Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Аб'яднанне кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ! АДКАЗНАСЦЬ! СВАБОДА!

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Усталяванне супрацоўніцтва Каардынацыйнай Рады з парламентам Латвіі

Усталяванне супрацоўніцтва Каардынацыйнай Рады з парламентам Латвіі абазначана як адзін з напрамкаў працы новага складу Каардынацыйнай Рады падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, члена Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі з міністаркай замежных спраў Латвіі Байбай Бражэ, якая адбылася сёння ў Варшаве.

Павел Латушка праінфармаваў міністарку замежных спраў Латвіі аб выбарах у Каардынацыйную Раду, якія адбыліся напрыканцы траўня бягучага года, і аб важнасці далейшага ўмацавання ўсіх інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі. Падчас сустрэчы абмеркаваныя пытанні санкцыйнай палітыкі, адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, а таксама праблемы, звязаныя з легалізацыяй беларусаў у Латвіі, у тым ліку была атрымана інфармацыя аб тым, што магчымыя абмежаванні ў адносінах да беларускіх транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Латвіі, не будуць распаўсюджвацца на асабістыя аўтамабілі грамадзян Беларусі, што маюць беларускую рэгістрацыю.


Рашэнне аб прыпыненні дзейнага Рэгламенту прынятае

Ад імя спісу «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» 14 чэрвеня 2024 года на галасаванне агульнага сходу была вынесена наступная прапанова: «Прыпыніць дзеянне Рэгламента Каардынацыйнай Рады Беларусі ад 2 сакавіка 2023 года».

За прыпыненне Рэгламента прагаласавала 48 дэлегатаў з 75 прагаласаваўшых — гэта абсалютная большасць дэлегатаў.

Крытыкі прынятага рашэння аб прыпыненні дзеючага Рэгламенту лічаць, што рашэнні адносна Рэгламенту могуць прымацца толькі 2/3 галасоў, аднак ніяк не аргументуюць сваю пазіцыю.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з дзеючым Рэгламентам, Агульнае пасяджэнне прымае рашэнні кваліфікаванай большасцю ў дзве траціны дэлегатаў па наступных пытаннях:
– зацвярджэнне і змена сапраўднага Статута (Рэгламенту);
– выключэнне дэлегатаў з Каардынацыйнай Рады бягучага складу;
– вынясенне вотуму недаверу і падтрыманне прапановы аб адстаўцы Спікера, Віцэ-Спікера ці кіраўніка Сакратарыята па прадстаўленні групы дэлегатаў колькасцю не менш за адну траціну ад спіскавага складу Каардынацыйнай рады;
– кааптацыя новых дэлегатаў у Каардынацыйную Раду бягучага складу;
– вынясенне вотуму недаверу Аб'яднанаму Пераходнаму Кабінету пры нязацвярджэнні яго справаздачы.

Звяртаем увагу, што ў пералічаных вышэй пунктах няма пытання аб прыпыненні дзеяння Рэгламенту.

Каб пазбегнуць эскалацыі непатрэбнага канфлікту «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» прапануе прыняць рашэнне Каардынацыйнай Рады «Аб часовых правілах працэдур», які прадугледжвае стварэнне працоўнай групы па падрыхтоўцы праекта новай рэдакцыі Рэгламента КР і вынясенне яго на разгляд агульнага пасяджэння Каардынацыйнай Рады.

Таксама, як бачна з пратаколу Аргкамітэту, «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», разам з большасцю спісаў падтрымлівае ініцыятыву аб стварэнні працоўнай групы па распрацоўцы новай рэдакцыі Рэгламента.

Мы таксама падтрымліваем прапанову спісу «Моладзевы Наступ» і далучаемся да працоўнай групы, якую ініцыяваў дадзены спіс.

508 2 22 9 49

Першая ініцыятыва нашай Кааліцыі ў КР у інтарэсах беларуса

Кааліцыя «Каманда Латушкi i Рух "За Свабоду"» 16 чэрвеня 2024 года прадставіла праект Дэкларацыі аб недапушчальнасці экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь. Дэкларацыю ўжо падтрымала большасць членаў КР.

У Дэкларацыі Каардынацыйная Рада звяртаецца да Еўрапарламента, еўрадэпутатаў, да ўладаў і грамадскасці Рэспублікі Сербія, да партнёраў КР выкарыстаць усе інструменты дыпламатыі і міждзяржаўных адносін, каб прадухіліць экстрадыцыю Андрэя Гнёта ў Беларусь, дзе ён сутыкнецца з катаваннямі і бесчалавечным абыходжаннем, якія ставяць пад пагрозу яго жыццё і здароўе.

Рада заклікала краіны Еўрасаюза і міжнародную супольнасць абараніць правы і бяспеку беларуса, якога пераследуюць па палітычных матывах. «Разам мы зможам даказаць, што жаданні Лукашэнкі і яго карная палітыка — не працуюць у еўрапейскіх, дэмакратычных краінах», — гаворыцца ў звароце.

Дэкларацыя будзе накіравана ў адрас Еўрапейскага Парламента, дэпутатам Еўрапейскага Парламента, прадстаўніцтву Еўрапейскага Парламента ў Варшаве, а таксама іншым партнёрам Каардынацыйнай Рады з мэтай інфармавання і данясення пазіцыі Каардынацыйнай Рады па сітуацыі, якая склалася ў сувязі з незаконным пераследам Андрэя Гнёта рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама аб прыняцці Дэкларацыі будзе праінфармаваны Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі для магчымага яе выкарыстання ў працы, накіраванай на вызваленне Андрэя Гнёта.


Зварот лідара спісу «Каманда Латушкi i Рух “За Свабоду”» ў сувязі з першым паседжаннем Каардынацыйнай Рады трэцяга склікання

25-27 траўня адбыліся першыя прамыя выбары ў Каардынацыйную Раду. Упершыню за 30 гадоў беларусы сапраўды мелі магчымасць абіраць сваіх прадстаўнікоў.

Мы можам па-рознаму ацэньваць вынікі выбараў сёння, але прэцэдэнт створаны. Гэта ўжо гістарычная падзея. І ўсе ўдзельнікі і арганізатары гэтай выбарчай кампаніі заслугоўваюць вялікай падзякі і пашаны за тое, што мы зрабілі разам.

Веру, што ўсе мы прыйшлі ў Каардынацыйную Раду працаваць у інтарэсах беларусаў і беларускага грамадства. Не дзяліць «партфелі» ці змагацца за «пасады», не гуляць у гульні пад дыванам. Мы прыйшлі працягваць барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі і за вызваленне Беларусі.

Таму нам важна стварыць эфектыўны прадстаўнічы орган. Нам важна ўзмацняць дэмакратычную альтэрнатыву рэжыму ўзурпатара.

Нашая галоўная мэта — вяртанне ў Беларусь. У вольную, незалежную, дэмакратычную Беларусь. І дзеля таго, каб бачыць на гарызонце менавіта такую Беларусь, нам трэба быць адказнымі і ўжо зараз прытрымлівацца базавых дэмакратычных прынцыпаў. Ісці шляхам парламентарызма, а не палітычных гульняў.

Таму важна, што мы разам: спіс «Каманда Латушкi i Рух “За Свабоду”», «Еўрапейскі Выбар», «Незалежныя Беларусы», «Воля», «Хопіць Баяцца» — прынялі агульную заяву з прапановай стварыць аргкамітэт першага працоўнага паседжання Каардынацыйнай Рады трэцяга склікання.

І мы заклікаем каардынатараў іншых выбарчых спісаў далучыцца да працы аргкамітэта па арганізацыі першага працоўнага паседжання абранай Каардынацыйнай Рады.

Мы гатовыя да канструктыўнай супрацы, мы гатовыя да дыялогу і галоўнае — мы хочам каб Каардынацыйная Рада была запатрабаванай і карыснай для беларусаў.

Мы выступаем за празрыстасць, фінансавую справаздачнасць, публічнасць пасяджэнняў, павагу да дэмакратычных прынцыпаў.

Давайце памятаць, што Каардынацыйная Рада створана беларусамі для вырашэння праблем беларусаў. Для абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі і беларусаў. І для барацьбы. Барацьбы за нашу агульную будучыню.

Важна, каб нас пачулі беларусы і ў Беларусі, і ў замежжы. Мы не здраджваем нашым мэтам, нашай барацьбе за тое, каб вызваліць Беларусь. Мы аб'ядноўваемся, каб не спыняцца, каб лёс беларускага народа не вырашаўся без голаса беларусаў. Мы дойдзем да вольнай Беларусі.

У мяне няма сумневаў, што Каардынацыйная Рада — гэта інстытут, які патрэбны сёння. І які будзе патрэбны заўтра — у Беларусі без Лукашэнкі. Мы павінны зрабіць усё, каб хутчэй прыйсці ў гэтае заўтра. І прыйсці ў яго моцнымі.

Мы — не апазіцыя. Мы — альтэрнатыва. Жыве Беларусь!


Супольная заява абраных выбарчых спісаў Каардынацыйнай Рады lll склікання

Аб арганізацыі працы Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл Беларусі, сфармаванай па выніках выбараў 2024 года

Мы, абраныя дэлегаты Каардынацыйнай Рады трэцяга склікання, выказваем усім прыналежным да арганізацыі выбараў у Каардынацыйную Раду шчырую падзяку. У той жа час:

– зыходзячы з неабходнасці як хутчэйшага распачынання працы абранай Каардынацыйнай Рады для выканання ўзятых на сябе абавязкаў і выканання волі нашых выбарцаў;
– прымаючы пад увагу адсутнасць у Статуце Каардынацыйнай Рады, сфармаванай у 2023 годзе, прапісаных палажэнняў аб рэалізацыі пераходнага перыяду і арганізацыі першага паседжання абранай Каардынацыйнай Рады;
– улічваючы той факт, што любыя рашэнні папярэдняй Каардынацыйнай Рады не звязаныя з заканчэннем асноўнай місіі — арганізацыі выбараў — ад даты 8 лютага 2024 году не маюць легітымнасці;
– прызнаючы права кожнага з абраных прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады на захаванне атрыманага мандату, калі іншае рашэнне не будзе прынятае большасцю дэлегатаў,

паведамляем, што:

Мы прымаем за кропку адліку паўнамоцтваў новай Каардынацыйнай Рады правядзенне фармальнага сходу 12 чэрвеня 2024, парадак дня якога мусіць быць абмежаваны вітальнымі выступамі прэзідэнткі-элект Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады трэцяга склікання.

Мы бярэм на сябе адказнасць у фармаванні працоўных органаў і павесткі дня першага працоўнага паседжання новай Каардынацыйнай Рады.

Для рэалізацыі гэтай задачы будзе сфармаваны аргкамітэт, у які мусяць быць вылучаны па аднаму прадстаўніку ад кожнага спісу, з вагою голаса згодна колькасці працэнтаў атрыманых па выніках выбараў 2024 году.

Мы заклікаем каардынатараў іншых выбарчых спісаў далучыцца да працы аргкамітэта па арганізацыі першага працоўнага паседжання абранай Каардынацыйнай Рады.

З павагай,

Каманда Латушкi i Рух «За Свабоду», 28 чалавек
Еўрапейскі Выбар, 8 чалавек
Незалежныя Беларусы, 8 чалавек
Воля, 6 чалавек
Хопіць Баяцца, 3 чалавекі


Forward from: Полк Каліноўскага
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў 'https://t.me/diu_legion/7.' rel='nofollow'>сацыяльных сетках Інтэрнацыянальнага легіёна.

Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення.

Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта.

Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага.

Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе.

Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор.

Дапамагчы можна па наступным рэквізітам:

Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Лукашэнка не зменіць светапогляд нашых дзяцей

Чальцы кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» прынялі ўдзел у віншаваннях з нагоды Дня дзіцяці ў Варшаве. Свята было арганізавана дырэктаркай шэлтара для ўцекачоў з Беларусі Ганнай Федаронак пры фінансавай падтрымцы фонду Byhelp і фонду «Чабор», а таксама пры дапамозе калектыву «Пугавіцы» і валанцёраў.

Павел Латушка, Ігар Сігаў і Алег Кулеша выказалі словы падтрымкі сем'ям палітзняволеных, звярнуўшы ўвагу на асаблівую сітуацыю з дзеткамі, якіх пазбавілі матулінай або бацькоўскай апекі. Прадстаўнік АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка таксама адзначыў, што рэжым Лукашэнкі праз стварэнне так званых вайскова-патрыятычных клубаў па ўсёй Беларусі робіць усё, каб сфармаваць светапогляд беларускіх дзетак у інтарэсах «расійскага свету».

Толькі ад нас, бацькоў, нашай дзейнасці, залежыць тое, каб з Беларусі не стварылі Заходні рускі край, а нашыя дзеці ганарыліся тым, што зʼяўляюцца часткаю беларускага народа і беларускай культуры, а таксама ведалі сваю спадчыну і будавалі Новую Беларусь.

Ад імя кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» былі перададзены салодкія пачастункі беларускім і ўкраінскім дзеткам.


Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» правяла першую пасля завяршэння выбараў у Каардынацыйную раду 3-ага склікання офлайн сустрэчу.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны:

– падыходы па стварэнні агульных кааліцый у Каардынацыйнай радзе III склікання;

– планы дзейнасці Кааліцыі на бліжэйшыя дні і першыя крокі працы ў Каардынацыйнай радзе (лабаванне аблягчэння візавай палітыкі, стварэння камісіі па адказнасці, сістэмы правасуддзя, стварэння камісіі па палітзняволеным);

– пытанні дапамогі беларускім добраахвотнікам, супрацоўніцтва з украінскімі дабрачыннымі арганізацымі;

– прапановы па зменам ў рэгламент КР;

– пытанне фармавання пастаянных камітэтаў і рабочых групп Каардынацыйнай рады, у тым ліку зацікаўленасць чальцоў і чаліняў Кааліцыі ў працы ў канкрэтных камітэтах;

– пытанне фінансавай празрыстасці КР і кантрольнай палаты.

Таксама кааліцыянтамі былі дасягнуты дамоўленасці, якіх будуць падтрымлівацца ўсе чальцы і чаліні кааліцыі падчас першых галасаванняў у Каардынацыйнай радзе.


Forward from: Павел Латушка
Сустрэча Паўла Латушкі з беларусамі Гданьску

У нядзелю 2 чэрвеня кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка сустрэнецца ў Гданьску з беларускай дыяспарай. Падчас сустрэчы плануецца размова і абмеркаванне праблемаў, з якімі сутыкнуліся беларусы за мяжой, пытанняў прыцягнення да адказнасці рэжыма, гарманізацыі санкцый, дзейнасці кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» у Каардынацыйнай радзе III склікання.

Сустрэча адбудзецца ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці (pl. Solidarności 1, каб.4 (паверх 3). Пачатак: 16.00.

Прыходзьце і задавайце пытанні. Мы будзем рады бачыць кожнага і кожную.


Перамоўная група кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"»

Наша кааліцыя накіравана на канструктыўнае супрацоўніцтва ў Каардынацыйнай радзе і адкрытая да будаўніцтва кааліцый і блокаў.

Упаўнаважанымі асобамі для вядзення перамоў рашэннем кааліцыі з'яўляюцца Павел Латушка, Юрый Губарэвіч і Арцём Брухан.

Мы зацікаўлены ў тым, каб Каардынацыйная рада III склікання эфектыўна працавала ў інтарэсах беларусах грамадства.

410 0 5 1 151

Яшчэ раз дзякуем кожнаму і кожнай, хто аддаў голас за нашу кааліцыю падчас выбараў у Каардынацыйную раду 25-27 траўня. Для нас важна працягваць выкарыстанне інструментаў галасавання і атрымання зваротнай сувязі, каб працаваць адказна і ў адпаведнасці з запытам беларусаў.

Просім вас прайсці апытанне, якое дапаможа нам даведацца, якія накірункі нашай дзейнасці для вас з'яўляюцца важнейшымі. Вы можаце выбраць некалькі варыянтаў адказу, а таксама ўнесці свае прапановы ў каментарах.


Якія накірункі нашай працы вы лічыце найбольш важнымі? (можна абраць некалькі варыянтаў)
Poll
  •   1. Садзейнічанне спрашчэнню візавага рэжыму і адкрыццю памежных пераходаў.
  •   2. Прыцягненне Лукашэнкі і ягоных памагатых да адказнасці.
  •   3. Гарманізацыя гандлёвых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі.
  •   4. Дапамога палітзняволеным, добраахвотнікам і ветэранам.
  •   5. Супрацьдзеянне прапагандзе Лукашэнкі і Расіі.
  •   6. Павелічэнне колькасці стыпендый і стажыровак у еўрапейскіх ВНУ.
  •   7. Паляпшэнне становішча беларусаў за мяжой (легалізацыя, пенсіі і іншае).
  •   8. Садзейнічанне стварэнню групы краін стратэгічных партнёраў Беларусі.
  •   9. Іншае (напішу ў каментарах).
928 votes


Першая ініцыятыва кааліцыі

Першым з 9 крокаў, якія абяцала рэалізаваць кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» пасля абрання ў Каардынацыйную раду — дзейнасць па спрашчэнні візавага рэжыму і паляпшэнні памежнага руху ў дачыненні да беларусаў. Для выканання гэтай мэты намі падрыхтаваны праект адпаведнай рэзалюцыі.

Праект рэзалюцыі Каардынацыйнай рады ўносіцца на грамадскае абмеркаванне кааліцыяй «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», якая атрымала найбольшую колькасць мандатаў на выбарах у Каардынацыйную раду III склікання.

У дадзены момант мы таксама займаемся падрыхтоўкай другога крока: распрацоўкай праекта рашэння Каардынацыйнай рады аб стварэнні камітэта Каардынацыйнай рады па пытаннях адказнасці Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў, а таксама па стварэнні Народнага трыбунала па Беларусі. Трэцім прыярытэтным крокам, над якім працуе кааліцыя — прапановы па перафарматаванні працы камісіі па палітзняволеных і выпрацоўцы канкрэтных дзеянняў з боку Каардынацыйнай рады для вызвалення і дапамогі палітзняволенным у Беларусі.

Праект Рэзалюцыі па спрашчэнні візавага рэжыму і паляпшэнні памежнага руху ў дачыненні да беларусаў будзе ўнесены афіцыйна з улікам заўваг і прапаноў кааліцыяй «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» пасля пачатку дзейнасці Каардынацыйнай рады III склікання.


Forward from: Павел Латушка
Мы можам павялічыць колькасць галасоў за Каардынацыйную раду праз дзеянні, якія могуць дапамагчы дзясяткам або сотням тысяч беларусаў

Што беларусам далі выбары ў Каардынацыйную раду?

Учора завяршылася трохдзённае галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. Удзел у выбарах прынялі 6 723 выбаршчыкі. Выбарчая камісія падводзіць вынікі выбараў, канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя 8 чэрвеня.

Вядома, такая невялікая яўка — гэта не тое, чым мы б маглі ганарыцца. Мы разумеем прычыны такой яўкі. Сярод іх дакладна няма віны выбаршчыкаў. Ні адзін адэкватны палітык не можа сабе дазволіць вінаваціць людзей, выбаршчыкаў.

Аб'ектыўныя прычыны, на наш погляд, наступныя:
– велізарны супраціў з боку рэжыму Лукашэнкі;
– хваля рэпрэсій і акцый запалохвання падчас выбараў;
– прызнанне ўсіх выбарчых спісаў «экстрэмісцкімі» і ўзбуджэнне 257 крымінальных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў выбараў, канфіскацыя маёмасці, ціск, затрыманні і арышты іх блізкіх. Толькі ў спісе «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» мы маем больш за 25 прыкладаў арыштаў маёмасці і рэпрэсій у дачыненні да сваякоў;
– кібератакі на платформу для галасавання;
– блакаванні VPN і г. д.

Гэта ў цэлым стан перманентнага тэрору і страху, у якім жывуць беларусы (і нават за мяжой) з 2020 года. Гэта дакладна не самыя лепшыя ўмовы для выбараў.

Але таксама важна прызнаваць адкрыта:
– гэта і нашы памылкі, памылкі дэмсілаў, у тым ліку разнастайныя канфлікты, якія дыскрэдытуюць дэмсілы;
– гэта і «халасты год» кадэнцыі папярэдняга складу КР;
– гэта і доўгі супраціў ідэі прамых выбараў;
– гэта і барацьба за тэрміны, а таксама вельмі няўдалы кампраміс па іх.

Можна доўга працягваць, шукаць нейкія апраўданні. Але адзінае, што мы цяпер сапраўды можам апраўдаць — гэта аказаны давер тымі 7 тысячамі выбаршчыкаў, якіх нам усё ж такі ўдалося прыцягнуць, якія паверылі і даверылі нам свае галасы.

Таму нас, нашу каманду, кааліцыю «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» вынік не дэматывуе.

Па-першае
, таму што тысячы беларусаў і беларусак нягледзячы ні на што аддалі нам свае галасы, заявілі пра свой давер той працы і той праграме, з якой мы ўдзельнічалі ў выбарах. І мы будзем працаваць так, каб апраўдаць гэты давер. Мы аднолькава адказныя перад нашымі выбаршчыкамі — будзь іх сотні, тысячы, дзясяткі ці сотні тысяч. І мы будзем рабіць тое, што абяцалі. Мы ўжо гэта робім. Такая наша філасофія.

Па-другое, перад намі пастаўлена амбіцыйная мэта. Сёння мы атрымалі выяўленую падтрымку тысяч выбаршчыкаў. Значыць мы павінны зрабіць усё, каб заўтра гэтая лічба вырасла ў дзясяткі, а паслязаўтра — у сотні разоў.

Падрабязней на сайце НАУ: https://www.belarus-nau.org/be/post/мы-можам-павялічыць-колькасць-галасоў-за-каардынацыйную-раду-праз-дзеянні-якія-могуць-дапамагчы-дзя


Forward from: Павел Латушка
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Дзякуй беларусам-выбаршчыкам, чальцам нашай кааліцыі, нашай камандзе, усім удзельнікам выбараў, Выбарчай камісіі і Паўлу Ліберу

Звяртаюся да ўсіх, хто атрымаў мандаты ў трэцім складзе Каардынацыйнай рады: Мы былі супернікамі падчас выбарчай кампаніі, спадзяюся, што зараз мы будзем саюзнікамі дзеля таго, каб Каардынацыйная рада працавала эфектыўна і вынікова на карысць беларускага грамадства.

Жыве Беларусь!


Forward from: Павел Латушка
Video is unavailable for watching
Show in Telegram


Апошняя магчымасць прагаласаваць

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду скончыцца а 23:59 па мінскім часе, засталося літаральна 50 хвілін. Выбары ў Каардынацыйную раду — магчымасць для таго, каб голас беларусаў быў пачуты.

Што дасць галасаванне за наш спіс #9? Гэта лабіяванне інтарэсаў беларусаў за мяжой, пашырэнне адукацыйных праграм і віз для беларусаў, адказнасць для рэжыму, які тэрарызуе беларускі народ, пенсіі і сацыяльная дапамога для беларусаў і многае іншае. Менавіта гэтым мы будзем займацца ў Каардынацыйнай радзе.

Паспейце аддаць свой голас за нашу кааліцыю: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html


Да эфіра далучылася Вольга Скрашчук!

Падключайцеся: https://youtube.com/live/blGdATA9bOk

Таксама не забудзьцеся прагаласаваць за нас на выбарах у Каардынацыйную раду: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html


Да эфіра далучыўся Уладзімір Астапенка!

Падключайцеся: https://youtube.com/live/blGdATA9bOk

Таксама не забудзьцеся прагаласаваць за нас на выбарах у Каардынацыйную раду: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html


Да эфіра далучыўся Ігар Сігаў!

Падключайцеся: https://youtube.com/live/blGdATA9bOk

Таксама не забудзьцеся прагаласаваць за нас на выбарах у Каардынацыйную раду: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html

20 last posts shown.