РазМова


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Linguistics


"РазМова" — цікавы канал пра мову. Мы ўнесеныя ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі.
Верым! Можам! Перамовім!
💌 Сувязь праз @RazMova_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Linguistics
Statistics
Posts filter


Узгадайце, каму належыць аўтарства радкоў: Але яшчэ тушыце кроў. Гарыць душа і час настане, Калі з-за поля, з-за бароў Па-беларуску сонца гляне.
Poll
  •   Алесь Дудар
  •   Цішка Гартны
  •   Янка Купала
31 votes


#цытаты


САЛІДАРНЫЯ З УКРАІНАЙ

Кліча воля дух разнежыць,
трупянее чарговы Рым -
гэта, чуеш,
за незалежнасць
б'юцца новыя ваяры ...

А таму ні тла, ні астрога
не цурайся,
стой на адным:
не бывае болю чужога,
не бывае чужой вайны.

Наста Кудасава
Будзьма беларусамі!

#вершы


У такі неспакойны перыяд час ад часу патрэбна абстрагавацца ад усяго, што насьцярожвае, пужае, нагнятае…

Нас супакойвае прыгажосць і адвечнасць беларускіх прастораў. Чаму б не падумаць пра іх, не праляцець у думках над беларускімі азёрамі і не даць сабе некалькі хвілін на настальгію? Настальгію па родным кутку, дзе нас чакае маці-прырода, чакае сваіх сыноў і дачок.

Мы ведаем, беларусы, што цяпер цяжкія часы для многіх з нас. Мы гэта адчуваем: ваш адчай, вашу стому і боль. Мы тут, разам з вамі, працягваем вес
ьці гэты канал, каб вы маглі адпачыць ад звар’яцелага сьвету, усміхнуцца і зноў, і зноў пачуць: Беларусь перажыве і гэта, але ёй патрэбныя мы — здаровыя і шчаслівыя!

Пішыце нам: аб чым думаеце, што вас хвалюе, аб чым марыце! Запрашайце да нас сваіх сяброў і знаёмых! Мы радыя ўсім шчырым беларусам
🤍❤️🤍

@RazMova_bot


Кажуць у выпадку, калі паміж людзьмі не атрымалася "хімія" закаханасьці

#прыказкі


#цытаты
#Палескія_Рабінзоны


#цытаты


Вітаем- вітаем!🙌

У каго з нашых падпісчыкаў дзеткі ў школы вывучаюцца? Гэтая інфармацыя для вас!

Знайшлі і спяшаемся падзяліцца спасылкай на сайт, дзе па класах сабраныя кнігі беларускіх пісьменнікаў , што ўваходзяць у школьную праграму....у аўдыёфармаце👍
Ведаем, што чытаць карысна, і памяць разьвіваецца больш эфектыўна. Але пагадзіцеся, адзінкі паспяваюць прачытаць усе кнігі са сьпісу праграмы. Так чаму б не праслухаць. Лепей болей чым меней, згодны?

https://www.belarusmusic.com/shkolnaya-pragrama


#дзіцячая_РазМова


Мікола Гусоўскі напісаў «Песню пра зубра» ў 1522 годзе ў Рыме па просьбе Папы Льва X, які хацеў даведацца пра паляванне на зуброў у землях Вялікага Княства Літоўскага. У кастрычніку 1523 года гэтая паэма была выдадзена ў Кракаве ў друкарні Ераніма Віетэра. Доўгі час дакладнае месцазнаходжанне гэтай друкарні заставалася невядомым.

Дзякуючы дасьледванням перакладчыцкай ініцыятывы «BelRead», атрымалася высьвятліць, што друкарня Ераніма Віетэра знаходзілася на вуліцы Скавінскай, 29 у Кракаве. Гэтае адкрыццё дазваляе лепш зразумець гістарычны кантэкст стварэння і выдання аднаго з найважнейшых твораў беларускай літаратуры.

«Песня пра зубра» з’яўляецца не толькі літаратурным шэдэўрам, але і каштоўнай крыніцай інфармацыі пра культуру, прыроду і грамадства Беларусі таго часу. У паэме аўтар апісвае прыгажосць родных земляў, звычаі палявання і падкрэслівае важнасць захавання культурнай спадчыны.

Гэтая гісторыя нагадвае нам пра багацце беларускай літаратуры і неабходнасць захавання нашай культурнай спадчыны для будучых пакаленняў.

#гістарычныя_знаходкі




Дзень роднай мовы — гэта выдатная магчымасць паказаць важнасць нашай мовы і культуры. Вось прыклад паста:

Сёння — Дзень роднай мовы!

Гэта свята, калі мы ўспамінаем, наколькі важна захоўваць і развіваць сваю мову. Родная мова — гэта не толькі словы, гэта — наша ідэнтычнасць, наша душа. Гэта спосаб перадаць сваю гісторыю, свае пачуцці і свае традыцыі.

Няхай кожны дзень будзе Днём роднай мовы ў нашых сэрцах. Захоўвайце мову, шануйце яе і перадавайце наступным пакаленням.

" Віншуем!
Верым!Можам! Перамовім!"


Ніжэй толькі адно словазлучэнне правільнае:
Poll
  •   1. Адчыніць кнігу
  •   2. Адкрыць вакенца
  •   3. Адкрыць вочы
32 votes


Ачуняць- гэта:
Poll
  •   Пачуць нешта
  •   Прачнуцца
  •   Прыйсці ў норму
54 votes


Да Дня роднай мовы далучайцеся да акцыі #BezosGiveMeMyBook ✨

Вы ведаеце, як важна чуць родную мову, чытаць кнігі на ёй, адчуваць сваю культуру побач, нават калі мы далёка ад дому. На Amazon KDP любы чалавек без папярэдніх укладанняў грошай можа друкаваць любы наклад: зборнік вершаў, маляванкі, падручнікі… Гэта такі ж буст для культуры, як вынаходніцтва друкарскага станка! Але не для на беларускай мовы, бо Amazon яе не падтрымлівае.

📢 Давайце гэта зменім!

Мы запусцілі акцыю #BezosGiveMeMyBook. Гэта збор подпісаў пад зваротам да кампаніі Amazon KDP, каб платформа разблакавала беларускую мову.

⚡️Што можна зрабіць?

1. Падпішыце петыцыю.
2. Распавядзіце пра яе ў сваіх сацсетках і тэгніце Амазон:
- у інстаграме @AmazonKDP
- у фэйсбуку @KindleDirectPublishing
- у твітары | X @AmazonKDP.
3. Перадайце эстафету беларускасці 3м сваім сябрам, каб больш людзей падхапіла нашу годную справу!

❤️ Давайце разам адчынім дзверы для вялікай беларускай літаратуры!

#BezosGiveMeMyBook #ДзеньРоднайМовы #БеларускаяКніга


Forward from: Verbarium
Ушчувáць / Uščuvać / To scold / Бранить

Чырвоны аўтобус, мажная кантралёрша, якая ўшчувае нас за тое, што курым. Караткевіч.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У гэтым відэа — валянцінка, якую мог бы напісаць палітвязень сваёй сям'і. А можа чалавек у вымушанай міграцыі да сваіх родных у Беларусі.

Гэтыя словы напоўнены верай, надзеяй і каханнем, якое мацнейшая за сцены і краты.

@v.pashtouki


Forward from: Verbarium
Агýльны / Ahulny / Common / Общий

Абедалі разам, за агульным сталом, як рабілі часта, на верандзе ў Ярашаў, бо ў такі час дня там быў цень. Шамякін.


#слоўнік


Forward from: Годна
Чаму важна развіваць і захоўваць беларускую культуру?
Запыталіся пра гэта ў сябровак нашай каманды⬇️

📌 Аліна Герашчанка:
“Беларуская культура – аснова нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Калі мы падтрымліваем беларускамоўны кантэнт, мы ствараем попыт, які стымулюе тварыць больш.

Калі мы абіраем сваё, мы інвестуем у незалежнасць, умацоўваем сувязь з нашай гісторыяй і будучыняй.

Шукайце і падтрымлівайце беларускамоўны кантэнт. Гэта лепш, чым умацоўваць залежнасць ад чужога.

Беларуская культура жыве, пакуль мы выбіраем яе”.

📌 Лізавета Ветрава:
“Падтрымка беларускага – гэта не проста пра захаванне традыцый, а пра стварэнне асновы для нацыянальнай ідэнтычнасці, самапавагі і культурнага суверэнітэту.

Калі мы не будзем спрыяць развіццю сваёй культуры, яе месца зойме чужая, а разам з ёй прыйдуць чужыя каштоўнасці і погляды.

Захаванне і папулярызацыя беларускай культуры – гэта ў першую чаргу ўнёсак у будучыню, у якой мы бачым сябе самадастатковай нацыяй”.


З фэйсбук- старонкі Ганны Севярынец:

"Пільна ўзіраючыся ў цяперашні крызіс слова (увогуле па свеце, безадрасна) і фіксуючы розныя спосабы маніпуляцыі словам, часта згадваю адзін анекдатычны выпадак з жыцця.

Я тады працавала ў Інстытуце парламентарызма, выкладала сярод іншага рускую літаратуру будучым журналістам, і быў у мяне адзін студэнт, які хранічна не чытаў праграмныя творы. Але ўвогуле было заўважна, што нешта там усё ж ён чытае, думкі фармулюе, ну, і ў вачах свяціліся нейкія літары, дык я на адным з экзаменаў, маючы мэтай паставіць яму хаця б чацвёрку і адпусціць на ўсе чатыры бакі, спыталася: "Ну, а што вы чытаеце зараз? Давайце абмяркуем ваш спіс".

Ён з паспешнай гатовасцю выцягнуў з заплечніка аб'емісты том з залатымі літарамі на вокладцы. Глядзіць на мяне з такой нечаканай напругай, цікавасцю і некаторым страхам.

Я гартанула пару старонак, і ў мяне палезлі вочы на лоб.

- Простите, а что это за антинаучная антисемитская ересь?

То бок маё здзіўленне было настолькі вялікім, што я не паспела нават падабраць нейкія паліткарэктныя словы.

У яго ў адказ на твары адлюстравалася бура эмоцый. Там быў, зноў жа, страх, таксама здзіўленне, але адначасова і пэўнае захапленне сітуацыяй.

Ён перагарнуў дзве старонкі далей і паказаў мне абзац, які пачынаўся прыблізна такімі словамі: "В этом месте люди, одержимые дьяволом, скажут вам, что вы читаете антинаучную антисемитскую ересь".

Я моцна смяялася:) Ніякай чацвёркі не выйшла:)

Ганна Севярынец
#гумар

20 last posts shown.