Posts filter


14/03/2025, 19:00

📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Цікавая і маладаследаваная тэма – адзенне Гродзенскай вобласці і, разам з ёй, заходняй часткі Мінскай вобласці. Тут сялянскае адзенне старога тыпу раней выйшла з шырокага ўжытку і дайшло да нашых часоў у досыць малым аб'ёме. Але ўсё ж пэўныя матэрыялы па гэтым рэгіёне ёсць.

Трэцяя лекцыя па гарадзенскіх строях будзе прысвечаная аксэсуарам і традыцыйнаму мужчынскаму адзенню.

🎟️Квіток: 8 рублёў.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Як мы шукалі Дамачаўскі строй, кавалачак нашай леташняй хронікі 🎞️

📍Ляплёўка, Брэсцкі раён.
Такія размовы можна слухаць бясконца.


МУЗЕЙ ПІСАНКІ Ў САПОЦКІНЕ

Сапоцкінская пісанка ўражывае сваім колерам - чорным ці цёмнакарычневым.
Дадзеная традыцыя ўключана ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Сапоцкінская традыцыя ўяўляе сабой нанясенне на яйка пісаком вадкага воску. Фарбавальнік з натуральных інгрэдыентаў настойваецца напярэдадні на працягу некалькіх месяцаў. У яго дадаюць кавалачкі жалеза і воцату.

У дадатак музей мае два пакоі, прысвечаныя этнаграфічнай і архітэктурнай спадчыне рэгіёна.

Прыемны бонус - магчымасць набыць сапраўдную Сапоцкінскую пісанку ад мясцовых майстроў!

Інстаграм музея
па спасылцы.

639 2 17 2 50

ВЫСТАВА РАБОТ НІНЫ БОХАН

З сярэдзіны да пачатку 1980-х гадоў Ніна Бохан з невялікім чамаданчыкам у руках вандравала па вёсках Астравецкага, Смаргонскага, Маладзечненскага і іншых раёнаў. Размалёўвала сцены ў дамах, рэчы, пісала карціны і стварала дыванкі. У творчасці мастачкі пераважалі прыродныя матывы – яна малявала аленяў, лебедзяў, дрэвы, кветкі.

На часовай выставе будуць прадстаўленыя маляваныя дываны Ніны Бохан з прыватных збораў.

Адкрыццё праекта:
6 сакавіка 2025 а 15:00
Месца:
музейна-выставачным комплекс Запаведніка (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе)

Старонка праекта

743 1 11 2 31

Да 16 красавіка ў Гомельскім палацы можна пабачыць строі:

1-2 фота – Буда-Кашалёўскі строй;
3-4 фота – Калінкавіцкі строй;
5-6 фота – Неглюбскі строй;
7-8 фота – Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй;
9-10 фота – Жаночы касцюм стараабрадцаў з Магілёўскай губерні.

622 1 13 9 50

Выпуск пра чароўны свет пісанкі з Ганнай Клімовіч

У размове з Ганнай мы даведаліся пра таямніцы пісанкі ад старажытнасці да сучаснасці. Пагутарылі пра тое, калі з’явіліся пісанкі, якімі інструментамі яны ствараюцца, якія выкарыстоўваюцца колеры. Таксама Ганна паказала і патлумачыла розныя ўзоры на пісанках.

Сацсеткі праекта:
🔸Instagram
🔸TikTok
🔸YouTube


На часовай экспазіцыі прадстаўлены прыклады ткацтва з фондаў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – посцілкі і дываны, прыклады шматнітовага двухуточнага ткацтва, а таксама дыванкі ў тэхніцы двухбаковага ткацтва, якія стварылі майстрыхі Леаніда Бусловіч, Вера Белакоз, Марыя Мінец.

На выставе таксама прэзентуюцца матэрыялы з фондаў музея М.Багдановіча, прысвечаныя Людвіцы Сівіцкай і яе пасрэдніцкай дзейнасці паміж музеямі, – лісты, фотаздымкі і тканы паясок, які належаў пісьменніцы.

Уваход вольны.

648 0 12 3 29

🎞️Новы выпуск глядзіце па спасылцы.

Анастасія Балыш
запрасіла нас у сваю майстэрню, дзе паказала, як ствараюцца маляванкі. Таксама майстрыца распавяла пра складанасць такіх работ, чаму вырашыла заняцца менавіта мулярствам, некалькі цікавых гісторый пра дываны Драздовіча і пра сваю любоў да Алёны Кіш.

Далучайцеся да прагляду, усмешка і прыгажосць гераіні вас зачаруе!


Сацсеткі праекта:
🔸Instagram
🔸TikTok
🔸YouTube

764 1 10 1 26

Фота Мельхіёра Ваньковіча, 1936-1938 гг.

Аляксей Ластоўскі, які падзяліўся выявамі выставы "Мельхіёр Ваньковіч. Фотарэпарцёр" адзначае:
"У Музеі літаратуры ў Варшаве захоўваецца архіў пісьменніка, дзе асобна вылучаюцца тры тэматычныя фотаальбомы, якія сталі асновай для гэтай фотавыставы.

Для нас, безумоўна, найбольш цікавы першы фотаальбом, створаны падчас журналісцкіх камандзіровак у 1936-1938 гадах у той рэгіён, які куратары выставы досыць карэктна вызначаюць як “беларускае пагранічча”.

На аснове гэтых паездак Ваньковіч стварыў серыю рэпартажаў, якія друкаваліся ў выданні “Kurier Poranny”. Планаваў ён і выданне кнігі, якая б падсумоўвала гэтую серыю рэпартажаў, але не паспеў гэта зрабіць, і ў наступным годзе стала ўжо не да таго.

На яго здымках як быццам застыглая ў часе штодзённасць, якая супраціўляецца ўсім павевам часу – местачковыя кірмашы, Будслаўскі фэст, нарачанскія рыбакі, габрэі-плытагоны".


Некаторыя з фота:
1-2 - Жыровічы;
3 - Будслаўскі фэст;
4 - Габрэі-плытагоны пад Мастамі;
5 - Двор Чарноцкіх у Ляцешыне (каля Клецка), 1937 г.;
6 - Пчаляр – "асаднік Касташэўскі з-пад Хаценьчы".

Больш глядзіце ў публікацыі Аляксея.

9 last posts shown.