‡ Р У Х ‡


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


📢 Міжнародная арганізацыя РУХ (Рух беларускіх нацыяналістаў)
📝 t.me/ruchbelnac_bot
🤝 t.me/ruchbelnac/276
📰 t.me/ruchbelnac
📷 instagram.com/ruchbelnac
⬜⬛⬜ Беларусь перадусім! ⬜🟥⬜

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


☺️ КАГО ЛЮБІШ?! 🇧🇾

22 студзеня 1863 году пачалася ўзброеная барацьба на былых землях Рэчы Паспалітай супраць расейскіх акупантаў. Паўстаньне доўжылася да восені 1864 году. На тэрыторыю сучасных Беларусі і Літвы яно распаўсюдзілася троху пазьней – з пачатку лютага, а яго мясцовым кіраўніком стаў Кастусь Каліноўскі. Дзякуючы яму беларуская мова вярнулася ва ўрадавае справаводзтва, на ёй друкавалася "Мужыцкая праўда", праклямацыі і ўлёткі. Паролем паўстанцаў Каліноўскага былі словы: "Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!". Усё гэта прымусіла Нацыянальны ўрад у Варшаве прызнаць гістарычную суб’ектнасьць беларускага народу і прыняць адозву "Да братоў-беларусаў".

Хоць Паўстаньне і было здушанае расейскімі акупантамі, але яно дало моцны прыклад мужнасьці і змаганьня. Гэты прыклад натхніў у будучыні ні адное пакаленьне на працяг барацьбы. І ўжо ў наш час беларускія добраахвотнікі працягваюць справу паўстанцаў у супрацьстаяньні захопнікам з усходу, а імя Кастуся Каліноўскага зноў вядзе нашых ваяроў наперад.

⭐️ «Як дзень з ноччу ня ходзіць разам, так і навука праўдзівая ня ідзе разам зь няволяю маскоўскай. А пакуль яна у нас будзе, у нас нічога ня будзе. Ня будзе праўды, ня будзе багацьця і ніякай навукі, адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, а на пагібель нашу. Ваюй, народзе, за свае чалавечае і народнае права, за сваю веру, за зямлю сваю родную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе!» (Кастусь Каліноўскі, "Лісты з-пад шыбеніцы", 1864 г.)


🔔 25 гадоў таму, 16 студзеня 2000 году, ў Горадні адбылася гістарычная сустрэча ўдзельнікаў беларускага антысавецкага супраціву і вязьняў сталінскіх лягераў.

«Зараз сярод некаторых палітыкаў стала модна гаварыць, быццам бы незалежнасьць Беларусі дасталася выпадкова і народ за яе не змагаўся, але ўдзельнікі сустрэчы зьяўляюцца жывым прыкладам адваротнага. Яны прысьвяцілі лепшыя гады свайго жыцьця змаганьню за свабоду Бацькаўшчыны, з годнасьцю несьлі імя беларуса праз жахі сталінскіх канцэнтрацыйных лягераў і зараз застаюцца верныя ідэалам маладосьці». (з словаў арганізатараў да прысутных на сустрэчы)


📝📸 Усе падрабязнасьці і шмат фотаздымкаў глядзіце ў нашым артыкуле


🥣 КОНТРАКЦЫЯ СУПРАЦЬ ЛУКАШЫСТАЎ У АЎСТРЫІ

Гэтымі днямі на вуліцах Вены зьявіліся плякаты ў падтрымку беларускага дыктатара. На іх, па нямецку, напісана: "Аўстрыя на баку Аляксандра Лукашэнкі!" з подпісам "Аўстрыйскія патрыёты".

Аўстрыйская філія Руху беларускіх нацыяналістаў зладзіла рэйд па вуліцах Вены ў пошуках лукашысцкай агітацыі. Падчас контраакцыі частка знойдзеных плякатаў была ўцілізаваная наўпрост у сьметніцы, дзе ім самае месца, але частка па мастацку і з гумарам пераробленая.

Так, на адным з плякатаў апынулася налепка са словам "gegen" (бел. "супраць"), якая цалкам пераўтварыла ягоны сэнс. Зьверху зьявіўся надпіс – "Den Haag wartet" (бел. "Гаага чакае") і турэмныя краты на выяве Лукашэнка, аб чым даўно марыць беларускі народ. Дадаткова кампазыцыя была ўпрыгожаная стыкерам РУХУ.

Другі плякат быў аздоблены рознымі іранічнымі налепкамі супраць нэасавецкага дыктатара. Унізе, пад подпісам "Patrioten Österreichs", дадалося сапраўднае азначэньне аўтараў і рытарычнае пытаньне да іх.


🧅 НЕ ЛУКАШЫСЦКАЙ ПРАПАГАНДЗЕ Ў ЭЎРОПЕ!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


🔔 14 студзеня спаўняецца 99 гадоў з нараджэньня героя антысавецкага супраціву Янкі Філістовіча, які аддаў сваё жыцьцё за ідэялы БНР.

"Пакуль б'ецца маё сэрца і ў маіх жылах пераліваецца крывіцкая кроў – дагэтуль ня згасьне ў мяне сапраўднае каханьне да Бацькаўшчыны, а празь яго – безаглядная і бязьмежная адданасьць нашай справе". (Янка Філістовіч)

📝  Падрабязьней пра жыцьцё і змаганьне сапраўднага беларускага героя чытайце ў нашым артыкуле.


🔔 11 студзеня 1955 году, у баі, загінуў герой антысавецкага супраціву Аўген Жыхар – апошні камандзір "Чорнага ката" у Беларусі.

📝  Падрабязьней пра жыцьцё і сьмерць беларускага героя чытайце ў нашым артыкуле


🌟 Сябры, ад імя Руху беларускіх нацыяналістаў шчыра віншуем усіх праваслаўных хрысьціянаў юліянскага календара з Нараджэньнем Хрыстовым і Калядамі.

🖼️ На фота: Раствовая паштоўка, прысьвечаная паваеннаму беларускаму антысавецкаму супраціву. Выпушчаная ў 1947 годзе ў Нямеччыне.


🧍‍♂🇧🇾 28 сьнежня ў Варшаве адбылося адраджэньне ўнікальнай традыцыі ўшанаваньня памяці герояў Слуцкага збройнага чыну. Вечар быў арганізаваны Рухам беларускіх нацыяналістаў і прайшоў у "Беларускім доме".

Насып зямлі пакрыты хвойнымі галінкамі, у ізгалоўя вянок зь ялінак і драўляны крыж – у двары "Беларускага дому" была зроблена сымбалічная магіла слуцкага паўстанца. Усё ў адпаведнасьці з захаваўшымся апісаньнем і фотаздымкамі традыцыі. Пад гукі дуды, у вечаровай цемры вакол сымбалічнай магілы адна за адною былі запаленыя паходні, якіх урачыста атачылі бел-чырвона-белыя сьцягі. Усё гэта рабіла атмасфэру па сапраўднаму містычнай і яднала прысутных з гераічнымі слуцкімі ваярамі.

Вечар пачаўся каля сымбалічнай магілы з малітвы ксяндза Вячаслава Барка за спачын Слуцкіх паўстанцаў. У сваім казаньні сьвятар адзначыў: «Мінула стагодзьдзе, а тыя ваяры, якія прынялі ўдзел у Слуцкім збройным чыне, і па сёньняшні дзень натхняюць нас на змаганьне! Сёньня, як ніколі, патрэбны тыя беларусы, у сэрцах якіх будзе палымець такая ж любоў да Бацькаўшчыны, якой палымелі случчакі, якія тады пайшлі бараніць свой край».


Прамову ксяндза дапоўніў сябра Рады РУХУ Міхал Родзька, які распавёў прысутным пра сутнасьць аднаўлённай традыцыі: «Яна была запачата самімі ўдзельнікамі Слуцкага збройнага чыну, якія апынуліся ў эміграцыі. Нярэдка гэтую традыцыю ладзілі да гадавіны здушэньня Паўстаньня (28 сьнежня пачалося адступленьне ваяроў за раку Лань на польскі бок мяжы). Пры грамадзкіх месцах – часьцей царкве, рабілася сымбалічная магіла паўшага героя. Каля яе служыўся малебен, рабілася ганаровая варта, пасьля ладзіліся вечары з гістарычнымі і музычнымі выступамі. З-за адыходу ў іншы сьвет былых удзельнікаў Паўстаньня і старой генэрацыі эмігрантаў гэтая традыцыя забылася і насёньня амаль невядомая нават знаўцам. Але яна цалкам унікальна і ня мае аналягаў для іншых адзначэньняў ці ўшанаваньняў у беларускай гісторыі. Яна нясе ў сябе моцны патрыятычны стрыжань – культ памерлых герояў. Таму гэтую традыцыю ніякім чынам нельга лічыць жалобнай, бо вобраз магілы ваяра, які памёр, каб жыла Бацькаўшчына – гэта сымбаль вялікай любві, мужнасьці і няскоранасьці, які перш за ўсё ўздымае народны дух на змаганьне».

Далей, у цалкам запоўненай залі "Беларускага дому", вядоўца Марына Савіцкая пачала другую частку вечару. Яе ўрачыста адкрыў Хор вольных беларусаў "Гук цішы" песьняй інтэрнаваных стральцоў Першай Слуцкай Брыгады. Таксама ў іх выкананьні прагучалі "Магутны Божа" на словы Натальлі Арсеньневай, "Малітва" Янкі Купалы і іншыя вядомыя беларускія кампазыцыі.

Затым сябра Рады РУХУ Ян Ліс тэзісна распавёў прысутным аб тым, што такое Слуцкі збройны чын – чаму ён пачаўся, як адбываўся і чым скончыўся.

У працяг музычнай частцы выступіў Алесь-Францішак Мышкевіч – саліст "The Superbullz", удзельнік "Volski" і іншых знаных гуртоў. Госьці імпрэзы пачулі, а месцамі прасьпявалі разам, усім вядомыя беларускія рокавыя гіты.


Галоўным лектарам вечару стаў вайсковы гісторык і мастак Віктар Ляхар. Ён закрануў тэмы ўніформы, сымболікі і іншых дэталяў удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну, а таксама адзьдзелаў генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. З экрану цікавы аповед дапаўнялі ўласнаручныя малюнкі лектара.

Фінальным акордам у залі загучалі "Случчакі" і другія знакамітыя песьні гурту "Dzieciuki", якія сольна выканаў лідэр калектыву Алесь Дзянісаў.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


🔥 НОВЫ ГОД

Пад звоны зброі, путаў звоны,
Пад сьвіст разьюшаных прыблудаў
Брыдзеш зь няведамых старонаў,
Як здань няведамага цуду.

На беларускае йдзеш поле,
На акрываўленыя межы,
Дзе закаванай дрэмле воля,
Дзе звоне звон хаўтурны зь вежы.

Ідзеш у край, дзе пажарышча
Яшчэ дымець не перастала,
Дзе сьмерць спраўляе сваё йгрышча
У сполку з чэрняй адзічалай.

Ідзеш у край, дзе сотні летаў
Хто толькі хоча гаспадарыць,
Але ня сын зямліцы гэтай,
Які тут косьці вечна парыць.

Ідзеш у край, які бязбожна
Жыўцом парэзаны на часьці,
А брат проць брата стаў варожна
І памагае край раскрасьці.

На Беларусь ідзеш, Год Новы,
На зьмену йдзеш Старому Году,
Ідзеш і звоніш у аковы,
Як той стары з пачатку роду.


📒 ЯНКА КУПАЛА (1919 год)


🎄Сябры, ад імя Руху беларускіх нацыяналістаў віншуем Вас з Новым годам!

🇧🇾 Зычым нашай Радзіме ў новым годзе хутчэйшага вызваленьня ад злачыннай нэасавецкай дыктатуры і расейскага прыгнёту!

Асабіста Вам зычым здзяйсьненьня ўсіх мараў і пачынаньняў. Захоўвайце гонар і годнасьць, пашырайце сваю беларускасьць і сьвядомасьць, пераходзьце ці больш карыстайцеся роднай мовай, падтрымлівайце беларушчыну ўсімі магчымымі сродкамі!

🦬 А таксама не забывайце дапамагаць нашым героям – беларускім добраахвотнікам і палітвязьням!

🤍 ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ У НОВЫМ 2025 ГОДЗЕ!

📸 P.S. На фота: навагодняя паштоўка, выпушчаная ў Беларусі ў першай палове 1990-ых гадоў.


🚫 30 сьнежня 1922 году ў Маскве быў створаны чырвоны монстар – СССР.

Ахвярамі камуністычнай дыктатуры, па розных падліках, сталі ад 600.000 да 1.400.000 забітых і рэпрэсаваных беларусаў. Былі зьнішчаныя шматлікія помнікі архітэктуры і гістарычнай забудовы, прыгнечаныя нацыянальная культура і ідэнтычнасьць, праведзена татальная русіфікацыя, навязана чужая гісторыя і сьвядомасьць.

Неасуджаны ў Беларусі ў пачатку 1990-ых гадоў камунізм стаўся адным з галоўных фактараў рэнесансу ва ўладзе нэасавецкіх прарасейскіх сілаў. Наступствы гэтага мы добра бачым і па гэты дзень. Зноў забіваюць лепшых прадстаўнікоў нацыі, тысячы палітычных вязьняў катуюцца ў турмах, сотні тысячаў чалавек вымушаныя былі зьехаць у эміграцыю, унутры краіны зьнішчаецца ўсё беларускае і нацыянальнае, працягваецца русіфікацыя ўсяго грамадзтва.

Выйсьцем з дадзенай сытуацыі зьяўляюцца лягічныя крокі: усьведамленьне таго, што саветчына і расейшчына зьяўляюцца ворагамі беларушчыны; адыход у мысленьні ад савецка-расейскіх наратываў і штампаў; паступовы пераход на родную мову ці частковае карыстаньне ёю; цікавасьць да беларускай гісторыі і культуры; падтрымка нацыянальных беларускіх сілаў, нашых добраахвотнікаў і палітвязьняў.

Гэтыя простыя крокі, які можа зрабіць кожны, вядуць да беларускай сьвядомасьці, а сьвядомы беларус ніколі ня стане на бок злачыннай і барбарскай саветчыны і расейшчыны. Бо цывілізацыйны выбар сьвядомага беларуса – гэта незалежная, дэмакратычная і нацыянальная краіна. Менавіта ўсё гэта і зьяўляецца антыподам таго, што несла чырвоная зараза і нясе сучасны "русский мир". Таму толькі праз беларускую сьвядомасьць мы зможам перамагчы і ня даць прыйсьці да ўлады новаму Лукашэнка.

☺️ Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу народзе, што тады толькі зажывеш счасліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


🌟 Сябры, ад імя Руху беларускіх нацыяналістаў віншуем усіх каталікоў, уніятаў, пратэстантаў і праваслаўных новаюліянскага календара з Нараджэньнем Хрыстовым і Калядамі!

📸 На фота: Раствовая паштоўка, прысьвечаная паваеннаму беларускаму антысавецкаму супраціву. Выпушчаная ў пачатку 1950-ых гадоў ў Аўстраліі.




⚡️ АДНАЎЛЕНЬНЕ ТРАДЫЦЫІ ЎШАНАВАНЬНЯ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ 🧍‍♂🇧🇾

📆 28 сьнежня (субота)
📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna, 6)
17:00

Падчас вечару будзе адноўленая ўнікальная традыцыя ўшанаваньня памяці герояў Слуцкага збройнага чыну, якая існавала ў беларускай эміграцыі пасьля здушэньня Паўстаньня. Прыходзьце на імпрэзу, каб даведацца аб гэтай забытай традыцыі прымеркаванай да даты сканчэньня гераічнага выступу случчакоў. 

💬 У імпрэзе прымуць удзел:
ксёндз Вячаслаў Барок (малітва за спачын Слуцкіх ваяроў)
вайсковы гісторык і мастак Віктар Ляхар (лекцыя па тэме Слуцкага збройнага чыну і арміі генэрала Булак-Балаховіча)

💬 У музычнай частцы выступяць:
Алесь-Францішак Мышкевіч ("The Superbullz", "Volski")
Алесь Дзянісаў ("Dzieciuki")
Хор вольных беларусаў "Гук цішы"


🇧🇾 18 сьнежня 1917 году ў Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд.

Пры гэтым сам Зьезд быў унікальнай зьяваю, бо сабраў вялікую колькасьць дэлегатаў – 1872 чалавекі ад розных слаёў грамадзтва, партый і арганізацыяў, а таксама з розных мясьцінаў, дзе пражывалі беларусы – ад Віленскай і Ковенскай да Смаленскай і Бранскай губэрняў. Для параўнаньня, на зьезд Саветаў у Петраградзе сабралося ў тры разы менш дэлегатаў з усёй Расеі.

Пачаўшыся ў Гарадзкім тэатру (зараз тэатр імя Янкі Купалы), пад бел-чырвона-белым сьцягам, Усебеларускі зьезд абвесьціў права беларускага народа на незалежнасьць і самавызначэньне. Па ўспамінах Макара Краўцова: «Пасьля доўгіх спрэчак, гоману, крыку, паправак, дадаткаў агульная рэзалюцыя была знойдзена, i настаў рашучы момэнт: адважна, голасна абвясьціць свае жаданьні, сваю сувэрэннасьць i здольнасьць да дзяржаўнага жыцьця. Заля сьцішылася. Урачыстыя мінуты! Бясьсьмертны момант у жыцьці нацыі!».

Цікавымі зьяўляюцца і іншыя ўспаміны аднаго з удзельнікаў: «Прыпамінаю сабе адзін факт з Усебеларускага зьезду. Калі нейкі дэлегат пачаў гаварыць прамову чыста па-беларуску, то выступіў з задніх радоў адзін маскальскага духу чалавек і, дражнячы беларускую гаворку, пачаў пытацца ў таго дэлегата, што значаць такія словы, як працаваць, жыта і г.д. Дык ці паверыце, усе дэлегаты, колькі іх было, асабліва ваенныя, так азьверыліся на таго маскаля, што заля аж загудзела ад гоману.
— Скуль ты прыехаў, — крычалі адны, — што не знаеш нашай мовы?
— Тут зьезд не маскоўскі, а беларускі, — крычалі другія.
— Вон яго, — крычалі трэція.»


Таксама гісторыя занатавала такія радкі пра Першы Ўсебеларускі зьезд. Падчас яго дзеяньня бальшавікі прадпрымалі спробы перахапіць на ім ініцыятыву. На сцэну падняўся наркам унутраных справаў Заходняй вобласьці Людвіг Рэзаўскі і заявіў: «Мы стоим за братство всех народов. Не должно быть деления на нации». Пасьля гэтага ён паспрабаваў сарваць беларускі сьцяг, назваўшы яго «национальной тряпкой» ды заклікаў замяніць «красным знаменем интернационала». У зале пачуўся неверагодны вэрхал, крыкі «Прэч! Далоў!» Да аратара кінуўся немалы натоўп дэлегатаў, яны вывалаклі яго за сцэну. Сытуацыю сьцішыў адзін з кіраўнікоў Зьезду генэрал Канстанцін Аляксееўскі, які падышоў і пацалаваў бел-чырвона-белы сьцяг, і тым самым выратаваў чырвонага злодзея ад расправы.

Але нажаль, у ноч з 30 на 31 сьнежня, Першы Ўсебеларускі зьезд усё ж быў гвалтоўна разагнаны бальшавікамі. Пры гэтым удзельнікі пачалі будаваць барыкады і даваць кулачны адпор узброеным чырвоным злачынцам. «У душы не было жалю, што так сталася. Чулася энэргія, жаданьне барацьбы, чулася непакарымасьць праўды, бясьсьмертнасьць ідэі Вялікага Сходу!». Такія думкі занатаваў Макар Краўцоў і яны яскрава адлюстроўвалі рашучы настрой беларусаў да нацыянальнай справедлівасьці.

Нягледзячы на збройны разгон камуністамі, Першы Ўсебеларускі зьезд занатаваў імкненьне беларускага народу да свабоды і стаўся апораю будучага абвяшчэньня незалежнасьці нашай Радзімы ў сакавіку 1918 году.

😘  Што цікава, у 2017 годзе, падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатру, знайшлася картка, якая служыла пропускам на Зьезд. На ёй можна пабачыць наш сьвяты сымбаль – бел-чырвона-белы сьцяг і запаветныя словы – Жыве Беларусь!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


🤬 30 лістапада 1917 году адбылася першая публікацыя знакамітага верша Максіма Багдановіча "Пагоня".

Твор выйшаў ў друк на старонках газэты "Вольная Беларусь". Як успамінаў міністар Ураду БНР Аркадзь Смоліч, Багдановіч пісаў у той пэрыяд знаходзячыся ў даволі цяжкім стане здароўя: "Нягледзячы на хваробу, ён і далей працаваў ня толькі днём, але і ноччу; працаваў у гарачцы, пры высокай тэмпэратуры ў 38-39 градусаў".

Вядомы паэт Зьмітрок Бядуля, у якога жыў малады Максім, занатаваў урывак, дзе Багдановіч апісаў свае ўражаньні ад старадаўняй Вільні: "Я быў пад Вострай Брамай, дзе бываюць дзясяткамі тысяч паломнікі-багамольцы. На браме красуецца герб старога Беларуска-Літоўскага Княства — Пагоня: узброены рыцар сядзіць на скачучым кані і размахвае мячом. Перад маімі вачыма рыцар вырастае ў вялікія размеры, і меч яго пападае якраз у маё сэрца... я ранены і запаланёны навекі..."
.

Верш-песьня "Пагоня" па праву лічыцца выбітнейшым творам беларускай паэзіі і зьяўляецца адным з нацыянальных гімнаў. У Заходняй Беларусі, а пасьля і на эміграцыі, "Пагоню" выконвалі на манэр французскай "Марсэльезы" на ўсіх урачыстасьцях і імпрэзах. Па ўспамінах Лявона Луцкевіча, сына прэм'ер-міністра БНР Антона Луцкевіча, "Пагоня" была адной з галоўных песьняў беларускай моладзі ў міжваенныя часы. Ужо ў 1990-ых гадах верш разглядаўся, як варыянт гімну Рэспублікі Беларусь.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую,
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую,
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся,
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Біце ў сэрцы іх — біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі,
Аб радзімай старонцы баліць.

Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсьцішыцца гэтакі боль.
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.


| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


⚡️ ЗА НАШУ І ВАШУ ВОЛЬНАСЬЦЬ!

29 лістапада 1830 году распачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне на тэрыторыі Расейскай імпэрыі за аднаўленьне Рэчы Паспалітай абодвух народаў у межах да трох падзелаў.

На тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы дзейнічаў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Ён аб'ядноўваў да 30 атрадаў, а колькасьць паўстанцаў дасягала больш за 12.000 чалавек. Сярод вядомых асобаў тут адзначыліся Эмілія Плятэр, Міхал Валовіч, Ігнат Дамейка, Напалеон Орда і іншыя. Кіраўніком паўстаньня на нашых землях быў Тадэвуш Тышкевіч.

Паўстаньне працягнулася амаль год, да 21 кастрычніка 1831 году, і было задушана расейскімі акупантамі. Пры гэтым царскія войскі часта зьдзяйсьнялі сапраўдныя зьверствы. Адным з такіх прыкладаў зьяўляецца "Ашмянская разьня" у красавіку 1831 году, калі карнікі ўварваўшыся ў горад выразалі палову насельніцтва, забіваючы схаваўшыхся ў храмах людзей, не шкадуючы дзяцей, жанчын і старых. Даведаўшыся пра разьню ў Ашмянах расейскі цар Мікалай І пахваліў злачынцаў словамі: «Добры ўрок далі бунтаўнікам. Справы ў Літве выпраўляюцца».

Наступствамі пасьля здушэньня паўстаньня для нашых зямель сталі рэпрэсіі супраць удзельнікаў, якія закраналі каля 3.000 чалавек. Асабліва гэта датычалася прадстаўнікоў шляхты, частцы якой прыйшлося эміграваць. Акрамя гэтага расейскія ўлады ўзмацнілі і актывізалі палітыку русіфікацыі краю.
Неўзабаве будзе зачынены Віленскі ўнівэрсытэт, уніяты пераведзены да расейскага праваслаўя, скасаваны Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году і іншае.

Адным з галоўных дэвізаў паўстаньня было – За нашу і вашу вольнасьць! Таму гэта была барацьба за аднаўленьне Рэчы Паспалітай абодвух народаў, хоць яшчэ і не барацьба за беларушчыну. Але Паўстаньне 1830-31 гадоў, як і ранейшае Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, пасеялі паросткі, якія праз дзесяцігодзьдзі ўзыйдуць у сэрцах Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў і на пытаньне – каго любіш?, упэўнена адгукнуцца воклічам – люблю Беларусь!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾



17 last posts shown.