Дыпламатыя – гэта мастацтва кампрамісаў, але заўсёды на карысць сваёй Радзімы
«Вельмі важна, каб гэтыя курсы рыхтавалі кадры для будучай беларускай дыпламатыі, нацыянальна арыентаваныя, якія б разумелі, што галоўным для іх з’яўляецца менавіта Бацькаўшчына, Радзіма, Беларусь. І важным з’яўляецца працаваць кожны дзень на карысць вольнай незалежнай Беларусі», – адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас урачыстай інаўгурацыі пятага набору праграмы спецыялізаванага навучання «Новыя кадры для Новай Беларусі», якая арганізуецца Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы і амбасады Францыі ў Польшчы.
Павел Латушка адзначыў, што ўжо многія выпускнікі праграмы з’яўляюцца часткай дэмакратычных інстытутаў Беларусі і працуюць у Офісе прэзідэнткі-элект Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, Каардынацыйнай Радзе, Народным антыкрызісным упраўленні, а таксама ў іншых ініцыятывах дэмакратычнага руху Беларусі. Выпускнікі праграмы «Новыя кадры для Новай Беларусі» вельмі запатрабаваныя, і іх дзейнасць аказваецца вельмі карыснай.
Павел Латушка пацвердзіў, што калі зараз сабраць усіх выпускнікоў папярэдніх чатырох набораў, лічба якіх дасягнула 77 чалавек, дадаць тых, хто скончыць пяты набор, а таксама ўключыць частку яшчэ працуючых у сістэме беларускіх дыпламатаў, якія хочуць жыць у дэмакратычнай, вольнай, незалежнай і еўрапейскай Беларусі, то ўжо існуе магчымасць забяспечыць працу не толькі МЗС дэмакратычнай Беларусі, але і замежных устаноў.
Павел Латушка падзякаваў МЗС Польшчы, Варшаўскаму ўніверсітэту, Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта за паслядоўную падтрымку беларусаў: «Я перакананы, што Польшча, якая сёння з’яўляецца стратэгічным партнёрам для дэмакратычных сіл, будзе стратэгічным партнёрам для незалежнай Беларусі. Польшча будзе той брамай, якая адчыніць нам магчымасці ў Еўропе».
Павел Латушка падзяліўся асабістым дыпламатычным досведам са слухачамі праграмы, адзначыўшы: «Дыпламатыя – гэта мастацтва кампрамісаў, але заўсёды на карысць сваёй Радзімы. Таму кампрамісы ў дыпламатыі сапраўды вельмі патрэбныя, іх трэба дасягаць, але заўсёды трэба думаць пра інтарэсы сваёй дзяржавы».
@CabinetBelarus