🤬 30 лістапада 1917 году адбылася першая публікацыя знакамітага верша Максіма Багдановіча "Пагоня".
Твор выйшаў ў друк на старонках газэты "Вольная Беларусь". Як успамінаў міністар Ураду БНР Аркадзь Смоліч, Багдановіч пісаў у той пэрыяд знаходзячыся ў даволі цяжкім стане здароўя: "Нягледзячы на хваробу, ён і далей працаваў ня толькі днём, але і ноччу; працаваў у гарачцы, пры высокай тэмпэратуры ў 38-39 градусаў".
Вядомы паэт Зьмітрок Бядуля, у якога жыў малады Максім, занатаваў урывак, дзе Багдановіч апісаў свае ўражаньні ад старадаўняй Вільні: "Я быў пад Вострай Брамай, дзе бываюць дзясяткамі тысяч паломнікі-багамольцы. На браме красуецца герб старога Беларуска-Літоўскага Княства — Пагоня: узброены рыцар сядзіць на скачучым кані і размахвае мячом. Перад маімі вачыма рыцар вырастае ў вялікія размеры, і меч яго пападае якраз у маё сэрца... я ранены і запаланёны навекі...".
Верш-песьня "Пагоня" па праву лічыцца выбітнейшым творам беларускай паэзіі і зьяўляецца адным з нацыянальных гімнаў. У Заходняй Беларусі, а пасьля і на эміграцыі, "Пагоню" выконвалі на манэр французскай "Марсэльезы" на ўсіх урачыстасьцях і імпрэзах. Па ўспамінах Лявона Луцкевіча, сына прэм'ер-міністра БНР Антона Луцкевіча, "Пагоня" была адной з галоўных песьняў беларускай моладзі ў міжваенныя часы. Ужо ў 1990-ых гадах верш разглядаўся, як варыянт гімну Рэспублікі Беларусь.
| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |
🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾

Толькі ў сэрцы трывожным пачую,
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую,
І ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!
У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся,
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?
Біце ў сэрцы іх — біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі,
Аб радзімай старонцы баліць.
Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсьцішыцца гэтакі боль.
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.