Выдавецтва «Адукацыя i выхаванне»


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Education


Канал издательства «Адукацыя i выхаванне» (Минск, Беларусь) — полезные книги для обучения и саморазвития.
Официальный сайт aiv.by
Интернет-магазин pshop.by

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Education
Statistics
Posts filter


Супрацоўнікі “Беларускага гістарычнага часопіса” наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 📜

29 жніўня 2024 г. галоўны рэдактар БГЧ Аляксандр Корзюк і намеснік галоўнага рэдактара часопіса Наталля Матусевіч наведалі часовую экспазіцыю “Якое доўгае бывае лета!” у філіяле “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”.

Літаратурна-дакументальная выстава прысвечана асобе і творчасці Уладзіміра Караткевіча. На часовай экспазіцыі пісьменнік прадстаўлены ў незвычайным ракурсе – праз матэрыялы, звязаныя з яго летнім адпачынкам. Па яе змесце адбылася цікавая экскурсія ад куратара выставы Міхала Бараноўскага. Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі рэдакцыі перадалі ў фонды музея асобнікі БГЧ з артыкуламі і фотаматэрыяламі пра жыццё і дзейнасць пісьменніка 📸

#новости




Готовимся к новому учебному году вместе с издательством «Адукацыя і выхаванне» 🧑‍🏫 ✏

▶️Новинки для школьников◀️

▫️ Основы безопасности жизнедеятельности. Рабочая тетрадь. 3 класс (Л. Ф. Кузнецова, В. Л. Маевская)
▫️Основы безопасности жизнедеятельности. Рабочая тетрадь. 4 класс. (Л. Ф. Кузнецова, В. Л. Маевская)

▫️ Факультатыўныя заняткі «Вытокi роднай мовы». Рабочы сшытак. 1 клас (В. С. Сцяпурка)
▫️ Факультатыўныя заняткі «Вытокі роднай мовы». Рабочы сшытак. 4 клас (В. С. Сцяпурка)

▫️ Часціны мовы ў таблiцах i схемах. Беларуская мова. 2-4 класы (В. І. Свірыдзенка)

▫️Практическое обществоведение: 9 класс: тесты, опросники, задания (Е. А. Полейко, Н. В. Кушнер)

▫️ Математика. 5 класс. Практикум. В 2 частях. Часть 1 (О. Н. Пирютко, О. А. Терешко)


▶️Новинки для студентов УВО◀️

▫️ Юридическая лингвистика (А. А. Лавицкий, А. Л. Дединкин)

▫️ Медико-социальная работа: Учебное пособие (В. К. Милькаманович)

#новинки


“Беларускі гістарычны часопіс” – удзельнік ХХХІ Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах 📜🖌️

31 жніўня – 1 верасня на Брэстчыне адбылося штогадовае свята беларускага пісьменства. Па запрашэнні Аргкамітэта галоўны рэдактар часопіса Аляксандр Корзюк наведаў святочныя пляцоўкі і павільёны буйнейшых айчынных выдавецтваў, устаноў адукацыі і культуры.

Шчыра А. Корзюка віталі ў Івацэвіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. На яго базе адбылася прэзентацыя “Беларускага гістарычнага часопіса” для клуба ветэранаў педагагічнай дзейнасці “Надзея”. А. Корзюк падрабязна расказаў пра 30-гадовую гісторыю часопіса, традыцыйныя і новыя рубрыкі і іх змястоўнае напаўненне. Цікавасць слухачоў выклікалі часопісы з серый “Гісторыя і гісторыкі Беларусі” і “Музеі Беларусі” 📌

Размова адбылася шчырай і цікавай – педагогі чыталі свае вершы і прозу, выказвалі пажаданні па далейшым развіцці часопіса. Напрыканцы кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў асобнік часопіса ў падарунак, а самая юная з іх – шасцігадовая Мілана – у Дзень ведаў стала ўладальніцай кнігі “Просто о главном. Детям о выборах”, адным з аўтараў якой з’яўляецца А. Корзюк.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб новых сустрэчах і сумесных праектах. Выказваем падзяку дырэктару музея Раісе Іванаўне Горбач і супрацоўнікам музея за цёплы прыём і арганізацыю сустрэчы!

Фота А. Камкова і У. Корзюка.

#новости


Сёлета Дзень беларускага пісьменства сімвалічна супадае з Днём ведаў! 💫

Часопіс «Роднае слова» віншуе чытачоў і аўтараў, а таксама нагадвае пра тэматычныя публікацыі жнівеньскага нумара, якія дапамогуць адзначыць гэты дзень у школе:

☑️ «Там, дзе Грыўда і Шчара…»: Вусны часопіс (IX–XI класы)» [Івацэвічы] Марыі Коўшык;
☑️ «Старажытная беларуская літаратура: Інтэлектуальная гульня (ІХ–ХІ класы)» Леаніда Бязручкі;
☑️ «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага: Віктарына (X клас)» Таццяны Лойшы.

Электронную копію нумара можна замовіць на сайце часопіса.

5 last posts shown.