19/10 Стары Вох
Пэўны час мы з Хведарам ціха сачылі за імі. Янка ўсё выхваляўся перад Расолам і Базілём сваёй чароўнай табакеркай, якую аддаў яму стары Вох. Па словах Янкі, у табакерцы жыве памочнік Воха памерамі яшчэ меншы за свайго гаспадара, гатовы выканаць любое даручэнне ўладальніка табакеркі.
Я, шчыра кажучы, адразу падумаў пра якога-небудзь чорта, бо тыя проста дурэюць ад тытуню. Але, тое была іншая істота.
Нарэшце Янка дастаў табакерку са свайго мяшочка і адчыніў. Адтуль у момант з’явіўся маленькі чалавечак. Хлопец ціха нешта яму сказаў і ў той жа момант на стале з’явіліся наліснікі і тварожны сыр, хлеб і сала, бекон і медавуха…
#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk