Вітаю вас, мае шаноўныя! 👋
Як відаць, каналы ў ТГ паступова ажываюць, а неўзабаве канчаткова вярнуся ў інстаграм.
❗️Што да гэтага канала, то ў ім будуць невялічкія змены. Надумаў, што апрача нейкіх вялікіх набораў картак я буду дадаваць і тыя наборы, якія рабіў для сваіх вучняў на курсах беларускай мовы ці якія рыхтую для іх. Кожны з такіх набораў будзе на нейкае правіла:
• канчаткі -а (-я) і -у (-ю) ў родным слоне назоўнікаў мужчынскага роду (дуба ці дубу і г.д.)
• націскныя канчаткі ў дзеясловаў (бераце́ і несяце́, а не бяроце і нясёце)
Вядома, і вялікія наборы таксама будуць з'яўляцца. Напрыклад:
• Учебник белорусского языка для самообразования 1994 г.
• Слоўнікі (сінонімаў, фразеалогіі і інш.)
• Правапісы
Апрача гэтага пазней цэлюся дадаваць карткі і яшчэ на 2 тэмы:
• стараславянская мова
• старабеларуская мова
Бо акурат цяпер шчыльна займаюся навучаннем гэтых моў і літаратуры на іх.
❗️Наборы будуць публікавацца тут штосераду. Першыя 3 наборы ўжо цалкам гатовыя да публікавання.