Forward from: Спадчына
Група валанцёраў вырашыла прывесці ў парадак капліцу-пахавальню Качаноў у вёсцы Івашкаўцы Смаргонскага раёна. Падчас працы яны заўважылі, што астанкі пахаваных парушаны. З саркафагаў выцягнулі косткі і рэчы, таксама памерлым адарвалі чарапы.
У крыпце знаходзіцца шэсць цынкавых саркафагаў і тры драўляныя труны. Як удалося высветліць Бобінай, тут пахаваны бацька і дачка — Казімір і Аляксандра Качаны. Імёны астатніх прадстаўнікоў роду пакуль невядомыя.
«З усіх пахаваных толькі ў аднаго захаваўся чэрап (наогул гэты саркафаг найменш пашкоджаны, магчыма, вандалы і злачынцы не паспелі да яго дабрацца), астатнія чарапы былі выкрадзены. Большасць цел выцягнуты з разадраных металічнымі прадметамі (ламамі, манціроўкамі?) саркафагаў. Верагодна, пасля таго, як з іх былі знятыя ўсе каштоўныя рэчы (няма нават ружанцаў), яны былі раскіданы ў хаатычным парадку. Ад тых целаў, якія не маглі выцягнуць з саркафагаў, проста адрывалі галовы, пры тым ніжняя сківіца заставалася з целам. І ўсё гэта з улікам таго, што астанкі часткова муміфікаваныя. На адным з саркафагаў, аздобленых анёламі, у анёлаў таксама адрэзаныя галовы», — піша краязнаўца.
Бобіна адзначае, што са слоў мясцовых жыхароў у 2016 годзе, пасля смерці мясцовага чалавека, які наглядаў за могілкамі, дзверы капліцы былі ўзламаныя і каля месяца стаялі расчыненымі. Краязнаўца мяркуе, што менавіта тады пахаванні маглі апаганіць.
Пахаванні перажылі піянераў і камсамольцаў, але не перажылі высокадухоўнасці сучаснай Беларусі
#вандалізм #капліцы #Івашкаўцы