22 Apr, 21:27
Пасадачную пляцоўку рыхтавалі ў раёне Межаў, кіламетраў за дваццаць ад Ласінага вострава. Шамякін.
21 Apr, 23:32
Папуасы жывуць паасобку, сталых зносін паміж сабой не маюць, дзеля гэтага няма ў іх і адзінай мовы. Маўр.
20 Apr, 10:18
Паравоз рабіў дарэмныя спробы скрануць з месца гружаны эшалон. Лынькоў.
19 Apr, 23:16
Нічога не зробіш, памагаць трэба, зарабляць на хлеб. Не малы ж ужо – не век жа есці хлеб дармовы, сядзець на чужой шыі! Мележ.
18 Apr, 22:35
Ксаверыха вырвала ў яго абцугі, швырнула на зямлю і кінулася мужу на шыю, ашчаперыўшы яго рукамі мацней, чым жалезнымі абцугамі. Бядуля.
17 Apr, 21:22
За хатай асеннія шумы, Чуць свеціцца ў хаце газніца, А думы, гаротныя думы,Плывуць і плывуць, як крыніца. Купала.
16 Apr, 23:20
Рэзка пахла карой, зямлёй, рачным карычневым глеем. Дайнека.
15 Apr, 22:09
Мулярскі струмент — малаток, ды грунтвага, Ды кельня, ды фартух, ды рук мазалі. Звонак.
14 Apr, 23:31
Грукаценне далятала ад суседа праз дарогу. Там вось ужо амаль месяц стаіць машына з вышкай і бурыць свідравіну, шукаючы артэзіянскую ваду. Давідовіч.
13 Apr, 10:38
Але Васіль не сеў. Ён трываў. Гэта было ўжо не ў навіну — цярпець, адольваць стому. Мележ.
12 Apr, 21:43
Настаўніца трымала ў руцэ бліскучы цыркуль. Даніленка.
11 Apr, 21:26
— Собіла ж мне выбрацца ў гэткае разводдзе ў дарогу, — дакараў сябе англічанін. Сачанка.
10 Apr, 22:05
Крушынскі набыў цацку за дзесяць капеек і зайшоў у кнігарню, купіў некалькі кніжак па сельскай гаспадарцы. Бядуля.
9 Apr, 21:48
Усе тавары, што прывозяць, у адну хвіліну разбіраюць. Асабліва вялікі попыт на краміну, абутак, скуру, жалеза. Мрый.
8 Apr, 21:01
У сваім натуральным, першабытным, некранутым стане прырода Палесся з яе дзікім жывёльным, птушыным і раслінным светам будзе захоўвацца ў запаведніках і шматлікіх заказніках. Вольскі.
7 Apr, 21:16
Дзверы загрукалі засаўкамі, пасля зарыпелі, разыходзячыся і прапускаючы ў начную цемру смугу аранжавага цьмянага святла. Караткевіч.
6 Apr, 14:06
Прадалі лобзік, два шліфавальныя станкі, свідравальны станок, гравэр, дрыль, шрубакрут і шмат іншых інструментаў.
5 Apr, 23:01
У залежнасці ад тыпу шліца на галоўцы дэталі выкарыстоўваюцца зашрубкі з рознымі тыпамі лёзаў. Вікіпедыя.
4 Apr, 21:32
Адчыніў ён сваю майстэрню на Пагулянцы, бо знайшоў там вельмі добрае памяшканне. Гарэцкі.
3 Apr, 22:23
У кузні манатонна звінела кавадла і было чуваць, як па ім дробненька стукае малаток. Пташнікаў.