Відзік


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Games


YouTube-канал Відзіка: https://www.youtube.com/@VidzikBY
Падтрымаць Рудзі: https://www.patreon.com/rudzi_game
Падтрымаць Віталя: https://www.patreon.com/aliakhnovich

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Games
Statistics
Posts filter


Учора зачынілі Concord, карацей. Ну, стоячы і не чокаючыся.

F


Ацані як дзед Віталь дыхае па 90-бальнай сістэме! Націскай 🐳, калі лічыш перабіўкі лепш чым у Лінча.




Усэ нармальна. Хто цябе прасіў такі манітор набываць? Сапраўдны Ультрамарын не ўладкоўваецца пад тваю раздзяляльнасць.

Дарэчы гэт адна з прычын, чаму геймеры зноў абрынулі рэйтынг гульні. Ужо праўда трохі адкаціўся назад, да 75%.


Любая гульня Paradox на рэлізе


Падрыхтавалі для вас найлепшыя рэлізы першага паўгоддзя 2024га. Адзнакі па 90-бальнаму "Рэйтынгу Відзіка". Ацэньваліся гульні, якія былі больш-менш на слыху, згадваліся ў навінах, ці стужках сацыяльных сетак.

Трэба адзначыць, што вялікіх праектаў першыя 6 месяцаў бягучага года не прынеслі. Калі вы канешне не аматар усходняга геймдэву, што прадставіў і Final Fantasy, і Tekken разам з Like a Dragon.

Калі нават параўноўваць з Astro Bot, што набрала 86 балаў з 90, гэта лічба ўсяго на дзень рэліза, хоць і кажа аб выключнай ацэнцы журналістамі. Праз два месяцы яна будзе меней. Некаторыя праекты з нашага топ таксама па выхадзе мелі большыя адзнакі.

243 0 0 11 17

Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Сёння выходзіць эксклюзіўны для PlayStation 5 платформер Astro Bot. Ён ужо атрымаў захопленыя водгукі крытыкаў і стаў самай высокаацэненай гульнёй па адзнаках профільнай прэсы.

Услед за СМІ добра ацанілі Astro Bot і ў Digital Foundry, вядомых прафесіаналаў па прадукцыйнасці гульняў. Эксперт назваў навінку "практычна бездакорнай" і "ультра-адпаліраванай", параіўшы яе кожнаму геймеру.

Гэта ўражальнае дасягненне для жанру платформераў, якую можна параўнаць выключна з найлепшай прыгодай Марыё. Геймплэй бясконца вынаходзіць нешта новае, а ўзроўні атрымаліся насычанымі і суправаджаюцца па-сапраўднаму выбітным саўндтрэкам.
VGC

На
працягу ўсяго праходжання Astro Bot прыйдзецца наведаць мноства разнастайных лакацый і скарыстацца вялікай колькасцю гаджэтаў. Паглыбленню спрыяла выкарыстанне асаблівасцяў кантролера DualSense: падчас праходжання трэба нахіляць прыладу, дзьмуць у яе і не толькі. Плаўнасць кіравання не дацягвае да дасканалага майстэрства Марыё, але задае вельмі высокую планку. Eurogamer

Astro Bot - гэта 3D-платформер, дзе гулец кіруе маленькім робатам. Праект насычана дзясяткамі адсылак да гульнявых эксклюзіваў Sony і не толькі.

Рэйтынг Відзіка на дзень рэліза: 86/90


Ну, шо. Багацеі пайшлі гуляць у Касмічных Марынаў і набіраюць анлайн. Ужо амаль 125к.

Нібыта самы буйны паказчык для сусвету Баявых Молатаў

253 0 1 13 30

Напрадавалі Малпаў 18 млн разоў.

Трохі дэталяў пра распрацоўку і продажы Wukong. Значная частка бюджэту Black Myth прыйшла ад выдаўца Hero Games, праца заняла шэсць гадоў і каштавала 70 мільёнаў долараў. Продажы гульні перавысілі 18 мільёнаў копій за два тыдні пасля рэліза.

Дырэктар лічыць, што Black Myth: Wukong можа дасягнуць адзнакі 30 мільёнаў прададзеных копій за ўвесь час. З гэтым павінен дапамагчы буйны дадатак, распрацоўка якога ўжо пачалася. Пра магчымы сіквел пакуль нічога невядома.

Hero Games пачала супрацоўнічаць з Game Science неўзабаве пасля заснавання першай у 2015 годзе, і да поспеху Black Myth: Wukong кампаніі працавалі над некалькімі правальнымі F2P-гульнямі.

Дырэктар Hero Games спадзяецца, што поспех Black Myth: Wukong падштурхне іншых распрацоўшчыкаў да стварэння гульняў на аснове гісторыі і культуры Кітая.


Адзнакі на Astrabot: *з'явіліся*

Рудзі: *цяжка дыхае*


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Нейкая нездаровая ў вас тут атмасфера!

На VR выйшла гульня Hauntify Mixed Reality за 7уа, якая дадае ў вашую рэальнасць прывідаў. Тыпу ходзіш па хаце, і з'яўляюцца розныя здані. Не дай бог за такое яшчэ грошы плаціць.

Набыць тутака можна, напрыклад.


У эфіры ваша любімая рубрыка - Аналітыка ад Паралітыка.

Крыптаны, калі б мы былі матуліны інвестары, тады б сказалі - зараз самы час купляць акцыі Ubisoft, бо зараз іх кошт дасягнуў мінімума 15-га года.

Але ж мы прафесіянала, таму без ппаняцца, што будзе далей.

Зразумела, падзенне - рэакцыя на продажы і рэўю да Star Wars. Піке не моцнае, бо яна выйшла не зусім гаўнявай. А проста сярэдняй адносна чаканага.


Нармальнае рубілава

СМІ пачалі публікаваць рэцэнзіі на Warhammer 40,000: Space Marine II. Большасць журналістаў сцвярджаюць, што распрацоўшчыкі з Saber Interactive здолелі дагадзіць і знатакам першай часткі, і прыхільнікам Warhammer 40,000, і тым, хто проста любіць бадзёрыя сюжэтныя шутары з кааператывам. Як і варта было чакаць, слабое звяно новых Марын – PvP-мультыплэер: ён наўрад ці зацягне вас надоўга.


Нагадаем, сёння гульня выходзіць у доступ да багатых, хто набыў Gold i Ultra выданне. А вось ужо з 9-га чысла пачнуць гуляць пралетарыі, у тым ліку паважаная рэдакцыя Відзіка.


На дадзены момант “рэйтынг Відзіка” складае высокія: 80/90


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Геймплэй кітайскага Disco Elysium

Цікавы ролевы дэтэктыў Kill The Shadow, пра які мы ўжо згадвалі ў Відзіку, абзавёўся яшчэ адным відэа. Студыя Shadowlight Sanctuary паказала геймплэй і візуальны стыль гульні, які спалучае 2D-персанажаў і 3D-лакацыі.

Падзеі Kill The Shadow разгорнуцца ў змрочным пасляваенным горадзе Даркуотэр. Галоўны герой, дэтэктыў А’Гуан, павінен раскрыць разнастайныя злачынствы — знікненне чалавека, раптоўную смерць, з'яўленне канечнасцяў у каналізацыі. З ім разам падарожнічае Цень — істота, што ўмее чытаць памяць.

Гульня прапануе нелінейныя расследаванні - можна ўгаворваць, падкупляць ці проста збіваць падазраваных. Лёс галоўнага злыдня - таксама ў вашых руках. Магчымасці нашага агента залежаць ад трох характарыстык - сілы, духу і прывабнасці.

Апроч усяго іншага, аўтары абяцаюць каларытных персанажаў — энергічную дзяўчынку з камерай, элегантную місіс Руан, балбатлівага падшыванца і іншых. Вам дазволяць палепшыць адносіны з людзьмі, якія вам сімпатычныя.

Kill The Shadow запусціцца на ПК у канцы 2024 года. Старонка Steam, як і дэмка даступны ў Беларусі. У наяўнасці англійская і кітайская мовы.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
GTA, пасунься!

Быў анансаваны Deliver At All Costs - экшн з выглядам зверху аб кур'еры ў ЗША ў 1959 годзе, што дастаўляе грузы самымі вар'яцкімі спосабамі. Як заявілі самі стваральнікі, сюжэт развіваецца ў эпоху "рок-н-ролу і страху перад ядзерным апакаліпсісам".

Гульцы возьмуць на сябе ролю Уінстана Грына, які валодае выбухным характарам і таямнічым мінулым. Яму трэба дастаўляць разнастайныя грузы і хавацца ад пераследу.

Адной з галоўных асаблівасцяў навінкі стала сістэма разбурэнняў – пратаганіст на сваім аўтамабілі можа зносіць мінакоў, іншых вадзіцеляў і нават будынкі. У трэйлеры ён літаральна разбурае цэлую кавярню.

Акрамя таго, кожная місія будзе ўтрымліваць ўнікальныя ўмовы - дастаўку падчас метэарытнага дажджу, абвалу камянёў і да таго падобнае. А яшчэ на дзёрзкія дзеянні гульца могуць адрэагаваць і жыхары горада.

У гульні будзе сюжэт, які складаецца з трох актаў. Па словах стваральнікаў, паступова герой будзе ўсё глыбей апускацца ў бездань вар’яцтва.

Навінку ствараюць для асноўных платформ, дакладную дату рэліза пакуль што не абвясцілі. Старонка Steam у Беларусі даступна.


Steam вярнуў Віталю грошыкі за Quidditch Champions, а таму на радасцях сёння пойдзем успамінаць былое: пройдзем Max Payne 2, каб потым закрыць гештальт з трэцім.

Сёння на https://www.twitch.tv/vidzikby
у 21:00 па Варшаве
у 22:00 па Мінску


Гульні рабіць - гэта вам не гэта!

Дырэктар выдаўца Manor Lords - Hooded Horse, распавёў, чаму творцы відэагульняў не вінаватыя ў хвалях скарачэнняў.

Ён лічыць, што публічныя кампаніі робяцца закладнікамі “прадказальнагу даходу”. А гульнявая галіна непрадказальная як па тэрмінах, так і па выніках - падобныя ўмовы не могуць забяспечваць стабільныя фінансавыя вынікі ад квартала да квартала.

Тым болей у цяперашніх рэаліях выдаўцам неабходна даказваць сваю каштоўнасць, бо самастойная публікацыя гульняў даступная як ніколі раней. Каб узяць пад сваё крыло распрацоўшчыкаў і атрымліваць працэнт ад іх продажаў, трэба забяспечыць ім добрыя ўмовы - у іншых выпадках “сам сабе выдавец” з'яўляецца добрай альтэрнатывай.

Выдаўцы заўсёды хочуць збалансаваць элементы "рызыкі" і "бізнэсу". Прадказальны каталог гульняў і іх высокая хуткасць вытворчасці - заклад стабільнасці. А вось інвеставанне ў новыя франшызы заўсёды нясе рызыкі, хоць можа быць вельмі ўдалым - менавіта так было з Manor Lords.

Прагназаванне поспехаў у гульнявой індустрыі з'яўляецца "невыканальнай задачай". Большасць індыкатараў, на якія глядзяць пры адзнацы паспяховасці гульняў, выяўляюцца толькі пасля рэліза.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Сёння з абмежавана доступу для багатых у агульны рэліз выходзіць Age of Mythology: Retold.

Нагадаем, у Age of Mythology: Retold пераносяць геймплэй Age of Empires у міфалагічны антураж з легендарнымі монстрамі накшталт кентаўраў і мумій, а таксама з багамі з грэчаскіх, скандынаўскіх і егіпецкіх пантэонаў. Ужо заяўлены два дапаўненні з двума дадатковымі - адзін з іх кітайскі.

Выходзіць на ПК і Xbox Series, у тым ліку Game Pass. Старонка Steam у Беларусі недаступна, Польшча - 129 зл.

На дадзены момант “рэйтынг Відзіка” гульні складае - 74/90 (🔼)


Люцейша абмежаваная калекцыя кансоляў пад выхад Касмічных Марын 2. Выглядае на 10/10.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Low-Budget Repairs сімулятар кепскага рамонту, як можна нават зразумець з назвы. Вельмі кепскага рамонту. Праўда яе ўжо паспелі перайменаваць ў Majster Symulator.

Фармальна вы становіцеся ўладальнікам маленькага бізнесу ў Польшчы 1990-х і займаецеся бюджэтным рамонтам. Усё ў фарбе, праёмы ў вокнах закладваюцца цэглай, але затое можна папіваць піўцо! Не праца - а мара.

Калі верыць апісанню: у гульні трэба будзе рамантаваць розныя памяшканні і непаладкі - ратаваць затопленую ванную ці праводзіць поўную рэнавацыю ў кватэры, хадзіць у будаўнічую краму, зразумела максімальна эканоміць, бо грошы ад заказчыка ўжо належаць вам, разводзіць фарбу, ляпіць плітку без узроўню, выкідаць канапы праз акно і гэтак далей.

Адзначу толькі, што большая частка відэа, якое завірусілася ў інтэрнэце, выглядае як пастаноўка і імаверна далёка не ўсё мы ўбачым у фінальным геймплэй.

Акрамя сімулятара рамонту каманда таксама займаецца сімулятарам аднаўлення гадзіннікаў Watch Restoration, але там ужо ўсё сур'ёзна, без камедыйнага эфекту.

Majster Symulator некалі выйдзе на ПК. Старонка Steam у Беларусі даступна.

20 last posts shown.