🇧🇾 18 сьнежня 1917 году ў Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд.
Пры гэтым сам Зьезд быў унікальнай зьяваю, бо сабраў вялікую колькасьць дэлегатаў – 1872 чалавекі ад розных слаёў грамадзтва, партый і арганізацыяў, а таксама з розных мясьцінаў, дзе пражывалі беларусы – ад Віленскай і Ковенскай да Смаленскай і Бранскай губэрняў. Для параўнаньня, на зьезд Саветаў у Петраградзе сабралося ў тры разы менш дэлегатаў з усёй Расеі.
Пачаўшыся ў Гарадзкім тэатру (зараз тэатр імя Янкі Купалы), пад бел-чырвона-белым сьцягам, Усебеларускі зьезд абвесьціў права беларускага народа на незалежнасьць і самавызначэньне. Па ўспамінах Макара Краўцова: «Пасьля доўгіх спрэчак, гоману, крыку, паправак, дадаткаў агульная рэзалюцыя была знойдзена, i настаў рашучы момэнт: адважна, голасна абвясьціць свае жаданьні, сваю сувэрэннасьць i здольнасьць да дзяржаўнага жыцьця. Заля сьцішылася. Урачыстыя мінуты! Бясьсьмертны момант у жыцьці нацыі!».
Цікавымі зьяўляюцца і іншыя ўспаміны аднаго з удзельнікаў: «Прыпамінаю сабе адзін факт з Усебеларускага зьезду. Калі нейкі дэлегат пачаў гаварыць прамову чыста па-беларуску, то выступіў з задніх радоў адзін маскальскага духу чалавек і, дражнячы беларускую гаворку, пачаў пытацца ў таго дэлегата, што значаць такія словы, як працаваць, жыта і г.д. Дык ці паверыце, усе дэлегаты, колькі іх было, асабліва ваенныя, так азьверыліся на таго маскаля, што заля аж загудзела ад гоману.
— Скуль ты прыехаў, — крычалі адны, — што не знаеш нашай мовы?
— Тут зьезд не маскоўскі, а беларускі, — крычалі другія.
— Вон яго, — крычалі трэція.»
Таксама гісторыя занатавала такія радкі пра Першы Ўсебеларускі зьезд. Падчас яго дзеяньня бальшавікі прадпрымалі спробы перахапіць на ім ініцыятыву. На сцэну падняўся наркам унутраных справаў Заходняй вобласьці Людвіг Рэзаўскі і заявіў: «Мы стоим за братство всех народов. Не должно быть деления на нации». Пасьля гэтага ён паспрабаваў сарваць беларускі сьцяг, назваўшы яго «национальной тряпкой» ды заклікаў замяніць «красным знаменем интернационала». У зале пачуўся неверагодны вэрхал, крыкі «Прэч! Далоў!» Да аратара кінуўся немалы натоўп дэлегатаў, яны вывалаклі яго за сцэну. Сытуацыю сьцішыў адзін з кіраўнікоў Зьезду генэрал Канстанцін Аляксееўскі, які падышоў і пацалаваў бел-чырвона-белы сьцяг, і тым самым выратаваў чырвонага злодзея ад расправы.
Але нажаль, у ноч з 30 на 31 сьнежня, Першы Ўсебеларускі зьезд усё ж быў гвалтоўна разагнаны бальшавікамі. Пры гэтым удзельнікі пачалі будаваць барыкады і даваць кулачны адпор узброеным чырвоным злачынцам. «У душы не было жалю, што так сталася. Чулася энэргія, жаданьне барацьбы, чулася непакарымасьць праўды, бясьсьмертнасьць ідэі Вялікага Сходу!». Такія думкі занатаваў Макар Краўцоў і яны яскрава адлюстроўвалі рашучы настрой беларусаў да нацыянальнай справедлівасьці.
Нягледзячы на збройны разгон камуністамі, Першы Ўсебеларускі зьезд занатаваў імкненьне беларускага народу да свабоды і стаўся апораю будучага абвяшчэньня незалежнасьці нашай Радзімы ў сакавіку 1918 году.
😘 Што цікава, у 2017 годзе, падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатру, знайшлася картка, якая служыла пропускам на Зьезд. На ёй можна пабачыць наш сьвяты сымбаль – бел-чырвона-белы сьцяг і запаветныя словы – Жыве Беларусь!
| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |
🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾