Forward from: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Чым мацнейшы іх ціск, тым цвярдзейшы наш намер не здавацца»
– Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская пракаментавала чарговую хвалю ператрусаў і затрыманняў у Беларусі:
«Учора раніцай я прачнулася ад званка з Беларусі. У знаёмых маіх знаёмых пачаўся ператрус. Такія званкі паступаюць часта. Кожны дзень кагосьці затрымліваюць. Кагосьці на суткі, а кагосьці і на больш працяглы тэрмін у межах крымінальнай справы. А потым пасыпаліся паведамленні ад валанцёраў, актывістаў, маіх калег. Стала зразумела, што пачалася чарговая «зачыстка».
Беларусаў затрымлівалі па ўсёй краіне, праводзілі ператрусы не толькі па месцы пражывання, але і ў сваякоў. Адключалі сувязь, каб чалавек не мог паведаміць нікому аб тым, што адбываецца. Больш за тое, сувязь адключалі і родным затрыманых. Зачыстку праводзіў КДБ.
Вядома аб фактах страшнага збіцця. Людзей везлі ў розныя РАУСы, далей ад дома, каб родныя не маглі іх знайсці. Многія да сёння не ведаюць, дзе іх блізкія.
Мне гэта нагадала кашмар 2020 года, той перыяд, калі праваабаронцы, валанцёры, актывісты шукалі людзей пасля затрыманняў, а сілавікі рабілі ўсё, каб мы не здолелі іх знайсці. Асаблівы від катаванняў – неразуменне сітуацыі, няведанне, што менавіта адбываецца з блізкім для цябе чалавекам.
Сёння з раніцы працягваюцца ператрусы і затрыманні. Спецаперацыя КДБ арыентавана на ўсю краіну. Верагодна, такія «мерапрыемствы» праводзяцца з мэтай выявіць «нядобранадзейных», бо праз пару месяцаў у Беларусі адбудзецца чарговая паказальная кампанія «перапрызначэння самога сябе». Усё, што робіць рэжым, даўно ўжо не проста рэпрэсіі. Гэта поўнамаштабны тэрор.
Сёння, калі Беларусь зноў ахапіла хваля ператрусаў, затрыманняў і гвалту, я бачу, што гэтая сістэма мае адну мэту – зламаць нас канчаткова, прымусіць замаўчаць і жыць у страху. Але чым мацнейшы іх ціск, тым цвярдзейшы наш намер не здавацца, гаварыць яшчэ грамчэй і не забываць ніводнага чалавека, які стаў ахвярай гэтай машыны».
@CabinetBelarus