Forward from: Naračanščyna | Нарачанскі край
Троіцкая царква ў Княгініне з розніцай у 120 гадоў (1904 і 2024)
Паводле архіўных звестак, уніяцкая царква ў Княгініне вядомая з 1713 года. У храме нават захаваўся звон, адліты ў 1744 годзе. У 1772 царква была пабудаваная зноў на тым жа месцы і з'яўлялася ўніяцкай да 1860-х гадоў. Інфармацыі пра далейшыя значныя перабудовы няма, таму можам лічыць, што драўляны храм захаваўся да нашых дзён яшчэ з 18 стагоддзя. Праўда, у 2010-я храм пацярпеў ад няякаснай рэстаўрацыі, якая спрасціла яго архітэктуру.
Храм знаходзіцца ў цэнтры вёскі ля могілак і першапачаткова быў невялікай могілкавая царквой, але пазней стаў цэнтрам прыходу. Акружаны бутавай агароджай з арачнай брамай пад кілепадобным франтонам. Як бачна па фота, сучасную браму царква займела не адразу.