Беларускія Нячысцікі


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Нататнік Яна Клікста Лашкевіча

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Ці было б цікава, калі я пачаў бы дзяліцца невялічкімі асабістымі аглядамі кніг на тэму са сваёй бібліятэкі?
Poll
  •   Так, толькі з навуковымі кнігамі
  •   Так, і мастацкімі таксамв
  •   Не, малюнкі больш цікавыя
156 votes


Ваўкалачыца і ваўкалак


31/10 Зюзя

Небарака Джэк зайшоў у беларускі лес і сустрэў Зюзю.

П.С. Нарэшце апошні, усім дзякуй, хто паўдзельнічаў, і асабіста тым, хто дайшоў да канца 😉

#inktober #беларускіянячысцікі #чарнільныкастрычнік @belarusian_bogeyfolk


29/10 Аблуднае дрэва

Адкуль бяруцца аблудныя дрэвы? Ну, парознаму. Часам так здараецца, што чорт сваёй дупай прысядзе на галіну, іншы раз - лясун паваліць дзеля забавы…

#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk


Дзедавы казкі #Бібліятэка


27/10 Ёўнік

Заўсёды хацелася намаляваць памеры персанажаў у параўнанні. Ну, вось, нарэшце))

#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk


25/10 Вазіла

“У пастухоў быў асаблівы рытуал закліка Вазілы. У зямлю ўтыкалі дзве палкі - адну кароткую, а другую доўгую. Адзін з пастухоў павінен быў стаць адной нагой на кароткую палку і здолець насадзіць конскі чэрап на доўгую палку. Падобны татэм заклікаў Вазілу, які абараняў коней ад Кумельгана і ваўкоў. А самі пастухі маглі побач спакойна спаць і не турбавацца за коней…”

З нататкаў Яна Клікста

#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk


23/10 Бадзюля

#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk


21/10 Лазнік

Але лазня гэта месца, якое вабіць не толькі сядзібных нячысцікаў. На наша здзіўленне, у мястэчку недалёка ад Лепеля, у аднаго з мясцовых у лазні пасяліўся зусім не Лазнік. Гэта быў нейкі больш брыдкі і з выгляду агідны дух па прозвішчу Біндас...

#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk


19/10 Стары Вох

Пэўны час мы з Хведарам ціха сачылі за імі. Янка ўсё выхваляўся перад Расолам і Базілём сваёй чароўнай табакеркай, якую аддаў яму стары Вох. Па словах Янкі, у табакерцы жыве памочнік Воха памерамі яшчэ меншы за свайго гаспадара, гатовы выканаць любое даручэнне ўладальніка табакеркі.

Я, шчыра кажучы, адразу падумаў пра якога-небудзь чорта, бо тыя проста дурэюць ад тытуню. Але, тое была іншая істота.

Нарэшце Янка дастаў табакерку са свайго мяшочка і адчыніў. Адтуль у момант з’явіўся маленькі чалавечак. Хлопец ціха нешта яму сказаў і ў той жа момант на стале з’явіліся наліснікі і тварожны сыр, хлеб і сала, бекон і медавуха…

#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk


17/10 Павук

#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk


15/10 Малочная ведзьма

Малочныя ведзьмы любяць перакідвацца ў розных гадаў ды ў гэтым выглядзе высмоктваць у каровы малако. Дзейсны спосаб абараніць скаціну, гэта прывязаць да рога каровы грамнічную свечку. Тады гады не будуць яе чапаць…

#чарнільныкастрычнік #inktober #беларускіянячысцікі @belarusian_bogeyfolk


13/10 Хут

Старая падышла да вялізнага свірана, у руках у яе была патэльня са свежай яечняй. У імгненне з усіх дзірак вялікага будынка пачалі вылазіць галовы і хвасты цмокаў-хутоў.

#чарнільныкастрычнік #inktober #беларускіянячысцікі @belarusian_bogeyfolk


11/10 Вёска з вупырамі

Спадар Зміцер Скварчэўскі – вядомы навуковец, этнолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДУ грунтоўна раскрытыкаваў мяне за тое, што я назваў вёску Парэ – вёскай вупыроў, тым самым паўтараючы інтэрнэтныя ілжывыя артыкулы пра гэтую вёску.

Насамрэч вёска не мае ніякага дачынення да вампіраў, як і мясцовыя абрады пахавання людзей. Гэта ўсё нечая выдумка.

І наогул, з-за гэтай выдумкі Парэ зараз ні ў якім разе нельга неяк згадваць у кантэксце з вупырамі. У мяне карона не спадзе, таму старыя допісы я выдаліў. А ў новых мой вупыр перасяліўся ў вёску Блакітная Буда-Забалотная. Усім рэкамендую паступіць тым жа чынам. На промптах Парэ таксама закрэсліць.

П.С. Засталося выселіць Чорную Пану з Нясвіжскага замка - бо яна там ніколі не жыла, Шэрую Панду з Любчы - таму што яе выдумалі студэнты, і Шагготаў з Антарктыды, бо гэта выдумкі Лаўкрафта, і Дракулу з Трансільваніі…


#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk


09/10 Начніца

Я падняў вочы ўгору і ўбачыў, як усе галінкі старога дуба былі проста аблеплены гэтымі нячысцікамі. Падобныя на велізарных кажаноў з тварвмі страшных старых, Начніцы чакалі моманту, каб прабрацца ў хату і зноў напалохаць малога дзіцяці. Але не ў гэты раз…

#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk

15 last posts shown.