Forward from: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Іх дзяцінства аказалася больш складаным, чым павінна быць»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская заклікае беларусаў і беларусак далучыцца да калядных збораў у падтрымку дзяцей, чые сем’і апынуліся ў цяжкай сітуацыі ў выніку рэпрэсій і вайны:
«Дзеці палітзняволеных і дзеці добраахвотнікаў – гэта проста дзеці. Яны чакаюць цуду, вераць у дабро і спадзяюцца на цеплыню, як і любое дзіця. Але іх дзяцінства аказалася больш складаным, чым павінна быць. Іх бацькі – героі, якія змагаліся за справядлівасць або адправіліся абараняць іншых. А дзеці засталіся чакаць. Яны чакаюць не толькі маці ці тату, але і простую чалавечую падтрымку.
Дапамагаючы гэтым дзецям, мы дорым ім веру ў дабро. Мы паказваем, што, нягледзячы на ўсе складанасці, свет вакол усё яшчэ можа быць светлым, а людзі – добрымі. Гэта наш шанс стаць для іх часткай гэтага цуду, сагрэць іх душы, падарыць радасць, якой так не хапае.
Кожны ваш данат – гэта не проста дапамога, гэта ўсмешка дзіцяці, яго вера ў тое, што іх не забыліся. Падтрымайце арганізацыі, якія збіраюць сродкі для гэтых дзяцей. Напрыклад:
1️⃣ збор на падарункі дзецям палітзняволеных арганізаваў Фонд «Краіна для Жыцця»;
2️⃣ грашовыя падарункі для дзяцей, чые сем’і трапілі ў цяжкія абставіны, будуць зробленыя ў межах каляднай акцыі 2025 года «Падорым дзецям цуд!»;
3️⃣ падтрымаць дзяцей, чые бацькі загінулі на вайне, можна праз збор, арганізаваны Палком імя Каліноўскага, па спасылках PLN, USD, EUR.
Далучайцеся, кожнае ахвяраванне каштоўнае! Разам мы можам зрабіць свет крыху цяплейшым»
@CabinetBelarus