Палявая пошта


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках.
Больш картак у нашай інсце:
https://www.instagram.com/poshtabel/

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


#Карэлічы, краявід мястэчка
пач. ХХ ст. / 2024 г.

(фота: inst belarus through time)


Forward from: Naračanščyna | Нарачанскі край
Троіцкая царква ў Княгініне з розніцай у 120 гадоў (1904 і 2024)

Паводле архіўных звестак, уніяцкая царква ў Княгініне вядомая з 1713 года. У храме нават захаваўся звон, адліты ў 1744 годзе. У 1772 царква была пабудаваная зноў на тым жа месцы і з'яўлялася ўніяцкай да 1860-х гадоў. Інфармацыі пра далейшыя значныя перабудовы няма, таму можам лічыць, што драўляны храм захаваўся да нашых дзён яшчэ з 18 стагоддзя. Праўда, у 2010-я храм пацярпеў ад няякаснай рэстаўрацыі, якая спрасціла яго архітэктуру.

Храм знаходзіцца ў цэнтры вёскі ля могілак і першапачаткова быў невялікай могілкавая царквой, але пазней стаў цэнтрам прыходу. Акружаны бутавай агароджай з арачнай брамай пад кілепадобным франтонам. Як бачна па фота, сучасную браму царква займела не адразу.


"Дзяўчына ў сьвяточным убраньні", 1906 г.
вёска Лучыцы, Петрыкаўскі раён.

Сёлета на сайце РЭМ былі апублікаваны некаторыя здымкі з экспедыцый Аляксандра Сержпутоўскага — беларускага этнографа і фальклярыста.

Агулам, калекцыя налічвае амаль паўтысячы фота, зробленых падчас вандровак па Беларусі ў 1906, 1910, 1912 гг., а таксама за савецкім часам.

Буду рады публікаваць нешта з матэр'ялаў Аляксандра Казіміравіча на нашым канале.
Вандруйма ў мінулае разам❤️

#Сержпутоўскі, #этнаграфія, #Лучыцы


#Наваградак
від на Фарны касьцёл і руіны Замка
1916 / 2024

(фота: fb Viktar Malyshchyts)


#Паставы
від на Рыначную плошчу і касьцёл св.Антонія Падуанскага
1932 / 2024

(фота: inst xskrimx)


#Менск
вул. Серпухоўская, пач. ХХ ст. /
вул. Валадарскага, 2024 г.

(крыніца: inst igorurbanist )


#Полацак, від на Сафійскі сабор
1905 / 2024

(фота: inst dorondat)


#Слонім
плошча Рынак, 1917 г. /
плошча Леніна, 2024 г.

(фота: inst: olga.novgorodskaya)






#грамадскінабытак, #Горадня, #артыкул


#Магілёў, Тэатральная плошча
1918 / 2024

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)


#Аколіца, касьцёл св.Мацьвея
1900-ыя гг. / 2024

Каталіцкі храм, пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, ужо ў 1866 годзе стаў праваслаўным і да з'яўлення савецкай улады дзейнічаў як Успенская царква. З прыходам бальшавікоў быў разграблены і потым доўга стаяў зачынены і напаўразбураны.

У 1970-ых бліз вёскі пачалі будаваць спартыўны комплекс "Раўбічы" і рэшткі храма хацелі зруйнаваць. Помнік сакральнай архітэктуры выратаваў калектыў Мастацкага музея БССР — рупліўцы зрабілі праект рэстаўрацыі будынка. Дзякуючы ім, тут быў адкрыты Музей беларускага народнага мастацтва, які працуе і сёньня.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)


#Бачэйкаў, сядзіба Цеханавецкіх
1917 / 2024

Калісьці гэты палацава-паркавы ансамбль на Віцебшчыне называлі "малым Пецяргофам". На жаль, будынак палаца быў пашкоджаны ў гады Другой сусветнай, пасьля вайны яго разабралі на будаўнічыя матэр'ялы...

Ад былой прыгажосьці да нашага часу захаваліся толькі некаторыя гаспадарчыя пабудовы і рэшткі французскага парку.

(здымкамі падзяліўся: inst poshyk.info)


Даўненька этнаграфіі не было на канале🌝

😍 Яшчэ адзін класны здымак з сэрыі "Прыгажосьць Палесься" 1936-ага года, на якім маладыя паляшукі ў народных строях.

У ранейшых допісах можна паглядзець іншыя фота з сэрыі па тэгу фатографа: #Паддэнбскі

#этнаграфія, #Пінск


#Менск
Саборная плошча, пач. ХХ ст. /
плошча Свабоды, 2023 г.

(фота ад падпісчыка @poshtabel)


#Нясьвіж, краявід горада
пач. ХХ ст. / 2024

(фота: inst brest_gid)

17 last posts shown.