Уладальнік гродзенскага блога «S13» Сяргей Чабоцька не выйшаў на волю пасля 45 сутак адміністрацыйнага арышту
Трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў Сяргея скончыліся 7 снежня. Ён не выйшаў на волю, піша @hrodnaonelove.
Пра чарговы адміністрацыйны суд невядома. Верагодна, мужчыну ўзялі пад варту.
Рэдактара блога «S13» затрымалі 23 кастрычніка. Яго судзілі тройчы — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «пікет» у інтэрнэце. Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што кантэнт «S13» і яго сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».