Дзяржаўная БелТА
вынесла ў назву навіну словы ксяндза Францішка Рудзя пра тое, што
“наша страна как раз становится современным Вифлеемом, Домом хлеба, примирения, дружбы, любви и согласия”. Калі б прапагандысты ведалі Біблію лепш, то не былі б такімі радаснымі і можа нават выразалі б гэтую цытату. Бо Бэтлеем - гэта не толькі горад, дзе нарадзіўся Збаўца, якому, дарэчы, месца знайшлося толькі ў хляве з жывёламі. Таксама Бэтлеем - гэта горад, у якім цар Ірад з пасінелымі пальцамі загадаў забіваць немаўлятаў, бо баяўся любой апазіцыі сваім крэпкім арэшкам. Сёння якраз успамін ахвяраў гэтага злачынства.
Так што, Беларусь, на жаль, “становится современным Вифлеемом”, дзе няма месца Хрысту і дзе шалёны кіраўнік гатовы знішчыць усё жывое.