Пакуль прымаюць зоны аховы для гістарычнага цэнтра Заслаўя, у гэтым самым цэнтры да Дажынак 2025 зносяць гістарычную забудову, якая была пазбаўлена ахоўнага статусу. Як паведамляюць падпісчыкі, у пачатку лютага знеслі драўляную краму па вуліцы Савецкай, 34, а ў аўторак, 18 сакавіка, знеслі і карчму пачатку XX стагоддзя па вуліцы Савецкай, 36.
На старых здымках можна заўважыць на будынках шыльды. Будынкі сапраўды мелі ахоўны статус. Абодва дамы былі ўключаны былі ўзяты пад ахову ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе. У спісе яны заставалі
прынамсі да 2012 года. Дом па вул.Савецкай, 34 датуецца ў ім 1912 – 1914 гг. (шыфр 613Г000331), а дом па вул.Савецкай, 36 - 1911 – 1914 гг. (шыфр 613Г000332).
З Дзяржаўнага спісу будынкі выключаны ў 2014 да Дня беларускага пісьменства, фрагменты будынка па вуліцы Паштовай, 11 выключаны трохі раней. У
спісе за 2019 год будынкаў ужо няма.
Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае.
Фота#Заслаўе #знішчэнне #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства