Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Здароў'е на беларускай мове. Навіны, лайфхакі і цікавосткі. Больш на сайце: belaveshkin.org

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter




З даўніх-даўніх часоў воіны і цары выкарыстоўвалі шкуры тыграў і леапардаў, каб падкрэсліць свой статус і ўразіць тых, хто іх акружаў. З цягам часу гэты трэнд пранік спачатку ў мужчынскую моду, а пасля і ў жаночую. Давайце разабраемся, што агульнага паміж леапардавым прынтам нашага крылатага гусара і ўзорамі на сукенках ці ніжняй бялізне? І чаму змяіныя і кракадзілавыя ўзоры застаюцца папулярнымі, нягледзячы на распаўсюджаны страх змей?

Вядома, што некаторыя візуальныя ўзоры выклікаюць у нашым мозгу больш моцную і хуткую рэакцыю, чым нейтральныя. Перш за ўсё гэта датычыцца ўзораў змяінай скуры і леапардавых разетак. Нават прыматы, як і людзі, рэагуюць на выявы змяінай скуры ўдвая хутчэй, чым на нейтральныя аб'екты (15 мілісекунд супраць 25). Больш за тое, змяіныя стымулы моцна адцягваюць увагу падчас выканання задач: наш мозг апрацоўвае іх пры дапамозе спецыяльных нейронных сетак. Маленькія дзеці, якія яшчэ не ведаюць пра леапардаў і змей, таксама рэагуюць на іх узоры інакш, нашмат хутчэй, чым на іншыя простыя геаметрычныя формы. «Тэорыя выяўлення змей» сцвярджае існаванне своеасаблівай «гонкі ўзбраенняў» паміж змеямі, якія выкарыстоўваюць камуфляж, каб схавацца ў траве, і нашай зрокавай сістэмай, якая эвалюцыянавала, каб заўважаць іх.

Такім чынам, драпежныя і змяіныя прынты натуральна прыцягваюць увагу і павышаюць узровень узбуджэння. Але як гэта звязана з сэксуальнай прывабнасцю? Справа ў тым, што ўзбуджэнне само па сабе з’яўляецца неспецыфічным працэсам, і часта мы можам памыляцца ў яго інтэрпрэтацыі (з’ява, вядомая як misattribution of arousal). Даследаванні паказалі, што, калі нас нешта палохае, мы можам памылкова ўспрымаць свае фізіялагічныя рэакцыі (частае дыханне і паскарэнне сэрцабіцця) як сімпатыю да іншага чалавека. Так, мы здольныя блытаць страх і захапленне, бо абодва адчуванні бяруць пачатак у адным і тым жа аддзеле мозгу. Таму важна быць уважлівымі і разумець свае эмоцыі.

Аднак для ўмацавання адносін карысна перажываць вострыя моманты разам – гэта робіць пару яшчэ больш з’яднанай. Даследаванні паказваюць, што супольнае пераадоленне страху ўзмацняе ўзаемнае прыцягненне.

Што ж гэта значыць? Леапардавы прынт наш мозг заўважае хутчэй за ўсё. Небяспека, страх і сэксуальнае ўзбуджэнне могуць быць блізкімі адчуваннямі. Таму важна не памыляцца ў сваіх эмоцыях, каб не зблытаць страх і прыцягненне – гэта можа прывесці да такіх праблем, як стокгольмскі сіндром або прывязнасць да агрэсара. А вось каб абнавіць пачуцці ў пары, супольныя вострыя перажыванні могуць быць вельмі карыснымі. Пры гэтым леапардавыя, змяіныя і кракадзілавыя прынты ў дарэчным адпаведным кантэксце – добрым выбар!

Дарэчы, існуе яшчэ шмат іншых натуральных візуальных патэрнаў, якія выклікаюць у нас моцную рэакцыю: ад сотападобных структураў, што выклікаюць трыпофобію, да сувязі гукаў і формаў на прыкладзе феномена «кікі-бубу».

The Saliency of Snake Scales and Leopard Rosettes to Infants: Its Relevance to Graphical Patterns Portrayed in Prehistoric Art Front. Psychol., 22 November 2021
Snakes Represent Emotionally Salient Stimuli That May Evoke Both Fear and Disgust Front. Psychol., 09 May 2019 Sec. Evolutionary Psychology
Snake scales, partial exposure, and the snake detection theory: a human event-related potentials study. Sci. Rep. 7:46331.
Pulvinar neurons reveal neurobiological evidence of past selection for rapid detection of snakes
Some evidence for heightened sexual attraction under conditions of high anxiety. Journal of Personality and Social Psychology, 30(4), 510–517
Self-expansion and flow in couples' momentary experiences: an experience sampling study J Pers Soc Psychol 2008 Sep;95(3):679-94.


Ваша мэта як аднаго з бацькоў е не ў тым, каб выхаваць сваё падабенства. Задача ў тым, каб выпесціць на свет творцу. Шлюбны звяз не павінен стаць турмой, ён павінен быць садам, у якім гадуецца нешта ўзвышанае.


Калі абвыкаеш да яснага брытанскага стылю выкладу, чытаць глейкую постсаўковую каламуту немагчыма. Разумееш што яна адлюстроўвае такое ж каламутнае коснамоўнае невыразнае мысленне.


У «Гісторыі» Герадота (кніга III, раздзел 80) ён адзначае ключавую асаблівасць, якая так актуальна сёння:

«Там, дзе пануюць законы, людзі вольныя; дзе кіруе чалавек, няхай гэта будзе лепшы з лепшых, яны рабы».

Герадот указвае на кантраст паміж грэцкімі полісамі, дзе ўлада належыць закону, і варварскімі дзяржавамі, дзе падпарадкоўваюцца правадыру.




Міф пра "здоровыя" сокі. У 1960-1970-я гады маркетолагі пачалі звязваць сокі з актыўным і здаровым ладам жыцця. Кампаніі Tropicana, Minute Maid, Dole стварылі вобраз сокаў як ідэальнага пачатку дня.

9. Рэлігія.

У XIX стагоддзі амерыканскія пратэстанты лічылі класічны сняданак шкодным для душы бо лічылі што бялок падвышае лібіда, а злакі наадварод знізяць лібіда і раілі хлебцы і злакі як сродак супраць мастурбацыі. Джон Келог прапагандаваў злакі на сняданак, якія пазней сталі высокаглікемічным, шкодным для здароўя наборам.

10. Звычайныя перадузятасці.

Храбусценне пальцамі прыводзіць да артрыту. Доўгатэрміновыя даследаванні не пацвердзілі сувязь паміж храбусценнем і артрытам. Гук узнікае з-за выхаду бурбалак газу ў суставной вадкасці.


10 крыніц памылак у падыходах да аздароўленню і дабрабыту. Адкуль бяруцца міты?

1. Памылка друку.

Жалеза ў шпінату. Лічыцца, што шпінат утрымлівае надзвычай вялікую колькасць жалеза, што робіць яго "суперпрадуктам" для барацьбы з дэфіцытам жалеза. Гэты погляд узнік з-за памылковага размяшчэння коскі ў навуковым дакладзе XIX стагоддзя, што ў дзесяць разоў завысіла колькасць жалеза ў шпінату. Акрамя таго, вялікая частка жалеза ў шпінату звязана з аксалатамі, якія перашкаджаюць яго засваенню (аналагічна таму, як амаль не засвойваецца цынк з гарбузовых семак і г.д.).

2. Памылка перакладу.

Міф пра зоны густу на языку. Язык падзелены на асобныя зоны для розных густаў: салодкі, салёны, кіслотны, горкі і (у больш позні час) умамі. Гэтая схема прапануе, што пэўныя густы могуць адчувацца толькі ў пэўных зонах. Гэты погляд узнік з-за памылковага перакладу нямецкай навуковай працы 1901 года, напісанай Давідам Гянігам, які паказаў невялікія варыяцыі адчувальнасці да густу па ўсім языку. Аднак гэтыя адрозненні былі нязначнымі, і Гяніг ніколі не сцвярджаў пра існаванне эксклюзіўных зон для пэўных густаў. Памылка ўзнікла ў перакладзе для папулярнага амерыканскага падручніка па фізіялогіі ў 1940-я гады, адкуль і распаўсюдзілася па ўсім свеце.

3. Сіла аўтарытэта.

Міф пра мега-дозы вітаміна С. Нобелеўскі лаўрэат па хіміі Лінус Полінг, які апублікаваў кнігу Вітамін С і звычайная прастуда у 1970 годзе, сцвярджаў, што высокія дозы вітаміна С могуць прадухіляць прастуды, змякчаць іх сімптомы і нават лячыць іх. Рэпутацыя Полінга як выдатнага навукоўца надала яго заявам вялікую аўтарытэтнасць, нягледзячы на пазнейшыя доказы, якія абвяргалі іх. Полінг запазычыў гэту ідэю ў доктара Ірвіна Стоўна, які працаваў у галіне прамысловай хіміі і спецыялізаваўся на выкарыстанні аскорбінавай кіслаты (вітаміна С) як кансерванта для ежы. Стоўн лічыў, што ўсе хваробы ў свеце выкліканы недахопам вітаміна С ("гіпааскарбемія") і актыўна прапагандаваў гэтую ідэю.

4. Вайсковая дэзінфармацыя.

Бэта-каратын у моркве паляпшае начны зрок. Гэтая ідэя стала папулярнай падчас Другой сусветнай вайны дзякуючы брытанскай прапагандзе, каб растлумачыць поспех іх лётчыкаў у начных баях (насамрэч з-за выкарыстання радараў). Гісторыя прыпісвала гэты поспех моркве, каб увесці ворага ў зман і павысіць спажыванне гародніны. Хаця бэта-каратын у моркве падтрымлівае здароўе вачэй і прадухіляе дэфіцыт вітаміна А (які можа выклікаць курыную слепату), ён не дае незвычайнага начнога зроку.

5. Шахрайства дзеля продажу.

Харчовыя дабаўкі для даўгалецця. Уільям Сінклер прасоўваў розныя прадукты, асабліва звязаныя з NAD+ і рэсвератролам, нягледзячы на недахоп надзейных доказаў. Ён актыўна іх рэкламаваў, прапануючы як лекі, і зарабляў на продажы патэнтаў і кансультацый. Індустрыя продажу бескарысных дабавак часта выкарыстоўвае падкупныя даследаванні і імітацыю навуковых работ. Напрыклад, дабаўкі з храстом акул прадухіляюць рак. Гэтая ідэя стала папулярнай пасля кнігі 1992 года "Акулы не хварэюць на рак". Замоўленыя даследаванні па годжы, калагену і іншым дабаўкам уводзяць спажыўцоў у зман.

6. Неправільная трактоўка навуковых назіранняў.

Драбнае харчаванне дапамагае схуднець і набраць мышцы. Ідэя паходзіць з назіранняў за пацыентамі пасля аперацый на кішэчніку і дыябетыкамі з перападамі ўзроўню цукру ў крыві. Гэтыя назіранні былі перакладзены на здаровых людзей без надзейных доказаў. Харчовая індустрыя прасоўвала дробнае харчаванне як спосаб знізіць голад і павялічыць абмен рэчываў. Такія кнігі, як Еш для здароўя Джоэла Фурмана і Харчаванне для бодзібілдараў Рычарда Сеймона, папулярызавалі гэтыя міфы.

7. Неправільная трактоўка назіранняў.

Ачыстка печані. Ачыстка печані і жоўцевага пузыра ад камянёў з дапамогай простых прадуктаў (аліўкавага алею, цытрусавых сокаў, сульфату магнію) не працуе. Камяні ў стуле – гэта кавалкі мыла, створанага пры перапрацоўцы алею і іншых інгрэдыентаў у кішачніку.

8. Маркетынг.




Размова-30: калядны настрой. https://www.youtube.com/watch?v=jS0i6dMm9-8






Антытрывожная ваніль. Ваніль шанавалася з даўніх часоў – самае ранняе сведчанне паходзіць з ханаанскага пахавання бронзавага веку ў Ізраілі ўзростам 3500 гадоў таму. Даследаванні паказваюць, што пах ванілі і сам ванілін могуць быць патэнцыйна даволі эфектыўным спосабам уздзейнічаць на нейрахімію мозгу праз абаняльную сістэму.

Даследаванні паказалі, што пах ванілі з'яўляецца самым прыемным у свеце сярод самых розных культур і народаў, ад паляўнічых-збіральнікаў да жыхароў Манхэтэна. Магчыма, усё справа ў эвалюцыйнай схільнасці да цёпла-салодкіх пахаў.

Вывучаныя механізмы ўздзеяння ў людзей і жывёл уключаюць павышэнне ўзроўню сератаніну і дафаміну, павелічэнне канцэнтрацыі магнію ў плазме крыві і павелічэнне ўзроўню BDNF, які адказвае за нейрапластычнасць. Асобную ўвагу заслугоўвае і ванілін як дадатак, але гэта асобная тэма.

1. Антытрывожны эфект. У чалавека і ў жывёл значна зніжае ўзровень трывогі.

2. Антыдэпрэсіўны эфект. У жывёл зніжае сімптомы дэпрэсіі. У людзей зніжае негатыўны настрой, зніжае негатыўны фокус пры ўспамінах.

3. Зніжэнне болю. Змяншае боль у пацукоў, зніжае боль у пацыентаў у стаматолага, зніжае боль пры заборы крыві ў дзяцей.

4. Зніжэнне апетыту. Падаўляе апетыт і цягу да высокакаларыйнай ежы пры працяглым удыханні.

5. Паляпшэнне якасці сну. Нязначна паляпшае сон (верагодна, дзякуючы камбінацыі вышэйпералічаных фактараў).

Зразумела, што фізіялагічныя эфекты ад пахаў кароткатэрміновыя і не замяняюць іншую тэрапію, аднак дзейнічаюць хутка і могуць дапаўняць арсенал хуткіх і кароткатэрміновых метадаў.

Fragrance administration to reduce anxiety during MR imaging J Magn Reson Imaging 1994 Jul-Aug;4(4):623-6.
The Antidepressant-Like Effect of Vanillin Aroma Involves Serum Magnesium and Brain BDNF (2018) Volume 8, Issue 4 ADV TRADIT MED (ADTM)2021 Jan 7;21(3):1–17. doi: 10.1007/s13596-020-00531-w
Vanillin: a review on the therapeutic prospects of a popular flavouring molecule
Vanillin-induced amelioration of depression-like behaviors in rats by modulating monoamine neurotransmitters in the brain Psychiatry Res 2015 Feb 28;225(3):509-14.




На Беларусі бог жыве
«На Беларусі бог жыве», —
Так кажа мой просты народ.
Тую праўду сцвярджае раса ў траве
І адвечны зор карагод.
Тую праўду сцвярджае
Упартасць хваль,
І продкаў запавет,
І мовы залатая сталь,
І нашых дум сусвет.
Тую праўду сцвярджае
Ўсё зноў і зноў
Ўсім лёсам, —
Няхай спакваля, —
У хмарах дубоў,
У вясёлках агнёў
Купальская наша зямля.
І няхай давядзе мне
Іншая кроў,
Што брашу,
Як сабачы сын, —
А няма нідзе
Вярнейшых сяброў
І прыгажэйшых жанчын.
Гэта край раскрытых душ і дзвярэй,
Гэты край —
Твой дом і сабор…
Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк,
Адзінаццаць тысяч азёр.
Нам ёсць што піць,
З падмосткаў ліць,
Чым палі свае акрапіць,
А як давядзе, то ёсць нам дзе
І ворага ўтапіць.
І тая памяць жыве не ў царкве,
А ў кожнай жыве галаве:
«На Беларусі бог жыве…» —
І хай сабе жыве.
А калі ён шле на нас кару і гнеў, —
Ну што ж, — мы з ім свае:
Ў вяршыні самых гонкіх дрэў
Маланка з неба б’е.
У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў
Маланка ніколі не б’е.
І пра тое кожны пяе салавей
Росным кветкам у роднай траве:
«На Беларусі бог жыве», —
І няхай давеку жыве.


Адзін факт пераканае сто мудрых, але сто фактаў не пераканае аднаго дурня


Тэрміны постсавецкі, славянскі, усходнееўрапейскі, рускамоўны - гэта каланізатарская лексіка. Гаварыце Беларусь, беларускі, еўрапейскі.


Насамрэч наўпрост цывілізацыя і барбары. Барбары і з мабільнікам застаюцца тымі ж барбарамі. І Беларусь безумоўна павіння вярнуцца да цывілізацыі бо яна і належыць ей культурна і гістарычна.


Смешна гэта: уласнай заганнасці не пазбягаць, хоць гэта і магчыма, а чужую пазбягаць, што ніяк немагчыма. Марк Аўрэлій , "Разважанні", Сёмая кніга. 71.


Forward from: aktahon
Мы не заўважылі, як у Віцебску фактычна знішчылі чарговым капрамонтам канцэртную залу «Віцебск». На гэтым помніку савецкага мадэрнізму збілі аддзелку з натуральнага каменю і замянілі яе на вентфасад з дробным чляненнем керамаграніту «пад белы мармур», які выглядае як нізкаякасная тэкстура ў камп'ютарных гульнях 2000-х. А чаго вартыя чорныя балюстрады з балясінамі з карэльскага граніту... 😭

#Віцебск #савецкаяспадчына #дэградацыя

20 last posts shown.