Супрацоўнікі “Беларускага гістарычнага часопіса” наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 📜
29 жніўня 2024 г. галоўны рэдактар БГЧ Аляксандр Корзюк і намеснік галоўнага рэдактара часопіса Наталля Матусевіч наведалі часовую экспазіцыю “Якое доўгае бывае лета!” у філіяле “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”.
Літаратурна-дакументальная выстава прысвечана асобе і творчасці Уладзіміра Караткевіча. На часовай экспазіцыі пісьменнік прадстаўлены ў незвычайным ракурсе – праз матэрыялы, звязаныя з яго летнім адпачынкам. Па яе змесце адбылася цікавая экскурсія ад куратара выставы Міхала Бараноўскага. Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі рэдакцыі перадалі ў фонды музея асобнікі БГЧ з артыкуламі і фотаматэрыяламі пра жыццё і дзейнасць пісьменніка 📸
#новости