Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Па палітычных матывах затрымалі мінскую хірургіню з 17-гадовым стажам — ёй пагражае да 12 гадоў калоніі
Ліліі Качан 41 год, яна з Мінска. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2007 годзе. У 2012 Качан скончыла ардынатуру па спецыяльнасці «хірургія». Працавала ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску, а таксама ў «Нардзіне». Мае больш за 17 гадоў стажу як лекарка.
Качан знікла з усіх сацсетак пасля 16 кастрычніка, калі быў выкладзены яе апошні допіс з фотаздымкамі. Пасля гэтага жанчына не з'яўлялася анлайн, быў выдалены і яе тэлеграм-акаўнт, піша «Наша Ніва».
Лілію Качан пачынаюць судзіць 27 снежн ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачанні — «удзел у пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК) і «заклікі да санкцыяў ці іншых мер, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Ёй пагражае да 12 гадоў калоніі са штрафам.