Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


«Гэты жудасны напад патрабуе расследавання і пакарання як выканаўцаў, так і заказчыкаў»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка – пра асобу і дзейнасць прафесара Яна Маліцкага, які пацярпеў у выніку нападу ў Варшаве:

«У перадсвяточныя дні мяне глыбока ўзрушыла і засмуціла навіна аб жорсткім нападзе, учыненым мінулай ноччу на Яна Маліцкага, – шматгадовага дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, кіраўніка стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, якая на працягу многіх гадоў дае беларускім студэнтам унікальную магчымасць атрымаць еўрапейскую адукацыю.

Ян Маліцкі – адзін з выбітных палякаў, які шмат гадоў працуе над умацаваннем сувязей паміж Польшчай і дэмакратычнай Беларуссю. Дзякуючы яго намаганням сотні маладых беларусаў атрымалі магчымасць не толькі вучыцца ў Еўропе, але і падрыхтавацца да актыўнай ролі ў будучым дэмакратычным развіцці сваёй краіны.

Гэты жудасны напад патрабуе найпільнейшай увагі, аб’ектыўнага расследавання і строгага пакарання як выканаўцаў, так і заказчыкаў.

Для мяне вялікі гонар быць знаёмым з Янам Маліцкім з 2020 года і падтрымліваць праект падрыхтоўкі будучых дыпламатаў для незалежнай і еўрапейскай Беларусі. Маю цвёрдую ўпэўненасць, што Ян Маліцкі – гэта не толькі выбітны навуковец і арганізатар, але і сапраўдны змагар, чыя постаць з’яўляецца прыкладам мужнасці і стойкасці. Яго асабістая гісторыя – гэта гісторыя ўпартай барацьбы за свабоду сваёй краіны. І я ўпэўнены, што яго настойлівасць і зараджальная энергія нададуць яму сілы як мага хутчэй адужаць, і разам мы зможам працягнуць нашу справу.

Зычу Яну Маліцкаму сіл, моцнага здароўя і як мага хутчэйшага выздараўлення».

@CabinetBelarus


«Барацьба за свабоду і адукацыю – гэта тое, чаго баяцца ворагі дэмакратыі»

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Маргарыта Ворыхава – пра напад на дырэктара праграмы імя Каліноўскага прафесара Яна Маліцкага:

«Я з вялікім болем даведалася пра гэты напад. Прафесар Ян Маліцкі столькі зрабіў для беларускай моладзі: для многіх з нас праграма Каліноўскага стала магчымасцю пачаць новае жыццё і працягваць сваю адукацыю, калі дома нас пазбавілі гэтага права.

Цяжка знайсці словы, каб выказаць, якая страшная і несправядлівая гэтая сітуацыя. Падумаць толькі, чалавек, які ўсё жыццё дапамагаў іншым, сам апынуўся ў небяспечным становішчы. Я ад усяго сэрца жадаю яму найхутчэйшага выздараўлення і сіл справіцца з гэтым выпрабаваннем.

Гэтая трагедыя закранае ўсіх нас, бо паказвае, што барацьба за свабоду і адукацыю – гэта тое, чаго баяцца ворагі дэмакратыі. Але я ўпэўненая, што дабрыня, якую прафесар Маліцкі аддаваў столькіх год, вернецца да яго і дасць сілы прайсці праз гэта. Мы ўсе з Вамі, прафесар!»

@CabinetBelarus


⚡У Варшаве напалі на дырэктара праграмы імя Каліноўскага Яна Маліцкага

В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі выказаўся з нагоды інцыдэнту:

«Ужо доўгія гады праграма Каліноўскага ёсць надзейным інструментам атрымання якаснай адукацыі для беларускіх студэнтаў і абітурыентаў, якія зазналі рэпрэсіі і палітычна матываваныя прысуды на радзіме. Само існаванне падобнай праграмы гэта вялікі галаўны боль для спецслужбаў дыктатара.

Для будучай дэмакратычнай Беларусі тая справа, якая рэалізуецца сіламі праграмы, мае вялізарнае стратэгічнае значэнне, бо маладыя па-еўрапейску адукаваныя людзі з выразнай грамадзянскай пазіцыяй – гэта той актыў, які зможа адыграць прынцыповую ролю ў дэмакратычных пераўтварэннях нашай краіны.

Мы рашуча асуджаем напад на дырэктара Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прафесара Яна Маліцкага, з высокай доляй верагоднасці зроблены рукамі або прадстаўнікоў спецслужбаў, або іх памагатых.

Нашыя думкі з прафесарам Янам Маліцкім, якому мы зычым найхутчэйшай папраўкі.

Праграма Каліноўскага ахоплівае досыць вялікую катэгорыю беларускіх маладых інтэлектуалаў, і мы вельмі ўдзячныя Міністэрству замежных спраў Польшчы за яе сталую падтрымку і ўзаемадзеянне»

@CabinetBelarus


«Перамены ў Беларусі – непазбежныя»

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбылася прэзентацыя базавага дакумента «План транзіту ўлады»

Дакумент, распрацаваны Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады Кабінета, уключае ў сябе розныя сцэнарыі транзіту ўлады і комплекс арганізацыйна-прававых мер пад кожны з іх. Падчас прэзентацыі разглядаўся адзін са сцэнарыяў, апісаных у дакуменце.

Таксама на мерапрыемстве абмяркоўваліся дзеянні па супрацьстаянні ўзмацненню расійскага ўплыву на Беларусь у рамках так званай Саюзнай дзяржавы.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета: «Гэтая дыскусія адбываецца ў кантэксце 25-годдзя з дня падпісання Дамовы аб стварэнні так званай Саюзнай дзяржавы – дакумента, які выкарыстоўваецца ў якасці механізма пагроз і рызык для беларускай дзяржаўнасці. Сёння мы глядзім на гэтую дамову не як на нейтральны юрыдычны дакумент, а як на сімвал стратэгічнай памылкі, якая паставіла Беларусь у залежнасць ад палітыкі Расіі.

Удзельнікам сустрэчы прадастаўленая магчымасць азнаёміцца з праектам ″Плана транзіту ўлады″.

Перамены ў Беларусі – непазбежныя. Нашая дыскусія мае на мэце не толькі абмеркаванне праблем, але і фармуляванне рэальных прапаноў і дзеянняў».

Арцём Брухан, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета: «Асноўным інструментам для ўмацавання суверэнітэту можа стаць транзіт улады ў Беларусі, незалежна ад таго, які сцэнарый транзіту будзе рэалізаваны. Падрыхтоўка і гатоўнасць да такога моманту – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашага прадстаўніцтва».

Удзел у прэзентацыі і экспертным абмеркаванні, акрамя Паўла Латушкі і Арцёма Брухана, прынялі кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч у якасці мадэратара, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Арцём Праскаловіч, дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька, спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава, незалежныя эксперты і інш.

@CabinetBelarus


«Вывучэнне досведу – як пазітыўнага, так і негатыўнага – важны крок для распрацоўкі ўласнай палітыкі»

В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі пракаментаваў вынікі працы экспертнага форуму «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню»


«14 траўня 1995 года па ініцыятыве Лукашэнкі быў праведзены рэферэндум аб змяненні статусу дзяржаўнай мовы і сімволікі ў Рэспубліцы Беларусь. Нягледзячы на немагчымасць вынясення падобных пытанняў на рэспубліканскі рэферэндум паводле Канстытуцыі і істотныя парушэнні ў самой працэдуры правядзення рэферэндуму, па факце былі ўнесеныя змены ў закон аб статусе дзяржаўнай мовы, што спарадзіла сітуацыю афіцыйнага двухмоўя.

На практыцы вызначэнне расійскай і беларускай мовы ў якасці дзяржаўных прывяло да выцяснення нацыянальнай мовы з большасці сфер грамадскага ўжытку, катастрафічнага яе скарачэння ў галіне адукацыі і дыскрымінацыі.

Першы экспертны форум па моўнай палітыцы сабраў спецыялістаў як з краін замежжа, так і беларусаў, каб яны маглі паразважаць над вызначэннем контураў і канкрэтных крокаў па планаванні моўнай палітыкі ў Беларусі на перыяд дэмакратычнага транзіту.

Выдатныя спецыялісты з Уэльса, Ірландыі і Украіны падзяліліся досведам адраджэння нацыянальнай мовы ва ўмовах каланіяльнага ціску і разбурэння натуральных механізмаў моўнай перадачы. Вывучэнне такога досведу – як пазітыўнага, так і негатыўнага – важны крок для распрацоўкі ўласнай палітыкі ў гэтай сферы.

Падчас форуму адбыліся выступленні і дыскусіі з абмеркаваннем дзейнасці новага Інстытута беларускай мовы, сацыялагічных аспектаў стаўлення грамадства да пытання мовы і ідэнтычнасці, ужывання мовы ў медыя, адукацыі, развіцця моўных праектаў для беларускіх дыяспар. 

Форум – лагічны крок у межах Стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Эксперты разгледзелі пытанні магчымага пераходу ад дыскрымінацыйнай практыкі двухмоўя да адзінай дзяржаўнай беларускай мовы, планавання пераходнага перыяду ўвасаблення гэтай нормы, пазітыўных мер падтрымкі паспяховага пераходу і правак у дзяржаўны закон аб мове з улікам актуальных абставін».

@CabinetBelarus


Непрызнанне выбарамі фарсу, які арганізуе Лукашэнка, прыцягненне дыктатара і яго памагатых да адказнасці за лачынствы, падтрымка беларускага дэмакратычнага грамадства

Ключавыя тэмы кансультацый, якія працягвае намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка з амбасадарамі краін ЕС

Апошнім часам адбыліся сустрэчы Паўла Латушкі з амбасадарам Швецыі ў Польшчы Андрэасам фон Бекератам, амбасадарам Славеніі ў Польшчы Баянам Пограйцам, амбасадарам Аўстрыі ў Польшчы Андрэасам Штадлерам.

Абмеркавалі наступныя тэмы:

▪️непрызнанне як выбараў таго фарсу, які арганізоўвае Лукашэнка;

▪️недапушчэнне аднаўлення суб’ектнасці Лукашэнкі, які цалкам страціў сваю легітымнасць і не мае права прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне, у тым ліку і ў кантэксце перамоў па Украіне;

▪️важнасць прадстаўлення інтарэсаў дэмакратычнай большасці беларускага грамадства падчас магчымых перамоў па Украіне;

▪️пытанні прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў у рамках інструментаў Міжнароднага крымінальнага суда;

▪️працяг палітыкі ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай прымусіць змяніць яго антыбеларускую палітыку.

Павел Латушка праінфармаваў амбасадараў краін ЕС аб ​​выніках «Дзён Беларусі» ў Бруселі, у тым ліку пасяджэння Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС» і палітычнай канферэнцыі высокага ўзроўню ў Еўрапарламенце.

Намеснік кіраўніцы Кабінета заўважыў, што падобныя фарматы з’яўляюцца эфектыўным інструментам для ўзаемадзеяння дэмакратычнай супольнасці Беларусі і ЕС: «Правядзенне "Дзён Беларусі" ў Бруселі – важны сігнал падтрымкі беларускага дэмакратычнага грамадства. Гэта сведчанне падтрымкі барацьбы і імкнення беларусаў за будучыню без Лукашэнкі».

Па выніках сустрэч з амбасадарамі Павел Латушка адзначыў: «Ключавыя партнёры дэмакратычных сіл БеларусіЕўрапейскі саюзне мяняюць сваёй стратэгіі, накіраванай на падтрымку дэмакратычных сіл і дэмакратычнага беларускага грамадства, а таксама на працяг палітыкі ціску на рэжым Лукашэнкі».

@CabinetBelarus


Пазіцыя МЗС Польшчы застаецца «нязменнай і цвёрдай» у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

Першы намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Кабінета і кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам адзначыў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕС Польшча працягне адстойваць падыход па санкцыйным ціску на рэжым Лукашэнкі, а таксама падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі. Пазіцыя МЗС Польшчы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца «нязменнай і цвёрдай».

Павел Латушка перадаў Анджэю Шэйне памятную запіску, падрыхтаваную Народным антыкрызісным упраўленнем на аснове даных беларускіх праваабарончых арганізацый, у якой адлюстраваны маштаб палітычных рэпрэсій, якія працягваюць узмацняцца ў Беларусі на фоне запланаванай спробы Лукашэнкі перапрызначыцца на ўзурпаваную ім пасаду прэзідэнта. Павел Латушка асабліва звярнуў увагу на тое, што фактычна ў Беларусі рэалізуецца падыход часоў сталінізму – рэпрэсіі датычацца цэлых сем’яў.

Першы намеснік міністра замежных спраў Польшчы таксама адзначыў, што прызначэнне Адама Халацынскага спецпрадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі – важны сігнал аб прыярытэтнасці падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл.

Анджэй Шэйна адзначыў, што няма падстаў чакаць дэмакратычных і празрыстых выбараў, паколькі Лукашэнка працягвае палітыку рэпрэсій супраць беларусаў. «Мы бачым і разумеем гэта. Польскі бок не застаецца абыякавым», – дадаў Анджэй Шэйна.

Падчас сустрэчы было закранута пытанне магчымых падыходаў па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі і абмеркаваны варыянты міжнароднага пасярэдніцтва.

Намеснік кіраўніцы Кабінета таксама звярнуўся да Анджэя Шэйны, які адначасова з’яўляецца дэпутатам Сейма Польшчы, з просьбай аб падтрымцы польскім бокам афіцыйнай дэлегацыі Каардынацыйнай Рады Беларусі, якая ўпершыню прыме ўдзел у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы 27-31 студзеня 2025 года. Анджэй Шэйна падкрэсліў важнасць таго, што дакладчыкам ПАРЕ па Беларусі прызначаны дэпутат Сейма Польшчы Рышард Пятру і выказаў гатоўнасць польскай місіяй пры Радзе Еўропы аказваць садзейнічанне ў рабоце беларускай дэлегацыі.

Павел Латушка акцэнтаваў увагу на тым, што дэмакратычным сілам важна, каб у момант магчымых перамоў па Украіне тэма Беларусі не засталася за дужкамі. Дадзенае пытанне, безумоўна, патрабуе дадатковых кансультацый з украінскім бокам і Еўрасаюзам. Асобна Павел Латушка адзначыў магчымую вядучую ролю Польшчы ў гэтым пытанні, якая з 1 студзеня 2025 года прыме старшынства ў ЕС. «Лукашэнка не мае права прадстаўляць Беларусь на гэтых перамовах, бо ён страціў суб'ектнасць і не можа казаць ад імя беларускага народа. Важна, каб голас дэмакратычнай большасці беларускага грамадства быў пачуты падчас гэтых перамоў», – падкрэсліў Павел Латушка.

📌 Каментарый Паўла Латушкі глядзіце на YouTube-канале Кабінета.

@CabinetBelarus


Беларусь – у фокусе прыярытэтнай увагі Еўрапейскага саюза падчас старшынства ў ім Польшчы

Тэма Беларусі будзе адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў ЕС – адзначыла намесніца міністра замежных спраў Польшчы Хенрыка Масціцкая-Дэндыс на сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.

З 1 студзеня 2025 года пачынаецца старшынства Польшчы ў Еўрапейскім саюзе. Прадстаўніца МЗС Польшчы адзначыла, што адным з галоўных прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў ЕС будзе падтрымка дэмакратычных памкненняў беларусаў.

Адной з першых найважнейшых падзей падчас старшынства Польшчы ў ЕС стане і правядзенне ў пачатку лютага 2025 года па ініцыятыве міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага «Kościuszko Forum» – канферэнцыі высокага ўзроўню. Да ўдзелу ў мерапрыемстве плануецца запрасіць як кіраўнікоў шэрагу міністэрстваў замежных спраў еўрапейскіх краін, так і кіраўніцу і прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, а таксама іншых прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Павел Латушка выказаў удзячнасць Польшчы як члену Еўрапейскага саюза за арганізацыю «Беларускага тыдня» ў Бруселі, які стаў важным сігналам падтрымкі для беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама адзначыў важнасць 4-га пасяджэння кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС», якая з’яўляецца эфектыўным інструментам узаемадзеяння дэмакратычнай супольнасці Беларусі і ЕС.

Асобна Павел Латушка праінфармаваў намесніцу міністра замежных спраў аб павелічэнні рэпрэсій у Беларусі напярэдадні г.зв. выбараў. Павел Латушка і Хенрыка Масціцкая-Дэндыс пагадзіліся, што сёння няма ніякіх падстаў і ўмоў, каб назваць фарс, які арганізуе рэжым, дэмакратычнымі і празрыстымі выбарамі. Польшча будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы агульнай пазіцыі Еўрапейскага саюза, якая, як плануецца, будзе агучана адразу пасля 26 студзеня 2025 года.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася тэма прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці ў адносінах да беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа. Павел Латушка звярнуўся з просьбай падтрымаць зварот Урада Літвы ў Міжнародны крымінальны суд, а таксама прадставіў прававыя абгрунтаванні магчымага выкарыстання інструментаў МКС для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці. Хенрыка Масціцкая-Дэндыс адзначыла, што Польшча палітычна падтрымлівае дадзены крок. Асобна былі прадстаўлены магчымасці выкарыстання механізмаў АБСЕ на шляху дасягнення адказнасці для прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

Пры ўдзеле дырэктаркі консульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юстыны Хжаноўскай асобна былі абмеркаваныя візавыя пытанні і пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы, у тым ліку праблемныя пытанні выдачы віз на падставе запрашэнняў беларусаў, якія маюць міжнародную абарону ў Польшчы. Павел Латушка падзякаваў польскаму боку за падтрымку ў выдачы гуманітарных віз беларусам, якія вымушана пакідаюць краіну ў сувязі з пагрозай рэпрэсій.

@CabinetBelarus


У Варшаве пачаў працу экспертны форум «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню»

Адкрыў мерапрыемства в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі.

Падчас першай сесіі форуму, прысвечанай актуальнаму стану моўнага пытання ў Беларусі і гістарычным прыкладам моўнага адраджэння, з дакладамі выступаюць моўная актывістка Аліна Нагорная, прафесар універсітэта Кэмбрыджа і Кардыфа Колін Х. Уільямс, дырэктар офіса мультымоўнасці Дэпартамента замежных спраў Ірландскай рэспублікі Шон О'Рыян, каардынатар руху «Простір свободи» Тарас Шамайда і інш.

Да другой сесіі на тэму «Сацыялогія грамадскай думкі і фактары змены стаўлення да моўнага пытання ў грамадстве» ў якасці экспертаў далучацца акадэмічная дырэктарка Інстытута беларускай мовы Лілея Плыгаўка, выканаўчая дырэктарка Інстытута беларускай мовы Святлана Лясовіч, доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі і інш.

@CabinetBelarus


«Іх дзяцінства аказалася больш складаным, чым павінна быць»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская заклікае беларусаў і беларусак далучыцца да калядных збораў у падтрымку дзяцей, чые сем’і апынуліся ў цяжкай сітуацыі ў выніку рэпрэсій і вайны:

«Дзеці палітзняволеных і дзеці добраахвотнікаў – гэта проста дзеці. Яны чакаюць цуду, вераць у дабро і спадзяюцца на цеплыню, як і любое дзіця. Але іх дзяцінства аказалася больш складаным, чым павінна быць. Іх бацькі – героі, якія змагаліся за справядлівасць або адправіліся абараняць іншых. А дзеці засталіся чакаць. Яны чакаюць не толькі маці ці тату, але і простую чалавечую падтрымку.

Дапамагаючы гэтым дзецям, мы дорым ім веру ў дабро. Мы паказваем, што, нягледзячы на ​​ўсе складанасці, свет вакол усё яшчэ можа быць светлым, а людзі – добрымі. Гэта наш шанс стаць для іх часткай гэтага цуду, сагрэць іх душы, падарыць радасць, якой так не хапае.

Кожны ваш данат – гэта не проста дапамога, гэта ўсмешка дзіцяці, яго вера ў тое, што іх не забыліся. Падтрымайце арганізацыі, якія збіраюць сродкі для гэтых дзяцей. Напрыклад:

1️⃣ збор на падарункі дзецям палітзняволеных арганізаваў Фонд «Краіна для Жыцця»;

2️⃣ грашовыя падарункі для дзяцей, чые сем’і трапілі ў цяжкія абставіны, будуць зробленыя ў межах каляднай акцыі 2025 года «Падорым дзецям цуд!»;

3️⃣ падтрымаць дзяцей, чые бацькі загінулі на вайне, можна праз збор, арганізаваны Палком імя Каліноўскага, па спасылках PLN, USD, EUR.

Далучайцеся, кожнае ахвяраванне каштоўнае! Разам мы можам зрабіць свет крыху цяплейшым»

@CabinetBelarus


Forward from: Народное Антикризисное Управление
Предложения НАУ приняты: «судьи» режима Лукашенко — под санкциями ЕС

Санкционный список ЕС пополнен новыми фамилиями «оборотней в мантиях». В этот раз — фамилиями «судей», выносивших политически мотивированные приговоры.

Предложения с доказательствами и подробным обоснованием по расширению санкционного списка ЕС были подготовлены командой Народного антикризисного управления и 11 октября 2024 года переданы в Европейскую службу внешних действий. Проведен ряд встреч в структурах ЕС в Брюсселе для продвижения данных предложений. После юридической экспертизы санкции одобрил Совет ЕС. Сегодня мы видим конкретный результат: «судьи», ответственные за фабрикование политически мотивированных приговоров в отношении беларусов, внесены в санкционные в списки. Наши предложения приняты.

Сегодня санкции ЕС введены в отношении следующих «оборотней в мантиях»:

Вера Филоник — «судья» Брестского областного суда;
Ирина Прадун — «судья» и председатель суда Рогачевского района Гомельской области;
Виталий Синило — «судья» и председатель суда Мостовского района Гродненской области;
Вадим Мозоль — «судья» суда Пружанского района Брестской области;
Нина Шестак — «судья» Брестского областного суда;
Ирина Майко — «судья» Минского областного суда;
Василий Бегун — «судья» Гомельского областного суда;
Евгений Бреган — «судья» Брестского областного суда;
Александр Мохорев — «судья» суда Советского района Гомеля;
Олеся Осипова — «судья» суда Центрального района Гомеля;
Виктор Новик — председатель суда Жабинского района.

Подробно собранные доказательства, которые содержатся в санкционных досье команды НАУ, не только делают фигурантов санкционных списков персонами нон грата в ЕС, но и в будущем станут основой для рассмотрения уголовных дел.

Пусть «судьи», которые приняли решение служить Лукашенко, а не Фемиде, отдают себе как юристы отчет в том, что принцип права — неотвратимость наказания за совершенные преступные деяния — будет реализован.

Более подробно о т.н. судьях режима вы можете узнать в нашем видео «С кем будет сидеть Лукашенко?». Под новые санкции ЕС попали и «судьи», про которых мы рассказывали в этом видео.

В санкционные списки внесены также сотрудники пыточных режима Лукашенко — те лица, которые ответственны за пытки в местах ограничения свободы и бесчеловечное отношение к незаконно задержанным. Люди, которые стоят за сломанными судьбами и покалеченным здоровьем беларуских политзаключенных. В санкционный список по предложению НАУ внесены:
Вадим Мурашко — начальник исправительной колонии №13 в Глубоком;
Сергей Берейшик — сотрудник СИЗО №1;
Николай Мушкаров — сотрудник СИЗО №1;
Сергей Петракович — начальник исправительной колонии №9 в Горках
Виктор Лутцев — начальник медицинской части тюрьмы №1 Гродно.

«Расширение санкционных списков — важное свидетельство того, что голос беларусов слышат в ЕС. Внесение в них «судей» и сотрудников пыточных режима Лукашенко — это результат усилий НАУ. И все, кто совершает преступления против беларусов, должны помнить — мы будем продолжать нашу работу.

Всем преступникам в мантиях и форме стоит помнить: ответственность — неизбежна», — отметил заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета Беларуси, руководитель Народного антикризисного управления Павел Латушко.


Ключавыя палітычныя і культурніцкія падзеі, у якіх узялі ўдзел чальцы Кабінета падчас Дзён Беларусі ў Бруселі

☑️ Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка мелі сустрэчу з амбасадарамі Еўрасаюза ў Камітэце па палітыцы і бяспецы Рады Еўрасаюза, падчас якой абмеркавалі пытанні адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў, неабходнасць жорсткай пазіцыі ЕС па ізаляцыі рэжыму, а таксама важнасць падтрымкі звароту Літвы ў МКС.

☑️ Кіраўніца, прадстаўнікі і прадстаўніцы Кабінета далучыліся да працы чацвёртага пасяджэння Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС».

▫️Святлана Ціханоўская выказала спадзяванні, што з новым кіраўніцтвам ЕС супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з Еўропай не толькі працягнецца, але і стане яшчэ мацнейшым і ўплывовым.

▫️Прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета Павел Латушка падкрэсліў залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Расіі, адсутнасць умоў для дэмакратычных выбараў у Беларусі, неабходнасць падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл, санкцыйнага ціску на рэжым, а таксама ўзняў пытанні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.

▫️Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава акцэнтавала ўвагу на неабходнасці падтрымкі адукацыі, стажыровак і стыпендый у Еўропе для беларускай моладзі, а таксама на падтрымцы беларускіх моладзевых арганізацый.

▫️Як адзначыў прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, па выніках працы Кансультатыўнай групы ўзгоднены меры для ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, яго ізаляцыі і прыцягнення да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа. Акрамя таго, ЕС паабяцаў захаванне падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і развіццё шматгадовага фармату супрацоўніцтва.

☑️ Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская яе намеснік Павел Латушка ўзялі ўдзел у канферэнцыі высокага ўзроўню Еўрапарламента ў падтрымку народа Беларусі, падчас якой гаварылі ў тым ліку пра шляхі вызвалення палітвязняў, важнасці правядзення свабодных выбараў у Беларусі, пагрозу Лукашэнкі для Еўропы, неабходнасць цвёрдай санкцыйнай палітыкі, падтрымку дэмакратычных сіл і зварот у Міжнародны крымінальны суд.

Таксама кіраўніца Кабінета:

▪️на адкрыцці выставы #FramedInBelarus адзначыла, што культурная спадчына з’яўляецца ключавым элементам у барацьбе з дыктатурай;

▪️узяла ўдзел ў гала-імпрэзе вядомага выдання POLITICO Europe у якасці спікеркі: «Я веру ў дэмакратыю. Але патрэбна мець мужнасць скарыстаць усе сродкі, каб змагацца з дыктатарамі. І тут адказнасць ляжыць не толькі на палітыках, але і на прыватным сектары, на тэхналагічных кампаніях, якія павінны быць адзінымі, думаць нестандартна»;

▪️адкрыла выставу «Галасы з турмы: Мастацтва як супраціў» (у праекце прадстаўленыя малюнкі і лісты, якія раскрываюць гісторыі палітзняволеных Беларусі, іх супраціў і нязломнасць нават за кратамі);

▪️выступіла на адкрыцці выставы «Нязломныя», прысвечанай зняволеным праваабаронцам «Вясны». «Сёння тыя, хто знаходзяцца за кратамі, не могуць казаць за сябе. Давайце будзем іх галасамі», – заклікала Святлана Ціханоўская.

@CabinetBelarus



13 last posts shown.