‡ Р У Х ‡


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


📢 Міжнародная арганізацыя РУХ (Рух беларускіх нацыяналістаў)
📝 t.me/ruchbelnac_bot
🤝 t.me/ruchbelnac/276
📰 t.me/ruchbelnac
📷 instagram.com/ruchbelnac
⬜⬛⬜ Беларусь перадусім! ⬜🟥⬜

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


🌟 Сябры, ад імя Руху беларускіх нацыяналістаў шчыра віншуем усіх праваслаўных хрысьціянаў юліянскага календара з Нараджэньнем Хрыстовым і Калядамі.

🖼️ На фота: Раствовая паштоўка, прысьвечаная паваеннаму беларускаму антысавецкаму супраціву. Выпушчаная ў 1947 годзе ў Нямеччыне.


🧍‍♂🇧🇾 28 сьнежня ў Варшаве адбылося адраджэньне ўнікальнай традыцыі ўшанаваньня памяці герояў Слуцкага збройнага чыну. Вечар быў арганізаваны Рухам беларускіх нацыяналістаў і прайшоў у "Беларускім доме".

Насып зямлі пакрыты хвойнымі галінкамі, у ізгалоўя вянок зь ялінак і драўляны крыж – у двары "Беларускага дому" была зроблена сымбалічная магіла слуцкага паўстанца. Усё ў адпаведнасьці з захаваўшымся апісаньнем і фотаздымкамі традыцыі. Пад гукі дуды, у вечаровай цемры вакол сымбалічнай магілы адна за адною былі запаленыя паходні, якіх урачыста атачылі бел-чырвона-белыя сьцягі. Усё гэта рабіла атмасфэру па сапраўднаму містычнай і яднала прысутных з гераічнымі слуцкімі ваярамі.

Вечар пачаўся каля сымбалічнай магілы з малітвы ксяндза Вячаслава Барка за спачын Слуцкіх паўстанцаў. У сваім казаньні сьвятар адзначыў: «Мінула стагодзьдзе, а тыя ваяры, якія прынялі ўдзел у Слуцкім збройным чыне, і па сёньняшні дзень натхняюць нас на змаганьне! Сёньня, як ніколі, патрэбны тыя беларусы, у сэрцах якіх будзе палымець такая ж любоў да Бацькаўшчыны, якой палымелі случчакі, якія тады пайшлі бараніць свой край».


Прамову ксяндза дапоўніў сябра Рады РУХУ Міхал Родзька, які распавёў прысутным пра сутнасьць аднаўлённай традыцыі: «Яна была запачата самімі ўдзельнікамі Слуцкага збройнага чыну, якія апынуліся ў эміграцыі. Нярэдка гэтую традыцыю ладзілі да гадавіны здушэньня Паўстаньня (28 сьнежня пачалося адступленьне ваяроў за раку Лань на польскі бок мяжы). Пры грамадзкіх месцах – часьцей царкве, рабілася сымбалічная магіла паўшага героя. Каля яе служыўся малебен, рабілася ганаровая варта, пасьля ладзіліся вечары з гістарычнымі і музычнымі выступамі. З-за адыходу ў іншы сьвет былых удзельнікаў Паўстаньня і старой генэрацыі эмігрантаў гэтая традыцыя забылася і насёньня амаль невядомая нават знаўцам. Але яна цалкам унікальна і ня мае аналягаў для іншых адзначэньняў ці ўшанаваньняў у беларускай гісторыі. Яна нясе ў сябе моцны патрыятычны стрыжань – культ памерлых герояў. Таму гэтую традыцыю ніякім чынам нельга лічыць жалобнай, бо вобраз магілы ваяра, які памёр, каб жыла Бацькаўшчына – гэта сымбаль вялікай любві, мужнасьці і няскоранасьці, які перш за ўсё ўздымае народны дух на змаганьне».

Далей, у цалкам запоўненай залі "Беларускага дому", вядоўца Марына Савіцкая пачала другую частку вечару. Яе ўрачыста адкрыў Хор вольных беларусаў "Гук цішы" песьняй інтэрнаваных стральцоў Першай Слуцкай Брыгады. Таксама ў іх выкананьні прагучалі "Магутны Божа" на словы Натальлі Арсеньневай, "Малітва" Янкі Купалы і іншыя вядомыя беларускія кампазыцыі.

Затым сябра Рады РУХУ Ян Ліс тэзісна распавёў прысутным аб тым, што такое Слуцкі збройны чын – чаму ён пачаўся, як адбываўся і чым скончыўся.

У працяг музычнай частцы выступіў Алесь-Францішак Мышкевіч – саліст "The Superbullz", удзельнік "Volski" і іншых знаных гуртоў. Госьці імпрэзы пачулі, а месцамі прасьпявалі разам, усім вядомыя беларускія рокавыя гіты.


Галоўным лектарам вечару стаў вайсковы гісторык і мастак Віктар Ляхар. Ён закрануў тэмы ўніформы, сымболікі і іншых дэталяў удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну, а таксама адзьдзелаў генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. З экрану цікавы аповед дапаўнялі ўласнаручныя малюнкі лектара.

Фінальным акордам у залі загучалі "Случчакі" і другія знакамітыя песьні гурту "Dzieciuki", якія сольна выканаў лідэр калектыву Алесь Дзянісаў.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


🔥 НОВЫ ГОД

Пад звоны зброі, путаў звоны,
Пад сьвіст разьюшаных прыблудаў
Брыдзеш зь няведамых старонаў,
Як здань няведамага цуду.

На беларускае йдзеш поле,
На акрываўленыя межы,
Дзе закаванай дрэмле воля,
Дзе звоне звон хаўтурны зь вежы.

Ідзеш у край, дзе пажарышча
Яшчэ дымець не перастала,
Дзе сьмерць спраўляе сваё йгрышча
У сполку з чэрняй адзічалай.

Ідзеш у край, дзе сотні летаў
Хто толькі хоча гаспадарыць,
Але ня сын зямліцы гэтай,
Які тут косьці вечна парыць.

Ідзеш у край, які бязбожна
Жыўцом парэзаны на часьці,
А брат проць брата стаў варожна
І памагае край раскрасьці.

На Беларусь ідзеш, Год Новы,
На зьмену йдзеш Старому Году,
Ідзеш і звоніш у аковы,
Як той стары з пачатку роду.


📒 ЯНКА КУПАЛА (1919 год)


🎄Сябры, ад імя Руху беларускіх нацыяналістаў віншуем Вас з Новым годам!

🇧🇾 Зычым нашай Радзіме ў новым годзе хутчэйшага вызваленьня ад злачыннай нэасавецкай дыктатуры і расейскага прыгнёту!

Асабіста Вам зычым здзяйсьненьня ўсіх мараў і пачынаньняў. Захоўвайце гонар і годнасьць, пашырайце сваю беларускасьць і сьвядомасьць, пераходзьце ці больш карыстайцеся роднай мовай, падтрымлівайце беларушчыну ўсімі магчымымі сродкамі!

🦬 А таксама не забывайце дапамагаць нашым героям – беларускім добраахвотнікам і палітвязьням!

🤍 ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ У НОВЫМ 2025 ГОДЗЕ!

📸 P.S. На фота: навагодняя паштоўка, выпушчаная ў Беларусі ў першай палове 1990-ых гадоў.


🚫 30 сьнежня 1922 году ў Маскве быў створаны чырвоны монстар – СССР.

Ахвярамі камуністычнай дыктатуры, па розных падліках, сталі ад 600.000 да 1.400.000 забітых і рэпрэсаваных беларусаў. Былі зьнішчаныя шматлікія помнікі архітэктуры і гістарычнай забудовы, прыгнечаныя нацыянальная культура і ідэнтычнасьць, праведзена татальная русіфікацыя, навязана чужая гісторыя і сьвядомасьць.

Неасуджаны ў Беларусі ў пачатку 1990-ых гадоў камунізм стаўся адным з галоўных фактараў рэнесансу ва ўладзе нэасавецкіх прарасейскіх сілаў. Наступствы гэтага мы добра бачым і па гэты дзень. Зноў забіваюць лепшых прадстаўнікоў нацыі, тысячы палітычных вязьняў катуюцца ў турмах, сотні тысячаў чалавек вымушаныя былі зьехаць у эміграцыю, унутры краіны зьнішчаецца ўсё беларускае і нацыянальнае, працягваецца русіфікацыя ўсяго грамадзтва.

Выйсьцем з дадзенай сытуацыі зьяўляюцца лягічныя крокі: усьведамленьне таго, што саветчына і расейшчына зьяўляюцца ворагамі беларушчыны; адыход у мысленьні ад савецка-расейскіх наратываў і штампаў; паступовы пераход на родную мову ці частковае карыстаньне ёю; цікавасьць да беларускай гісторыі і культуры; падтрымка нацыянальных беларускіх сілаў, нашых добраахвотнікаў і палітвязьняў.

Гэтыя простыя крокі, які можа зрабіць кожны, вядуць да беларускай сьвядомасьці, а сьвядомы беларус ніколі ня стане на бок злачыннай і барбарскай саветчыны і расейшчыны. Бо цывілізацыйны выбар сьвядомага беларуса – гэта незалежная, дэмакратычная і нацыянальная краіна. Менавіта ўсё гэта і зьяўляецца антыподам таго, што несла чырвоная зараза і нясе сучасны "русский мир". Таму толькі праз беларускую сьвядомасьць мы зможам перамагчы і ня даць прыйсьці да ўлады новаму Лукашэнка.

☺️ Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу народзе, што тады толькі зажывеш счасліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


🌟 Сябры, ад імя Руху беларускіх нацыяналістаў віншуем усіх каталікоў, уніятаў, пратэстантаў і праваслаўных новаюліянскага календара з Нараджэньнем Хрыстовым і Калядамі!

📸 На фота: Раствовая паштоўка, прысьвечаная паваеннаму беларускаму антысавецкаму супраціву. Выпушчаная ў пачатку 1950-ых гадоў ў Аўстраліі.




⚡️ АДНАЎЛЕНЬНЕ ТРАДЫЦЫІ ЎШАНАВАНЬНЯ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ 🧍‍♂🇧🇾

📆 28 сьнежня (субота)
📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna, 6)
17:00

Падчас вечару будзе адноўленая ўнікальная традыцыя ўшанаваньня памяці герояў Слуцкага збройнага чыну, якая існавала ў беларускай эміграцыі пасьля здушэньня Паўстаньня. Прыходзьце на імпрэзу, каб даведацца аб гэтай забытай традыцыі прымеркаванай да даты сканчэньня гераічнага выступу случчакоў. 

💬 У імпрэзе прымуць удзел:
ксёндз Вячаслаў Барок (малітва за спачын Слуцкіх ваяроў)
вайсковы гісторык і мастак Віктар Ляхар (лекцыя па тэме Слуцкага збройнага чыну і арміі генэрала Булак-Балаховіча)

💬 У музычнай частцы выступяць:
Алесь-Францішак Мышкевіч ("The Superbullz", "Volski")
Алесь Дзянісаў ("Dzieciuki")
Хор вольных беларусаў "Гук цішы"


🇧🇾 18 сьнежня 1917 году ў Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд.

Пры гэтым сам Зьезд быў унікальнай зьяваю, бо сабраў вялікую колькасьць дэлегатаў – 1872 чалавекі ад розных слаёў грамадзтва, партый і арганізацыяў, а таксама з розных мясьцінаў, дзе пражывалі беларусы – ад Віленскай і Ковенскай да Смаленскай і Бранскай губэрняў. Для параўнаньня, на зьезд Саветаў у Петраградзе сабралося ў тры разы менш дэлегатаў з усёй Расеі.

Пачаўшыся ў Гарадзкім тэатру (зараз тэатр імя Янкі Купалы), пад бел-чырвона-белым сьцягам, Усебеларускі зьезд абвесьціў права беларускага народа на незалежнасьць і самавызначэньне. Па ўспамінах Макара Краўцова: «Пасьля доўгіх спрэчак, гоману, крыку, паправак, дадаткаў агульная рэзалюцыя была знойдзена, i настаў рашучы момэнт: адважна, голасна абвясьціць свае жаданьні, сваю сувэрэннасьць i здольнасьць да дзяржаўнага жыцьця. Заля сьцішылася. Урачыстыя мінуты! Бясьсьмертны момант у жыцьці нацыі!».

Цікавымі зьяўляюцца і іншыя ўспаміны аднаго з удзельнікаў: «Прыпамінаю сабе адзін факт з Усебеларускага зьезду. Калі нейкі дэлегат пачаў гаварыць прамову чыста па-беларуску, то выступіў з задніх радоў адзін маскальскага духу чалавек і, дражнячы беларускую гаворку, пачаў пытацца ў таго дэлегата, што значаць такія словы, як працаваць, жыта і г.д. Дык ці паверыце, усе дэлегаты, колькі іх было, асабліва ваенныя, так азьверыліся на таго маскаля, што заля аж загудзела ад гоману.
— Скуль ты прыехаў, — крычалі адны, — што не знаеш нашай мовы?
— Тут зьезд не маскоўскі, а беларускі, — крычалі другія.
— Вон яго, — крычалі трэція.»


Таксама гісторыя занатавала такія радкі пра Першы Ўсебеларускі зьезд. Падчас яго дзеяньня бальшавікі прадпрымалі спробы перахапіць на ім ініцыятыву. На сцэну падняўся наркам унутраных справаў Заходняй вобласьці Людвіг Рэзаўскі і заявіў: «Мы стоим за братство всех народов. Не должно быть деления на нации». Пасьля гэтага ён паспрабаваў сарваць беларускі сьцяг, назваўшы яго «национальной тряпкой» ды заклікаў замяніць «красным знаменем интернационала». У зале пачуўся неверагодны вэрхал, крыкі «Прэч! Далоў!» Да аратара кінуўся немалы натоўп дэлегатаў, яны вывалаклі яго за сцэну. Сытуацыю сьцішыў адзін з кіраўнікоў Зьезду генэрал Канстанцін Аляксееўскі, які падышоў і пацалаваў бел-чырвона-белы сьцяг, і тым самым выратаваў чырвонага злодзея ад расправы.

Але нажаль, у ноч з 30 на 31 сьнежня, Першы Ўсебеларускі зьезд усё ж быў гвалтоўна разагнаны бальшавікамі. Пры гэтым удзельнікі пачалі будаваць барыкады і даваць кулачны адпор узброеным чырвоным злачынцам. «У душы не было жалю, што так сталася. Чулася энэргія, жаданьне барацьбы, чулася непакарымасьць праўды, бясьсьмертнасьць ідэі Вялікага Сходу!». Такія думкі занатаваў Макар Краўцоў і яны яскрава адлюстроўвалі рашучы настрой беларусаў да нацыянальнай справедлівасьці.

Нягледзячы на збройны разгон камуністамі, Першы Ўсебеларускі зьезд занатаваў імкненьне беларускага народу да свабоды і стаўся апораю будучага абвяшчэньня незалежнасьці нашай Радзімы ў сакавіку 1918 году.

😘  Што цікава, у 2017 годзе, падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатру, знайшлася картка, якая служыла пропускам на Зьезд. На ёй можна пабачыць наш сьвяты сымбаль – бел-чырвона-белы сьцяг і запаветныя словы – Жыве Беларусь!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


🤬 30 лістапада 1917 году адбылася першая публікацыя знакамітага верша Максіма Багдановіча "Пагоня".

Твор выйшаў ў друк на старонках газэты "Вольная Беларусь". Як успамінаў міністар Ураду БНР Аркадзь Смоліч, Багдановіч пісаў у той пэрыяд знаходзячыся ў даволі цяжкім стане здароўя: "Нягледзячы на хваробу, ён і далей працаваў ня толькі днём, але і ноччу; працаваў у гарачцы, пры высокай тэмпэратуры ў 38-39 градусаў".

Вядомы паэт Зьмітрок Бядуля, у якога жыў малады Максім, занатаваў урывак, дзе Багдановіч апісаў свае ўражаньні ад старадаўняй Вільні: "Я быў пад Вострай Брамай, дзе бываюць дзясяткамі тысяч паломнікі-багамольцы. На браме красуецца герб старога Беларуска-Літоўскага Княства — Пагоня: узброены рыцар сядзіць на скачучым кані і размахвае мячом. Перад маімі вачыма рыцар вырастае ў вялікія размеры, і меч яго пападае якраз у маё сэрца... я ранены і запаланёны навекі..."
.

Верш-песьня "Пагоня" па праву лічыцца выбітнейшым творам беларускай паэзіі і зьяўляецца адным з нацыянальных гімнаў. У Заходняй Беларусі, а пасьля і на эміграцыі, "Пагоню" выконвалі на манэр французскай "Марсэльезы" на ўсіх урачыстасьцях і імпрэзах. Па ўспамінах Лявона Луцкевіча, сына прэм'ер-міністра БНР Антона Луцкевіча, "Пагоня" была адной з галоўных песьняў беларускай моладзі ў міжваенныя часы. Ужо ў 1990-ых гадах верш разглядаўся, як варыянт гімну Рэспублікі Беларусь.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую,
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую,
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся,
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Біце ў сэрцы іх — біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі,
Аб радзімай старонцы баліць.

Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсьцішыцца гэтакі боль.
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.


| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


⚡️ ЗА НАШУ І ВАШУ ВОЛЬНАСЬЦЬ!

29 лістапада 1830 году распачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне на тэрыторыі Расейскай імпэрыі за аднаўленьне Рэчы Паспалітай абодвух народаў у межах да трох падзелаў.

На тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы дзейнічаў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Ён аб'ядноўваў да 30 атрадаў, а колькасьць паўстанцаў дасягала больш за 12.000 чалавек. Сярод вядомых асобаў тут адзначыліся Эмілія Плятэр, Міхал Валовіч, Ігнат Дамейка, Напалеон Орда і іншыя. Кіраўніком паўстаньня на нашых землях быў Тадэвуш Тышкевіч.

Паўстаньне працягнулася амаль год, да 21 кастрычніка 1831 году, і было задушана расейскімі акупантамі. Пры гэтым царскія войскі часта зьдзяйсьнялі сапраўдныя зьверствы. Адным з такіх прыкладаў зьяўляецца "Ашмянская разьня" у красавіку 1831 году, калі карнікі ўварваўшыся ў горад выразалі палову насельніцтва, забіваючы схаваўшыхся ў храмах людзей, не шкадуючы дзяцей, жанчын і старых. Даведаўшыся пра разьню ў Ашмянах расейскі цар Мікалай І пахваліў злачынцаў словамі: «Добры ўрок далі бунтаўнікам. Справы ў Літве выпраўляюцца».

Наступствамі пасьля здушэньня паўстаньня для нашых зямель сталі рэпрэсіі супраць удзельнікаў, якія закраналі каля 3.000 чалавек. Асабліва гэта датычалася прадстаўнікоў шляхты, частцы якой прыйшлося эміграваць. Акрамя гэтага расейскія ўлады ўзмацнілі і актывізалі палітыку русіфікацыі краю.
Неўзабаве будзе зачынены Віленскі ўнівэрсытэт, уніяты пераведзены да расейскага праваслаўя, скасаваны Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году і іншае.

Адным з галоўных дэвізаў паўстаньня было – За нашу і вашу вольнасьць! Таму гэта была барацьба за аднаўленьне Рэчы Паспалітай абодвух народаў, хоць яшчэ і не барацьба за беларушчыну. Але Паўстаньне 1830-31 гадоў, як і ранейшае Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, пасеялі паросткі, якія праз дзесяцігодзьдзі ўзыйдуць у сэрцах Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў і на пытаньне – каго любіш?, упэўнена адгукнуцца воклічам – люблю Беларусь!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


Прадстаўнікі Руху беларускіх нацыяналістаў наведалі ў Нямеччыне помнік у гонар Слуцкага збройнага чыну і ўшанавалі памяць паўстанцаў.

Помнік случчакам знаходзіцца каля гораду Мітэнвальд у Баварыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны непадалёк месьціўся лягер для перамешчаных асобаў у якім знаходзіліся ў тым ліку і беларусы. Неўзабаве імі былі створаныя беларускі садок, школа і скаўцкі атрад, а таксама наладжана культурніцкае жыцьцё. Не забывалі беларускія ўцекачы і пра гераічны ўчынак слуцкіх паўстанцаў. У 1948 годзе, напярэдадні 28-ай гадавіны Слуцкага збройнага чыну, імі быў урачыста усталяваны помнік, які атрымаў назву – "Змагарам за волю Беларусі". У 2020 годзе каля яго зьявілася шыльда з выяваю Пагоні і надпісам "Тым, хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына".

| Далучыцца да РУХУ ў Нямеччыне 🔝🇩🇪 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |


Forward from: Баста!
Міхал Родзька: За волю, незалежнасьць і ідэалы БНР паўсталі тысячы мужных ваяроў

Сёння беларусы адзначаюць чарговую гадавіну Слуцкага Збройнага Чыну.

Сябра РУХУ (арганізацыя беларускіх нацыяналістаў) Міхал Родзька распавёў @bnkbel, чаму важна памятаць узброеную барацьбу беларусаў супраць савецкай, бальшавіцкай улады і як гэта адлюстроўваецца на сёньняшніх рэаліях?

— Даволі часта можна пачуць навязанае прапагандай меркаваньне, што беларусы ціхія, мірныя і пакорлівыя. Аднак шматлікія паўстаньні і актыўны ўзброены супраціў толькі на працягу першай паловы ХХ стагодзьдзя пераконвае нас у адваротным. Адным з важных і адметных эпізодаў беларускага супраціву зьяўляецца Слуцкі Збройны Чын, калі за волю, незалежнасьць і ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі паўсталі тысячы мужных ваяроў. Пры гэтым у тыя ж часы супраць бальшавіцкіх акупантаў выбухнулі ўзброеныя паўстаньні ў Нясьвіжы, Вяліжы, Койданаве, Барысаве, Міры, Ігумене і шматлікіх іншых беларускіх месцах, свой знакаміты Палескі паход зьдзейсьніў генэрал Булак-Балаховіч. Таму трэба разумець, што савецкая ўлада ў Беларусі ўсталявалася на крыві, а беларусы не былі мірныя і пакорлівыя да ворагаў.

Вельмі важна памятаць Слуцкі збройны чын і шматлікі іншы антыкамуністычны супраціў, бо сёньняшні рэжым Лукашэнкі ёсьць прамым спадкаемцам таго самага злачыннага савецкага рэжыму. І гэты рэжым зноў трымаецца на гвалце і крыві. Таму беларусы, як і сто гадоў таму, маюць права на супраціў ворагу. Зразумела, што ўсе мы хацім мірнага вызваленьня Радзімы, але пры гэтым мы павінны быць гатовы і да рэальнай барацьбы. Няхай прыклад случчакоў і нашых іншых мужных продкаў натхняее сучасных беларусаў і дае сілы на змаганьне!


⚔️ ВІНШУЕМ З ДНЁМ ГЕРОЯЎ! 🇧🇾

У 1918 годзе беларускі народ зрабіў свой выбар і абвясьціў незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Але нажаль нашы землі сталі арэнаю супрацьстаяньня Польшчы і Савецкай Расеі. У кастрычніку 1920 году паміж імі былі падпісаныя папярэднія дамовы, якія падзялялі беларускія землі на дзьве часткі. Да часу канчатковага вырашэньня вызначалася нэўтральная зона ў раёне Случчыны.

Абураныя падзелам Беларусі случчакі вырашылі змагацца за волю і незалежнасьць Радзімы. 14 лістапада 1920 году ў Слуцку адбыўся Зьезд са 107 дэлегатаў рэгіёну, а таксама прадстаўнікоў арміі генэрала Булак-Балаховіча. На ім была абраная Рада Случчыны. Зьезд прызнаваў уладу Беларускай Народнай Рэспублікі і выказаў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі краю.

Неўзабаве пачалася мабілізацыя і ўтворана Слуцкая брыгада стральцоў войскаў БНР у складзе 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага палкоў. Па розных зьвестках на абарону краю паўсталі ад 4.000 да 12.000 чалавек. Вайсковае камандаваньне ваярамі зьдзяйсьнялі Антон Сокал-Кутылоўскі, Андрэй Якубецкі, Лукаш Семянюк, Ахрэм Гаўрыловіч, Ян Мацэлі і іншыя. Палітычным камісарам ураду БНР быў прызначаны Павал Жаўрыд. Беларускія жанчыны з Горадні прыслалі ваярам бел-чырвона-белы сьцяг з Пагоняй і надпісам – Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына. Гэтыя словы сталі сапраўдным дэвізам мужных беларускіх паўстанцаў.

27 лістапада пачаліся першыя сур'ёзныя сутычкі з бальшавікамі. Нягледзячы на востры недахоп зброі, рыштунку і лекаў адпачатку беларускае добраахвотніцкае войска атрымала шэраг посьпехаў, карыстаючыся падтрымкаю насельніцтва і непадрыхтаванасьцю камуністаў. На падаўленьне паўстаньня бальшавікі кінулі Омскую дывізыю, якую ўзмацнілі кітайскімі і латыскімі адзьдзеламі. Нажаль чырвоныя акупанты змаглі пераламіць беларускі супраціў і да канца сьнежня прымусілі ваяроў перайсьці на польскі бок мяжы. Пры гэтым частка паўстанцаў адышла ў лясы і працягвала партызанскую барацьбу.


І хоць паўстаньне па выніку было задушана, а нашыя землі акупаваныя, Слуцкі збройны чын паказаў усяму сьвету, што беларускі народ існуе, змагаецца і жадае бачыць свой край вольным і незалежным. Таму дата 27 лістапада назаўсёды ўвайдзе ў беларускую гісторыю, як Дзень герояў.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


🤬 ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ У ВАРШАВЕ! 🇧🇾

📆 30 лістапада (субота)

АДКРЫТАЯ ГУЛЬНЯ Ў СТРАЙКБОЛ ДА ГАДАВІНЫ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ

Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне за аднаўленьне Беларускай Народнай Рэспублікі зьяўляецца адным з найбольш гераічных момантаў беларускай гісторыі ХХ стагодзьдзя. Таму мы запрашаем усіх ахвочых адзначыць вайсковае сьвята Дня герояў па вайсковаму – гульнёй у страйкбол.

📝 Запіс на гульню: @jan_jermalovic
💰 Кошт удзелу: 90 злотых
✔️ У кошт уключаны: гульнявая зброя, набор куляк, абарончая маска, гульнявая форма (ніз і верх)
🗺 Гульня пройдзе ў прыгарадзе Варшавы, да месца ходзіць грамадзкі транспарт
🔥 Пасьля гульні ёсьць магчымасьць адпачынку ў альтанках з вогнішчам і мангалам

Адзначым вайсковае сьвята па вайсковаму! 🧍‍♂🇧🇾



16 last posts shown.