У выдавецтве "Czabor Publishing" у Варшаве (Польшча) невялікім накладам сёння выйшаў у свет пераклад маёй першай кнігі на ангельйскую мову: "Belarusian bogeyfolk. Forest".
На мой погляд, гэтая кніга цікавая менавіта перакладам, тэма таго, як жа перакласьці беларускія назвы нячысцікаў, абрадаў, рытуалаў і пры гэтым захаваць кантэкст, аўтэнтычнасць вельмі спрэчная і складаная. Гэта заўсёды пэўная гульня слоў: Вужалка - вуж, Гаёўка - гай, Лясун - лес. Ды і само слова "нячысцік" як перакласці?
Мне здаецца, з гэтай задачай выдатна справіўся Андрэй Строцаў (ілюстратар, антраполаг, даследчык творчасці Дж.Р.Р. Толкіна, аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Клайва Льюіса “Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян"). Дзякуй!
P.S. Крама выдавецтва знаходзіцца па адрасе Oleandrów 6/2, Warszawa.