атрымаць летувіскае грамадзянства.

У часе вайны ініцыятарамі карных захадаў з боку немцаў супраць нацыянальна свядомых беларусаў нярэдка былі польскія шавіністы. Гэта разам з перадваеннымі сталінскімі рэпрэсіямі спрычынілася да катастрафічнага змяншэння колькасці беларускай інтэлігенцыі ў Вільні.

Паводле “Каляндарных нататак” Адама Станкевіча, пры канцы вайны летувісы панічна баяліся беларусаў, справядліва мяркуючы, што іхны актыўны калабарацыянізм, з аднаго боку, і шырокі супраціў беларусаў фашысцкай акупацыі і іх каласальныя ахвяры — з другога, могуць даць падставу для паваеннага перагляду лёсу Вільні. Але Сталін не палічыў патрэбным вяртацца да гэтага пытання.

Канчатковае знішчэнне беларускага культурнага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Летувіскі ўрад у асобе міністра асветы Ю.Жугжды не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы, чаго дамагаліся А.Станкевіч ды іншыя беларускія дзеячы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, славуты музей імя І.Луцкевіча.
Па ўзгадненні з Масквой і Варшавай замест беларускіх школаў пачалі насаджацца польскія і расейскія, было наладжанае выданне газеты “Чырвоны штандар” на польскай мове. Як і раней, польскія ксяндзы стараліся ўбіць у галовы беларусам-каталікам, што ўзапраўды яны палякі. У гэтым былі зацікаўленыя і летувіскія ўлады. Яны, відаць, не бачылі іншага шляху дэнацыяналізацыі беларусаў Віленшчыны, бо разумелі, што перавярнуць іх на жамойтаў досыць праблематычна.

Тым не менш; маючы на мэце змяніць дэмаграфічную сітуацыю на сваю карысць, яны адначасна імкнуліся накінуць на беларусаў хоць бы сваю вонкавую абалонку: дзе толькі магчыма запісвалі іх жамойтамі, перакручвалі імёны і прозвішчы на свой капыл (Міцкявічус замест Міцкевіч, Васіляўскас замест Васілеўскі, Астраўскайтэ замест Астроўская, Жвірбліс замест Верабей і т.д.).

Праводзілася татальная летувізацыя тапанімікі Вільні і Віленскага краю (Меднікі сталі Мядзінінкай, Свянцяны — Швянчоніс, Салечнікі — Шальчынінкш, Вострая Брама — Аўшрас і т.д.). У выніку тут не засталося амаль ніводнай беларускай назвы.

Такім чынам Вільня набыла нязвыклае для сябе аблічча, упершыню за сваю шматсотгадовую гісторыю, стаўшы жамойцкім горадам.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
#ДумкіЎслых

🔥 Не, гэта не дэсаветызацыя, гэта нейкі дзіцячы сад! Па ідэі, усе савецкія люкі трэба было зняць і выкаціць праз мяжу на тэрыторыю Расіі. Маўляў, наце вам, нічога савецкага нам не трэба! А то га...но атрымалася, усе ўсё роўна ведаюць, што на калодзежах савецкі чыгун ляжыць!

І гэта... Што там наконт Вільні, за якую літоўцы паабяцалі ў склад СССР увайсці? Бггг, самі прадаліся, за зямлю і сталіцу, а потым Савецкі Саюз у іх акупантам стаў!

Ну такія смешныя ў нас суседзі, проста камедзі клаб нейкі! На такіх нават крыўдзіцца немагчыма, толькі абняць і пашкадаваць.

(Пра Вільню, дарэчы, кіну пост ніжэй. Трэба час ад часу нагадваць, а то люкі ў іх!))))

Зоя С


#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Тут цікавыя факты пра шляхту агучваюцца аўтарам. Атрымліваецца, што па сутнасці ўжо ў XVI ст. шляхта пераставала выконваць тую функцыю, дзеля якой яна ўвогуле першапачаткова існавала - ваяваць. Можна сказаць, што з гэтых часоў шляхта становіцца паразітуючым саслоўем у дзяржаве. З гэтага часу і пачынаецца адна з будучых прычын заняпаду Рэчы Паспалітай.

Каралі нічога не маглі зрабіць...


#Падарожжа

230 км ад Мінска.
Руіны павятовай бальніцы ў Дзісне (самы маленькі горад у РБ, 1500чел ), Мёрскі раён. 1903 год.

У Першую сусветную вайну немцы, заняўшы горад, абсталявалі тут афіцэрскі шпіталь.
Побач з бальніцай з'явіліся могілкі, дзе хавалі памерлых пацыентаў.

Падчас вызвалення горада ў 1944г.ад артабстрэлу ў будынку пачаўся пажар. Драўляны дах і перакрыцці выгарэлі цалкам.

У 1958г. мясцовая ўлада, прыняла спробу аднавіць шпіталь. Але праз год Дзісненскі раён ліквідавалі, і будаўнічыя работы былі спыненыя.

У пачатку 1990-х бальніцу вырашылі аддаць духоўнаму ведамству, якое збіралася адкрываць там свячны завод. Потым мясцовыя кааператары спрабавалі пачаць тут выраб драцяных платоў. Але нешта не атрымалася і будынак застаўся закінутым.

Крыніца


Forward from: Беларусь в кадре
#Откамерыдосердца

Фотограф: Александр Шатохин
Пинск


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Вітаем!
Добрага плённага тыдня ўсім!

Відэа адсюль:
https://www.tiktok.com/@chitry_vusien?_t=ZS-8v7DOryvIC0&_r=1


Forward from: STROJ
Падборка каналаў у telegram, на якія варта падпісацца

💌 @poshtabel — Беларусь на старых здымках і паштоўках. Фотапараўнанні "было-стала", цікавыя факты па гісторыі, фатаграфіі, этнаграфіі.

🪙 @skarbmin — нумізматычны канал пра разнастайныя манеты ды іх гісторыю.

🧪@BelarusScience — добры кантэнт пра навуку, анонсы цікавых публікацый і кніг, стажыроўкі, даследванні і ўсё такое ў даступнай форме.

📲 @techleadby — навіны папулярнае навукі, тэхналогій, дызайну і архітэктуры. Прафесійныя допісы і цікавыя абмеркаванні.

15 last posts shown.