PALIRÁCA | Вывучайма роднае


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Linguistics


Вывучаем роднае ў сваім тэлефоне 📱

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Linguistics
Statistics
Posts filter


Шаноўныя, вітаначкі!

Даслаў адразу тры наборы:
- Беларуска-расійскі слоўнік 1925 г. М. Касьпяровіча
- Афіцыйны правапіс 2008 г.
- Клясычны правапіс 2005 г.

Наступныя наборы будуць такія:
- Слоўнік сінонімаў беларускай мовы - 1938 картак
- Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем - 1355 картак
- Карткі на першыя 300 дзеясловаў з націскнымі канчаткамі ў цяперашнім і простым будучым часе (ідзяце́, несяце́ і г.д.) - 300 картак
- Лексіка з кнігі "Само слова гаворыць" Ф. Янкоўскага 1986 г. (гэта не кніга, а скарб з магчымасцяў мовы) - 454 картак

Трошку пазней будзе і слоўнік фемінітываў!

Напамінаю, што ўсе наборы бясплатныя! Адзінае, чым вы можаце памагчы, то гэта пашырыць інфармацыю пра гэты канал! 😊


Назва: Беларускі клясычны правапіс
Колькасць картак: 390
Складанасць: 5\5
Правапіс: клясычны

🔖Апісанне
:
Гэтыя карткі зроблены паводле выдання "Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя", якая змяшчае апошнія змены ў клясычным правапісе.

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Беларускія слоўнікі і іншыя славянскія:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Назва: Правапіс 2008 г. (Афіцыйны правапіс)
Колькасць картак: 420
Складанасць: 5\5
Правапіс: афіцыйны

🔖Апісанне
:
Гэтыя карткі зроблены паводле "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыіі", якія змяшчаюць апошнія змены ў афіцыйным правапісе.

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Беларускія слоўнікі і іншыя славянскія:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Назва: М. Касьпяровіч "Беларуска-расійскі слоўнічак" 1925 г.
Колькасць картак: 1660
Складанасць: 4\5
Правапіс: клясычны (стары клясычны)

🔖З прадмовы:

Краязнаўчая праца ў апошнія часы шырока разьвінулася. Каб яны была больш продукцыйнаю патрэбна дасканалае веданьне мясцовай, беларускай мовы, чаго яшчэ не хапае "усходне — беларускай" інтэлігэнцыі і не адно ў краязнаўчай працы, а й наагул. Пакуль гэта веданьне будзе здабыта патрэбна мець пад рукою справачнік. Для задаваленьня першапачатковае патрэбы ў ём і складзены гэты слоўнічак на падставе беларускае навуковае тэрмінолёгіі, ранейшых слоўнікаў і найноўшай літаратуры.

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Беларускія слоўнікі і іншыя славянскія:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Добрага дня, мае шаноўныя!
У мяне да вас найцудоўнейшая навіна!

Неўзабаве пачну рабіць набор картак паводле кнігі "Гід па фэмінізацыі беларускай мовы" Уладзіслава Гарбацкага, бо спадар Уладзіслаў даў на гэта сваю згоду! 😊

Там ёсць цудоўны слоўнік фемінітываў. Бадай ці не найвялікшы на гэтую тэму!

Я хацеў зрабіць гэтыя карткі, але аўтарскія правы мы тут паважаем і шануем, бо кожная праца мусіць паважацца і шанавацца. Асабліва тады, калі яна выканана адказна і сумленна.

Аднак пры гэтым мы тут паважаем і бясплатную адукацыю. Вельмі ўдзячны спадару Уладзіславу за сваю згоду, асвету і спрыянне ёй! 🙏

То чакайце!


Вітанкі, шаноўныя!
Вышэй апублікаваў невялічкі набор на правіла роднага склону. Таксама пакрысе раблю набор па дзеясловах, якія маюць націск на качантках у цяперашнім часе бераце́, несяце́, крычыце́ і г.д. Няправільны націск у гэтых словах - найчасцейшая памылка.

Таму раблю спіс гэтакіх слоў - ужо паспеў выпісаць больш за 300 штук. 😊


Назва: Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне
Колькасць картак: 16
Складанасць: 3\5
Правапіс: афіцыйны

🔖Апісанне:

Года ці году? Дуба ці дубу? Як правільна? Увогуле канчаткі -а (-я) і -у (-ю) - гэта адно з найскладанейшых правіл беларускай мовы, якое, дадаткам да ўсяго, яшчэ і не вельмі трывалае. Дзесьці прачытаем "года", а дзесьці, дарма што радзей, "году". Дзесьці ўбачым "горада", а дзесьці "гораду". Таму, мяркую, гэтае правіла яшчэ з часам будзе ўдакладняцца, калі беларуская мова будзе мець сталае і сістэмнае ўжыванне. Аднак асновы трэба ўсё адно ведаць, а дзеля таго публікую тут гэтае правіла ў выглядзе картак.

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Беларускія слоўнікі і іншыя славянскія:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!

727 0 6 11 29

Назва: Род назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
Колькасць картак: 41
Складанасць: 3\5
Правапіс: афіцыйны

🔖Апісанне:

Як вядома, беларуская і расійская мовы маюць падобныя словы, якія гучаць аднолькава, але пры гэтым яны рознага роду. Цудоўны прыклад: сабака і гусь. Па-беларуску мы кажам "мой сабака" і "мая гусь". Набор гэтых картак і дапаможа вам запомніць такія словы. Тут не ўсе словы, але тыя, у які найчасцей памыляюцца.

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Беларускія слоўнікі і іншыя славянскія:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Вітаю вас, мае шаноўныя! 👋

Як відаць, каналы ў ТГ паступова ажываюць, а неўзабаве канчаткова вярнуся ў інстаграм.

❗️Што да гэтага канала, то ў ім будуць невялічкія змены. Надумаў, што апрача нейкіх вялікіх набораў картак я буду дадаваць і тыя наборы, якія рабіў для сваіх вучняў на курсах беларускай мовы ці якія рыхтую для іх. Кожны з такіх набораў будзе на нейкае правіла:
• канчаткі -а (-я) і -у (-ю) ў родным слоне назоўнікаў мужчынскага роду (дуба ці дубу і г.д.)
• націскныя канчаткі ў дзеясловаў (бераце́ і несяце́, а не бяроце і нясёце)


Вядома, і вялікія наборы таксама будуць з'яўляцца. Напрыклад:
• Учебник белорусского языка для самообразования 1994 г.
• Слоўнікі (сінонімаў, фразеалогіі і інш.)
• Правапісы


Апрача гэтага пазней цэлюся дадаваць карткі і яшчэ на 2 тэмы:
• стараславянская мова
• старабеларуская мова


Бо акурат цяпер шчыльна займаюся навучаннем гэтых моў і літаратуры на іх.

❗️Наборы будуць публікавацца тут штосераду. Першыя 3 наборы ўжо цалкам гатовыя да публікавання.


ЗМЕСТ

Арганізацыйныя допісы:
- Што мае тут быць!

Карткі
Правапіс:
- Афіцыйны правапіс - 2008 г.
- Клясычны правапіс - 2005 г.
Вывучаем найасноўнейшае:
- Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне
- Род назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
Лексіка з літаратуры:
- Ч. Букоўскі "Чытво". Пераклад І. Кулікова.
- А. Мрый "Запіскі Самсона Самасуя" (1927 г.)
Падручнікі:
- С. Аляксандраў, Г. Мыцык "Гавары са мной па-беларуску!" 2000 г
Працы з культуры мовы:
- Юрась Бушлякоў "Жывая мова"
Слоўнікі:
- Юрась Пацюпа "З трасянкі на мову"
- Юрась Пацюпа "Кароткі расейска-беларускі слоўнік
- М. Касьпяровіч "Беларуска-расійскі слоўнічак" 1925 г.
Іншае:
- Глагалічна-кірылічныя адпаведнікі


Назва: С. Аляксандраў, Г. Мыцык "Гавары са мной па-беларуску! 2000 г.
Колькасць картак: 1124
Складанасць: 3\5
Правапіс: клясычны

🔖Апісанне:

Карткі рабіліся паводле кнігі С. Аляксандраў, Г. Мыцык "Гавары са мной па-беларуску" 2000 г., якую былі ўкладалі класічным правапісам. Яна, гэтая кніга, мае шэраг нюансаў, з якімі можна спрачацца, але пры гэтым яна дагэтуль застаецца даволі добрым падручнікам па беларускай мове. У кожным разе 1000+ картак дадуць магчымасць як найшырэй азнаёміцца з лексікай, устойлівымі выразамі і нюансамі словаўжывання ў беларускай мове. Рэкамендуецца для пачаткоўцаў!

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Беларускія слоўнікі і іншыя славянскія:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Назва: Глагалічна-кірылічныя адпаведнікі
Колькасць картак: 41
Складанасць: 2\5
Правапіс: -

🔖Апісанне:

Гэты набор паўстаў з прычыны майго навучання. Праз імкненне вывучаць даўнюю літаратурную спадчыну саспела патрэба ўкласці карткі, каб як найхутчэй засвоіць глагалічную азбуку (найстаражытнейшая азбука славян, што і прыдумаў быў, як уважаецца, святы Кірыл).

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Беларускія слоўнікі і іншыя славянскія:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Назва: Юрась Пацюпа "Кароткі расейска-беларускі слоўнік фразэалягізмаў і фразаў"
Колькасць картак: 274
Складанасць: 4\5
Правапіс: клясычны

🔖З прадмовы:
"Слоўнік скіраваны ня толькі супраць пазычаньняў (пераважна з расейскае мовы), але й супраць непатрэбных наватвораў, якія апошнім часам запаланілі друк і з грунту выяўляюцца тымі ж пазычаньнямі".

Як сказаць "Баш на баш", "по плечу", "на протяжении многих лет", "спустя рукава", "хоть шаром покати" і інш.

Крыніца: Ю. Пацюпа "Кароткі расейска-беларускі слоўнік фразэалягізмаў і фразаў".

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Іншы праект укладальніка:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Вітаю ўсіх, шаноўнае спадарства!

Дасылаю набор, якога не было на Anki: 880 картак чыстага моўнага беларускага пурызму 😉

Трэба сказаць, што не ўсё мне падабаецца ў гэтым слоўніку, але гэта вельмі карысны матэрыял, які адразу дазволіць пазбавіцца процьмы хібаў. Спадзяюся, што ён вам будзе карысны.

А я буду рады, калі вы паставіце рэакцыю і раскажаце сваім сябрам-знаёмым, якія пачынаюць ці толькі проста хочуць вывучаць беларускую мову. 😊

Ну а я неўзабаве зраблю допіс з навігацыяй па наборах, каб было зручна іх шукаць.


Назва: Юрась Пацюпа "З трасянкі на мову"
Колькасць картак: 880
Складанасць: 4\5
Правапіс: клясычны

🔖З прадмовы:
Бальшыня артыкулаў даюцца проста – зьлева ад працяжніка слова заганнае, а справа ад працяжніка (тоўстым шрыфтам) – добрае.

Артыкулы з мадальнымі пазнакамі ёсць чатырох катэгорыяў:
пажадана – правы варыянт пажадана ўжываць, але, на жаль, ня ў кожным сацыяльным кантэксьце ён можа быць прыняты;
лепш – значыць, левы варыянт у пэўным сацыяльным кантэксьце можна пакінуць, але ў ідэале – правы лепшы;
часьцей – левы варыянт дапушчальны, але ў маўленьні часьцей варта ўжываць правы, як гэта прынята ў народных гаворках;
розьняцца – значыць, трэба зьвярнуць увагу на ўсе варыянты справа, бо безварыянтнае ўжываньне левага слова часьцяком спараджае калькі.

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Іншы праект укладальніка:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Назва: Юрась Бушлякоў "Жывая мова"
Колькасць картак: 228
Складанасць: 3\5
Правапіс: клясычны

🔖Апісанне:
Кніга - практычны дапаможніх па найгалоўнейшых пытаннях культуры беларускага маўлення: націскі, выбар слова, правільнасць канструкцый і шмат чаго іншага.

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Іншы праект укладальніка:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Назва: А. Мрый "Запіскі Самсона Самасуя" (1927 г.)
Колькасць картак: 178
Складанасць: 3\5
Правапіс: клясычны

🔖Апісанне:
Трэба толькі пачаць чытаць “Запіскі Самсона Самасуя”, каб задзівіцца з моўнага пачуцьця, якое меў сп. Мрый. І ад гэтага атрымоўваеш асалоду ў кожным сказе. Вось прыклад, сказ адтуль: "А бацька ў гэтым кірунку прытрымліваўся наплявізму". Ці ня смак?

❗️Ад прастамоўных “гамазынаў” і “гарманізмаў” да размоўных выразаў, якія будуць у прыгодзе кожнаму, хто пераходзіць на беларускую мову.

❓Як сказаць “в два счёта” ці “лапать” у, прабачце, інтымным сэнсе?

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

🔅Іншы праект укладальніка:
https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Назва: Ч. Букоўскі "Чытво". Пераклад І. Кулікова.
Колькасць картак: 269
Складанасць: 3\5
Правапіс: клясычны

🔖Апісанне:
Лексіка з картак - гэта ў асноўным размоўныя, лаянкавыя і грубыя выразы, якія прыдадуцца кожнаму ў паўсядзённым жыцці. А таксама такія словы ды канструкцыі, якія з нейкай прычыны рэдка ўжываюцца ў беларускай прасторы.

Тут вы дазнаецеся як сказаць па-беларуску "делишки", "намёк", грубы варыянт расійскага "изменять" (у інтымным сэнсе) і шмат чаго іншага.

❗️18+

❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды.

Крыніца:  Чытво / Чарлз Букоўскі ; пераклад з англійскай Ігара Кулікова. – Вільня : Логвінаў, 2018. – 484 с. – (Серыя “Амерыканка”).

🔅Іншы праект укладальніка: https://t.me/slounicak
🔅Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasau/

❓Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!


Вітаю вас, шаноўнае спадарства!

Болей не будзе праблемы для карыстальнікаў iOS! 🔥🔥

Ад сягоння паступова пачынаю перавыкладаць усе матэрыялы, але цяпер на аснове праграмы Quizlet!

Каб скарыстацца наборам картак, вам трэба проста націснуць па спасылцы і пачаць вучыць.

Дзеля зручнасці раю ўстанавіць праграму (яна поўнасцю бясплатная) і зарэгістравацца. Пасля гэтага можаце вучыць з яшчэ большаю асалодаю 🙂

Памятайце, што ўсе гэтыя матэрыялы бясплатныя, то карыстайцеся на спажытак!

Напішыце, калі ласка, ці зручна вам? Калі будуць пытанні, то таксама пішыце сюды!

19 last posts shown.