Беларуская хрысціянская дэмакратыя


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Religion



Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Religion
Statistics
Posts filter


Віншаванне са святамі ад імя Маладых хрысціянскіх дэмакратаў

Канстанцін Акінчыц віншуе са святамі ад імя Маладых хрысціянскіх дэмакратаў:

https://youtube.com/shorts/YQ-B1sd2fCM?si=3XKm5Kuft66ovOVu


Міхаэль Галер віншуе Паўла Севярынца з Днём народзінаў

Міхаэль Галер, дэпутат Еўрапейскага парламенту ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны (Еўрапейская народная партыя), сімвалічны хросны Паўла Севярынца, віншуе Паўла з Днём народзінаў.

https://youtube.com/shorts/LAtCyWpeauM


Мірыям Лексман віншуе Паўла Севярынца з Днём народзінаў

Мірыям Лексман, дэпутатка Еўрапейскага парламенту ад партыі "Хрысціянска-дэмакратычны Рух" Славаччына (Еўрапейская народная партыя) віншуе Паўла Севярынца з Днём народзінаў.

https://youtu.be/csiVqmoTuuQ?si=zeKyK67mHyQey3R8


Сёння, 30 снежня, мы віншуем з днём народзінаў нашага брата і сябра, Паўла Севярынца. Павел — выбітны беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту» і сустаршыня аргкамітэта партыі «Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты».

На жаль, у гэты дзень Павел знаходзіцца ў зняволенні. У чэрвені 2020 года ён быў арыштаваны за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і непахіснае імкненне да свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. У маі 2021 года Паўла асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «арганізацыі масавых беспарадкаў».

Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Павел застаецца сімвалам мужнасці, веры і адданасці хрысціянскім і дэмакратычным каштоўнасцям.

У гэты асаблівы дзень мы хочам выказаць Паўлу і яго сем‘і нашу падтрымку і салідарнасць. Мы молімся за яго здароўе і хутчэйшае вызваленне. Няхай Бог умацуе яго дух і дасць сілы прайсці праз усе выпрабаванні.

Дарагі Павел, з днём народзінаў! Мы чакаем твайго вяртання і працягваем справу, якая нас аб'яднала.

Жыве Беларусь!


Вынікі дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за 2024 год (відэа).

У сваім відэазвароце Дзяніс Садоўскі падвеў асноўныя вынікі дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за 2024 год.

https://youtu.be/l9rxX0rblbw?si=CKwpwss91JLjfkEK


"Міфы і стэрыатыпы аб хрысціянскай дэмакратыі" (відэа)

Запрашаем Вас паглядзець другое відэа з серыі відэаролікаў пра каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі - "Міфы і стэрыатыпы аб хрысціянскай дэмакратыі".

Для многіх хрысціянская дэмакратыя нешта старамоднае, надта рэлігійнае ці нават палітычна маргінальнае. У гэтым відэа мы разбярэм самыя папулярныя стэрэатыпы аб хрысціянскай дэмакратыі і даведаемся, хто такія хрысціянскія дэмакраты насамрэч!

Прыемнага прагляда!

https://www.youtube.com/watch?v=yh5V-FOm09Q&t=515s&ab_channel=%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B%D0%91%D0%A5%D0%94


Віншаванне з Раством Хрыстовым ад імя Аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Дарагія суайчыннікі!

У гэты светлы і радасны дзень Ражджэння Хрыста ад усяго сэрца віншуем вас з нараджэннем нашага Збаўцы! Гэты дзень нагадвае нам аб вечных каштоўнасцях любові, справядлівасці, міласэрнасці і надзеі, якія павінны быць асновай нашага жыцця і будучыні нашай Радзімы.

Беларусь праходзіць праз цяжкія выпрабаванні, але ў нашых сэрцах жыве ўпэўненасць, што святло Хрыстова будзе весці нас да свабоды і сапраўднага адраджэння нашай краіны. Мы верым, што Беларусь стане свабоднай і пабудаванай на хрысціянскіх прынцыпах салідарнасці, справядлівасці і павагі да кожнага чалавека.

У гэтыя святыя дні жадаем вам моцнай веры, спакою ў сэрцы, цеплыні ў сем’ях і натхнення на добрыя справы для нашай Радзімы. Няхай блаславенне Божае спадарожнічае кожнаму з вас!

Хрыстос Нарадзіўся! Славім Яго!

З малітвай і любоўю да Беларусі,
Аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі


Хто аб'яднаў Еўропу? (відэа)

Мы запускаем серыю відэаролікаў пра каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі. Запрашаем Вас паглядзець першае відэа з гэтай серыі - "Хто аб'яднаў Еўропу?".

У роліку вы пачуеце, хто аб'яднаў Еўропу пасля Другой сусветнай вайны і чаму дзень Еўропы святкуецца 9 траўня?

Прыемнага прагляда!

https://www.youtube.com/watch?v=OAseD23clbc&t=38s&ab_channel=%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B%D0%91%D0%A5%D0%94


Выступ Віталя Рымашэўскага на пасяджэнні дэлегацыі Еўрапейскага парламента па Беларусі

Выступ быў прысвечаны парушэннем праваў на свабоду сумлення ў Беларусі.

https://bchd.info/15966-vystup-vitalja-rymashje-skaga-na-pasjadzhjenni-djelegacyi-e-rapejskaga-parlamenta-pa-belarusi.html


Еўрапарламент абраў новага старшыню дэлегацыі па Беларусі

Ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі віншуем спадарыню Гасеўску з гэтым важным прызначэннем. Малгажата Гасеўска вядомая сваёй паслядоўнай падтрымкай дэмакратычных памкненняў беларускага народа і актыўнай пазіцыяй у барацьбе за правы чалавека.

https://bchd.info/15895-e-raparlament-abra-novaga-starshynju-djelegacyi-pa-belarusi.html


Еўрапарламент не спыняе патрабаваць вызвалення Паўла Севярынца і ўсіх палітычных вязняў.

У Рэзалюцыі ад 19 верасня 2024 года аб цяжкай сітуацыі палітычных зняволеных у Беларусі дэпутаты Еўрапейскага Парламенту б'юць трывогу аб становішчы беларускіх палітычных зняволеных. У тым ліку яны звяртаюць увагу на сітуацыю аднаго з лідэраў БХД, Паўла Севярынца.

Пад час дэбатаў па рэзалюцыі прадстаўніца Славатчыны, Мірыям Лексман нагадала, што Павал ужо пяты год не мае магчымасці стасавацца с сямьёй і выхоўваць свайго сына Францішка.

Мы дзякуем Еўрапарламенту на салідарнасць. Разам мы зможаш дабіцца вызвалення ўсіх несправядліва зняволеных у Беларусі.

Поўны тэкст рэзалюцыі па спасылцы https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/TA-10-2024-0009_EN.html


Заява аргкамітэта БХД аб прызнанні Святланы Ціханоўскай як лідара дэмакратычных сіл Беларусі

У сувязі з заявай, якая выйшла нібыта ад імя БХД з нагоды непрызнання легітымнасці Святланы Ціханоўскай, паведамляем, што асобы, якія прадстаўляюцца ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў дадзенай заяве не маюць на гэта ніякіх паўнамоцтваў. Таксама звяртаем увагу на тое, што гэтыя ж людзі нібыта ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і сацыял-дэмакратычнай партыі вылучылі на выбары ў Каардынацыйную Раду ў сваім спісе людзей, якія пісалі даносы на дэмакратычных актывістаў.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты прызнаюць Святлану Ціханоўскую як лідара дэмакратычных сіл Беларусі.


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🤯Кнігі палітзняволенага Паўла Севярынца прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Гаворка пра кнігі «Каменнае сэрца», «Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Кастрычніцкага раёну Мінска 20 чэрвеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «ПослеЗавтра», «все останутся, а я умру»;
📍Instagram старонка «bessmertnii7291»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Илья Миронов»;
📍Facebook-старонкі «Беларусы Беластоку», «Полоцк, Новополоцк – Новости Полотчины»;
📍TikTok-старонкі «Хартия97», «Based Belarus», «Aleksandra», «граннеуружовайпанаме».

🔗Хроніка палітычнага пераследу


“4 гады з дня, калі незаконны і нелегітымны рэжым Лукашэнкі арыштаваў майго сябра”- выступ Міхаэля Галера пра чацвёртую гадавіну арышту Паўла Севярынца

Міхаэль Галер, дэпутат Еўрапейскага Парламенту, сымбалічны хросны Паўла Севярынца, выступіў з заявай у дзень чацьвёртай гадавіны арышту Паўла ў 2020 годзе.

Відэазварот спадара Міхаэля Галера вы можаце паглядзець па спасылцы:
https://bchd.info/15866-4-gady-z-dnja-kali-nezakonny-i-nelegitymny-rjezhym-lukashjenki-aryshtava-majgo-sjabra-vystup-mihajelja-galera-pra-chacvjortuju-gadavinu-aryshtu-pa-la-sevjarynca.html


Павел Севярынец 4 гады за кратамі

7 чэрвеня 2020 года затрымалі Паўла Севярынца, аднаго з лідэраў партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменніка.

На судзе, які праходзіў у закрытым рэжыме ў траўні 2021 года, Паўла асудзілі да 7 гадоў калоніі.

У шклоўскай калоніі № 17 яго ўтрымлівалі ў ШІЗА некалькі месяцаў, а потым перавялі ў ПКТ на 3 месяцы.

У чэрвені 2023 года ў Шклове адбыўся суд па замене рэжыму ўтрымання Паўла. Суддзя Тараканаў пастанавіў перавесці яго ў турму на тры гады. Цяпер Павел Севярынец знаходзіцца ў гродзенскай турме № 1.

Падтрымайце Паўла можна лістом:
Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Канстанцінавіч Севярынец.


Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе вернікаў, якія 28 красавіка святкуюць уваскрасенне Хрыста, са святам святаў!

Сваім паўстаннем з мёртвых Бог Сын перамог смерць, перамог грэх, перамог зло ды адкрыў усім нам дарогу да збаўлення.

На Яго прыклад мусім і мы ўваскрасіць свае жыцці ды душы да праўды ды святла, каб вера, надзея і любоў уваскрэслі і нашай зямлі.

Зямлі, дзе руйнуюць крыжы.
Зямлі, дзе дадзеную Богам свабоду замянялі несвабодай.
Зямлі, дзе няпраўда перамагла праўду.
Зямлі, дзе радыяцыя штодня забівае людзей.
Зямлі, дзе знішчаецца матчына мова.
Зямлі, дзе ліслівасць і хлусня сталі дабрачыннасцю.
Злучымся ж у малітве ды справе, каб разам наблізіць Беларусь да Евангельскай праўды.

Хрыстос уваскрос!


«Не – жалезнай заслоне паміж Беларуссю і Еўропай!»

З такім лозунгам пачаўся збор подпісаў аб’яднаннем
”Наша Справа”.

Даведацца больш падрабязна пра петыцыю можна на сайце “Нашай Справы”.

https://bchd.info/15855-ne-zhaleznaj-zaslone-pamizh-belarussju-i-e-ropaj.html


Віталь Рымашэўскі заявіў аб сваім удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду

Увечары 28 красавіка Віталь Рымашэўскі заявіў у сваім блогу ў Facebook пра свой удзел у выбарах у Каардынацыйную рады ад аб’яднання”Наша Справа“.

https://bchd.info/15848-vital-rymashje-ski-zajavi-ab-svaim-udzele-vybarah-u-kaardynacyjnuju-radu.html


Увага правакацыя!
Аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя паведамляе, што апошнія месяцы сталі частымі выпадкі, калі ад імя беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў спрабуе прадстаўляцца чалавек, які быў выключаны з шэрагаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і ніякага дачынення да БХД не мае.  Яшчэ раз паведамляем, што Георгій Дзмітрук, які спрабуе выступаць нібыта ад імя Беларускіх Хрысціяскіх Дэмакратаў не мае ніякага дачынення да дзейнасці і працы хрысціянскай дэмакратыі, паколькі быў выключаны з аргкамітэта БХД.

https://bchd.info/15836-prjes-rjeliz-bhd-da-vagi-nezalezhnyh-smi-i-djemakratychnaj-supolnasci.html


Forward from: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Пікетаваў з плакатам каля будынка Мёрскага райвыканкама: падрабязнасці абвінавачвання каталіцкага актывіста

Нагадаем, нядаўна стала вядома, што былога палітвязня з Мёраў, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Васільева зноў судзілі.

Апублікаваная пастанова суда. Згодна ёй Васільеў 7 красавіка 2024 года стаяў з плакатам каля ўвахода ў будынак Мёрскай адміністрацыі. Што было зместам надпісу на плакаце, невядома.

На судзе 10 красавіка актывіст пацвердзіў, што стаяў з плакатам. У выніку суддзя Яскевіч Ірына арыштавала мужчыну на 15 сутак.

Васільеў, нагадаем, быў затрыманы ў жніўні 2021 года і асуджаны ў снежні таго ж года да 3 гадоў «хіміі» за «паклёп» у адрас Лукашэнкі. Пасля вызвалення жыве ў Мёрах.

@christianvision

20 last posts shown.