“Беларускі гістарычны часопіс” – удзельнік ХХХІ Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах 📜🖌️
31 жніўня – 1 верасня на Брэстчыне адбылося штогадовае свята беларускага пісьменства. Па запрашэнні Аргкамітэта галоўны рэдактар часопіса Аляксандр Корзюк наведаў святочныя пляцоўкі і павільёны буйнейшых айчынных выдавецтваў, устаноў адукацыі і культуры.
Шчыра А. Корзюка віталі ў Івацэвіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. На яго базе адбылася прэзентацыя “Беларускага гістарычнага часопіса” для клуба ветэранаў педагагічнай дзейнасці “Надзея”. А. Корзюк падрабязна расказаў пра 30-гадовую гісторыю часопіса, традыцыйныя і новыя рубрыкі і іх змястоўнае напаўненне. Цікавасць слухачоў выклікалі часопісы з серый “Гісторыя і гісторыкі Беларусі” і “Музеі Беларусі” 📌
Размова адбылася шчырай і цікавай – педагогі чыталі свае вершы і прозу, выказвалі пажаданні па далейшым развіцці часопіса. Напрыканцы кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў асобнік часопіса ў падарунак, а самая юная з іх – шасцігадовая Мілана – у Дзень ведаў стала ўладальніцай кнігі “Просто о главном. Детям о выборах”, адным з аўтараў якой з’яўляецца А. Корзюк.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб новых сустрэчах і сумесных праектах. Выказваем падзяку дырэктару музея Раісе Іванаўне Горбач і супрацоўнікам музея за цёплы прыём і арганізацыю сустрэчы!
Фота А. Камкова і У. Корзюка.
#новости