Forward from: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Беларусь – у фокусе прыярытэтнай увагі Еўрапейскага саюза падчас старшынства ў ім Польшчы
Тэма Беларусі будзе адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў ЕС – адзначыла намесніца міністра замежных спраў Польшчы Хенрыка Масціцкая-Дэндыс на сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.
З 1 студзеня 2025 года пачынаецца старшынства Польшчы ў Еўрапейскім саюзе. Прадстаўніца МЗС Польшчы адзначыла, што адным з галоўных прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў ЕС будзе падтрымка дэмакратычных памкненняў беларусаў.
Адной з першых важнейшых падзей падчас старшынства Польшчы ў ЕС стане і правядзенне ў пачатку лютага 2025 года па ініцыятыве Міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага «Kościuszko Forum» – канферэнцыі высокага ўзроўню. Да ўдзелу ў мерапрыемстве плануецца запрасіць як кіраўнікоў шэрагу міністэрстваў замежных спраў еўрапейскіх краін, так і кіраўніцу і прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, а таксама іншых прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці.
Павел Латушка выказаў удзячнасць Польшчы як члену Еўрапейскага саюза за арганізацыю «Беларускага Тыдня» ў Бруселі, які стаў важным сігналам падтрымкі для беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама адзначыў важнасць 4-га пасяджэння кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС», якая з’яўляецца эфектыўным інструментам узаемадзеяння дэмакратычнай супольнасці Беларусі і ЕС.
Асобна Павел Латушка праінфармаваў намесніцу міністра замежных спраў аб павелічэнні рэпрэсій у Беларусі напярэдадні г.зв. выбараў. Павел Латушка і Хенрыка Масціцкая-Дэндыс пагадзіліся, што сёння няма ніякіх падстаў і ўмоў, каб назваць фарс, які арганізуе рэжым, дэмакратычнымі і празрыстымі выбарамі. Польшча будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы агульнай пазіцыі Еўрапейскага саюза, якая, як плануецца, будзе агучана адразу пасля 26 студзеня 2025 года.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалася тэма прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці ў адносінах да беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа. Павел Латушка звярнуўся з просьбай падтрымаць зварот Урада Літвы ў Міжнародны крымінальны суд, а таксама прадставіў прававыя абгрунтаванні магчымага выкарыстання інструментаў МКС для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці. Хенрыка Масціцкая-Дэндыс адзначыла, што Польшча палітычна падтрымлівае дадзены крок. Асобна былі прадстаўлены магчымасці выкарыстання механізмаў АБСЕ на шляху дасягнення адказнасці для прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Пры ўдзеле дырэктаркі консульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юстыны Хжаноўскай асобна былі абмеркаваныя візавыя пытанні і пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы, у тым ліку праблемныя пытанні выдачы віз на падставе запрашэнняў беларусаў, якія маюць міжнародную абарону ў Польшчы. Павел Латушка падзякаваў польскаму боку за падтрымку ў выдачы гуманітарных віз беларусам, якія вымушана пакідаюць краіну ў сувязі з пагрозай рэпрэсій.
@CabinetBelarus