Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Беларусь заняла чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістаў-вязняў
Такія звесткі змяшчаюцца ў штогадовым аглядзе міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», апублікаваным сёння, піша @reformby.
Усяго арганізацыя налічыла 550 журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні, 298 з іх знаходзяцца ў папярэднім зняволенні, 244 — адбываюць пакаранне, у тым ліку 9 асуджаныя пажыццёва. Яшчэ 8 працаўнікоў медыя знаходзяцца пад хатнім арыштам.
У дакладзе адзначаецца, што амаль палова журналістаў-вязняў сканцэнтравана ўсяго ў чатырох краінах: Кітаі (124), М'янме (61), Ізраілі (41) і Беларусі (40). Акрамя таго, па 38 зняволеных налічваецца ў Расіі і В'етнаме.