Падчас навучаньня ў Маладэчне
Міхась Кудзелька спатыкае людзей, якія разумеюць, што ён адораны паэт.
Адным зь іх быў студэнт
Петрачкоў (імя невядомае), які рыхтаваў Міхася да паступленьня ў сэмінарыю.
Гэты Петрачкоў, аднойчы пачуўшы вершы Кудзелькі, зьдзівіўся ягонаму таленту ды бяз грошаў рыхтаваў яго да паступленьня ў Маладэчну.
Адразу пачуўшы гэтае прозьвішча, я ўзгадаў Міхалку Петрукова — беларускага пісьменьніка й публіцыста, што паходзіў зь Івянца.
Петручкоў, М.Петручкоў, Пятрукоў, М.Пятрукоў, Міхалка Пятрукоў, Пятручкоў, М.Пятручкоў, Сын Петрука, Сын Петручка, Сын Пятрука.
— ягоныя псэўданімы.
Перад Першай Усясьветнай вайною ён працаваў настаўнікам у ваколіцах Івянца і ў Ашмянах.
У 1913 годзе ён меў 33 гады, таму наўрад ці быў студэнтам, але гіпотэза ўсё адно можа існаваць.
#івянеччына
#маладзечаншчына
#нашвядомызямляк