Forward from: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Перад сесіяй Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» адбылося пасяджэнне трэцяй працоўнай групы па пытаннях механізмаў адказнасці і санкцый
Каардынатарам групы з беларускага боку выступае намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка
У рамках сустрэчы працоўнай групы былі прадстаўленыя прапановы Кабінета і НАУ, падтрыманыя ініцыятывай БЕЛПОЛ і іншымі арганізацыямі дэмруху. У прыватнасці, прапанаваны наступныя меры:
1️⃣ У мэтах спынення рэпрэсій і вызвалення палітвязняў было прапанавана ўвесці санкцыі на таварныя пазіцыі, аналагі якіх вырабляюцца палітвязнямі.
2️⃣ З мэтай спынення саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі было прапанавана:
- узмацніць фінансавыя санкцыі, уключаючы блакіроўку доларавых актываў рэжыму, а таксама ўвядзенне другасных санкцый супраць банкаў, у першую чаргу супраць даччыных банкаў расійскіх фінансавых структур;
- абмежаваць транзіт падсанкцыйных тавараў праз тэрыторыю Беларусі;
- гарманізаваць гандлёвыя і большасць фінансавых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі;
- увесці прамыя блакіруючыя санкцыі супраць прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Беларусі.
3️⃣ У мэтах захавання незалежнасці Беларусі ўвесці шырокія санкцыі супраць галоўнага інструмента яе ліквідацыі – Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, а менавіта санкцыі супраць службовых асоб і ўстаноў, створаных у рамках гэтага ўтварэння.
4️⃣ З мэтай спыніць гібрыдную агрэсію рэжыму Лукашэнкі супраць дэмакратычных дзяржаў неабходна ўвесці санкцыі супраць прапагандысцкіх рэсурсаў Лукашэнкі, якія фактычна перадаюць антыдэмакратычныя і антыўкраінскія наратывы Расіі, а таксама крытыку правоў чалавека ў інфармацыйнай сферы.
5️⃣ З мэтай эканамічнага паслаблення рэжыму і стварэння ўмоў для магчымага расколу элітаў, што, у сваю чаргу, можа прывесці да транзіту ўлады, неабходна ўвесці санкцыі супраць кампаній і актываў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі і звязаныя з рэжымам Лукашэнкі.
Таксама былі праведзены асобныя кансультацыі з амерыканскімі прадстаўнікамі наконт прымянення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з яго падтрымкай расійскай агрэсіі супраць Украіны.
@CabinetBelarus