Новы Час


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online

Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню «Жыве Беларусь» гурта «Elysium»

Міністэрства інфармацыі сёння абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі сацсеткі грамадскага праекту для настаўнікаў «Nastaunik.іnfo», музычная кампазіцыя «Жыве Беларусь» гурта «Elysium», а таксама Telegram-каналы «ЗСУ квадратноголовий пiксель», «Наружка Могилев», «mopmilby», Facebook-старонкі «Марина Зелёная», «Перакулены клас + ДН. Матэрыялы для ўрокаў».

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс дадалі старонкі ва «Укантакце» «Антология Сибирского Панка», «Это Пинск», сайт і сацсеткі праекту «horki.іnfo».


Нобелеўскія лаўрэаты заклікалі Дональда Трампа дапамагчы вызваліць палітвязняў у Беларусі

У прыватнасці ліст падпісалі 30 чалавек. Сярод іх — лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч і Герта Мюлер, Нобелеўскай прэміі міру Аляксандра Мацьвійчук і Дзмітрый Муратаў.


У Буда-Кашалёве за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі дырэктарку школы і намесніцу кіраўніка райкама «Белай Русі»

13 лютага ў судзе Буда-Кашалёўскага раёна разглядалі чарговую адміністрацыйную справу ў дачыненні да Алены Сяргееўны Некрашэвіч паводле ч.2 арт. 19.11 КоАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі), піша @viasnaHomel.

Алена Некрашэвіч, прынамсі да апошняга часу, працавала дырэктаркай сярэдняй школы № 1 горада Буда-Кашалёва і адначасова з’яўлялася намесніцай старшыні Буда-Кашалёўскай раёнай арганізацыіі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Таксама вядома, што на некалькіх апошніх выбарах жанчына ўваходзіла ў склад участковых выбарчых камісіяў.

У лістападзе мінулага года яна стала пераможцай абласнога фестывалю кіраўнічага майстэрства «Мэнэджмент у адукацыі: ідэі, рашэнні, перспектывы».


«Трамп абяцаў вырашэнне столькіх пытанняў, што калі паабяцаць яшчэ адно, то нічога не зменіцца»

Аўтар тэлеграм-каналу «Лісты да дачкі» разважае пра тое, што Дональд Трамп вырашыў заняцца Беларуссю. Аднак ад гэтага рашэння наўрад ці можна чакаць чагосьці большага, чым вербальныя інтэрвенцыі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN


Ігар Карней схуднеў на 15 кілаграмаў і мае праблемы з сэрцам

У Магілёўскім абласным судзе 18 лютага будуць разглядаць апеляцыюі палітвязня і былога журналіста «Радыё Свабода» Ігара Карнея.

Ён са снежня 2024 знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА. Як стала вядома @radiosvaboda, Ігара «з магілёўскага СІЗА на некалькі дзён прывозілі ў СІЗА КДБ у Мінску», а потым зноў вярнулі ў Магілёў.

«Пісаў, што ў СІЗА КДБ трапіў да лекара і там паслухалі сэрца, пацвердзілі, што не вельмі роўны рытм, выпісалі валяр’янкі. Яшчэ напісаў, што пасля шклоўскай калоніі палягчэў на 15 кг, зараз трохі ад’ядаецца ў Магілёве»

На ўмовы ў камеры ён не скардзіцца, шмат чытае і размаўляе з сукамернікамі. З ім няма тэлефоннай сувязі, але лісты даходзяць.


У Мінску пройдуць рэйды па пошуку «дармаедаў»

Паводле інфармацыі прэс-службы МУС Беларусі, галоўная задача — «актуалізаваць інфармацыю ў базе дадзеных працаздольных асоб, не занятых у эканоміцы». Акрамя таго, «асобную ўвагу нададуць працуючым за мяжой» і тым, хто атрымлівае заробак «у канвертах». Тых жа, хто ўхіляецца ад працы з прычыны алкагольнай ці наркатычнай залежнасці, будуць накіроўваць у ЛПП.

Па выніках рэйдаў плануюць унесці прапановы для «ўдасканалення заканадаўства» аб дармаедах.


Створана петыцыя, каб дадаць беларускую мову на плятформу Amazon KDP для публікацыі электронных кніг

Аўтары пэтыцыі адзначаюць, што беларуская мова — адна з дзяржаўных моў Беларусі і частка культурнай спадчыны Еўропы.

UNESCO адносіць беларускую мову да тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Без падтрымкі і прысутнасці на глабальных платформах яе становішча будзе пагаршацца.

Беларуская дыяспара і людзі ў Беларусі хочуць мець доступ да сучасных беларускіх кніг.

Сотні беларускіх аўтараў, даследчыкаў і перакладчыкаў хочуць друкаваць свае кнігі праз KDP, але не могуць.

Мы просім вас разблакаваць беларускую мову на KDP і даць нам магчымасць друкаваць кнігі нароўні з іншымі мовамі!

✍️ Падпішыце гэту петыцыю, распавядзіце пра яе і падтрымайце правы беларускай мовы!


Расія высоўвае Украіне загадзя непрымальныя патрабаванні. Што скажа каманда Трампа?

Сёння ў ААЭ пройдуць перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША і Расіі, якія паспрабуюць намацаць умовы мірнага пагаднення. Аднак эксперты, па-першае, не чакаюць ад гэтага раўнду размоў нічога вырашальнага, а па-другое, Расія вуснамі свайго прадстаўніка ў ААН агучыла загадзя непрымальныя ўмовы. Што адкажа каманда Трампа? Ідзе 1090-ты дзень шырокамаштабнай вайны ва Украіне, развязанай Расіяй пры саўдзеле рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN


❗️Вольга Маёрава, фігурантка «справы Аўтуховіча», можа страціць зрок у зняволенні — ёй адмаўляюць у лячэнні

Пра гэта паведаміла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская:

«Вольга Маёрава рызыкуе цалкам страціць зрок. У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты. Яна звярталася па дапамогу, але медыцынская частка калоніі адмовіла ў лячэнні. Больш за тое, з-за статусу «тэрарысткі» ёй не перадаюць лекі і медыцынскія бандэролі ад родных».

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года агучыў прысуд 12 фігурантам «справы Аўтуховіча». Вольгу асудзілі да 20 гадоў калоніі, у тым ліку за «ўдзел у злачыннай арганізацыі» і «заклікі да санкцый». Віну яна не прызнала.

У сакавіку 2024 года яе зноў асудзілі паводле арт. 411 КК (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі) да 1 год і 6 месяцаў калоніі. Вольга Маёрава ўтрымліваецца ў гомельскай калоніі № 24.




Слова пра братоў Гарэцкіх
✍️ Арсень Ліс

Браты Гарэцкія належаць да залатога пакалення беларускай інтэлігенцыі, што насуперак неспрыяльным, часам фатальным, умовам здолела многа і годна папрацаваць для духоўнага спасціжэння Беларусі, сцвярджэння яе як суверэннай этнічнай адзінкі ў агульналюдской супольнасці. Належалі яны да пакалення, якое надзейна абаперлася на грунт, падрыхтаваны «Нашай нівай» з яе праграмай «будзіць у беларуса пачуццё чалавека і грамадзяніна», арыентацыяй на дэмакратычны шлях развіцця маладой, паўсталай да свядомага грамадскага жыцця нацыі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура




Жыхароў Гомельшчыны сталі радзей судзіць за «экстрэмізм». Хронікі рэпрэсій 17 лютага

Жыхароў Гомельшчыны сталі радзей судзіць за «экстрэмізм». Аб скарачэнні колькасці адміністрацыйных спраў за палітыку паведаміла крыніца Флагштока, звязаная з праваахоўнымі органамі аднаго з раёнаў Гомельскай вобласці. Па словах крыніцы, райсуд стаў неахвотна прымаць да разгляду міліцэйскія пратаколы па тыповых «экстрэмісцкіх» артыкулах Адміністрацыйнага кодэкса. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на сёння, 17 лютага.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Эвалюцыя Акрэсціна: як мяняліся парадкі і ўмовы ўтрымання ў ЦІП ад пачатку 2020 года

Жыхар Мінска Мікалай (прозвішча героя інтэрв’ю не называецца ў мэтах бяспекі) тройчы за апошнія гады адбываў адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі парушальнікаў на Акрэсціна. Гэта здаралася з перыядычнасцю адзін раз на два гады: у 2020, у 2022 і ў 2024 годзе. Ён пагадзіўся распавесці «Вясне» аб тым, як за гэты час мянялася стаўленне адміністрацыі і супрацоўнікаў ізалятара, а таксама пра змены ва ўмовах утрымання арыштаваных.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


“За беларускае жыццё… Алесь”. У Вільні прэзентавалі кнігу пра Алеся Бяляцкага

У апошні дзень паэтычнага фэстываля імя Міхася Стральцова "Вершы на асфальце" 16 лютага ў Вільні была прэзентаваная новая кніга пра Алеся Бяляцкага «За беларускае жыццё… Алесь».  Выданне кнігі пра палітзняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата міру Алеся Бяляцкага стала магчымым дзякуючы супольнай працы трох беластоцкіх структураў: Беларускага Радыё Рацыя, тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і Цэнтра грамадзянскай адукацыі «Польшча-Беларусь».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Гісторыя адной забастоўкі. 31 год таму ўсё магло б пайсці па-іншаму
✍️
Сяргей Варончык

У лютым 1994 года дэмакратычная грамадскасць Беларусі зрабіла апошнюю спробу не дапусціць «камуністычны рэванш». «Новы Час» згадвае падзеі больш за 30-гадовай даўніны і спрабуе разабрацца, чаму ж тады не атрымаўся ўсеагульны страйк.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Рэпетыцыя 2020-га? Гадавіна «дармаедскага пратэсту» ў Беларусі
✍️
Сяргей Салаўёў

Беларусы прачынаюцца, калі адчуваюць вялікую несправядлівасць, і калі ўлада нахабна ігнаруе сігналы, якія ёй пасылае грамадства. У гэтым сэнсе «дармаедскія пратэсты» 2017 года можна лічыць прэлюдыяй 2020-га. 17 лютага 2017 года ў Мінску прайшоў першы «Марш недармаедаў», які прывёў да месяца пратэстаў ва ўсёй краіне.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Пры заходзе на пасадку рэйса Масква — Брэст у рухавік самалёта «Белавія» патрапіла птушка

Пры заходзе на пасадку рэйса «Белавія» B2-912 Масква — Брэст у рухавік «Эмбраер-175» (бартавы нумар EW-512РО) патрапіла птушка. Пра гэта паведаміла ўвечары 17 лютага прэс-служба нацыянальнага авіяперавозчыка.

«Самалёт не атрымаў бачных пашкоджанняў, прызямліўся шчасна, аднак для забеспячэння бяспекі далейшых палётаў было прынята рашэнне зрабіць дадатковы тэхнічны агляд судна», – адзначылі ў авіякампаніі


Крыніца: Зеркало


Работы па тушэнні пажару на Чарнобыльскай АЭС прыпыненыя

Пра гэта паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння ў Facebook.
«Па стане на 07:00 работы па тушэнні пажару прыпыненыя, але гэта не значыць, што яны завершаны», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што адкрытых участкаў распаду мембраны не назіраецца, і маніторынг сітуацыі працягваецца з дапамогай БПЛА з цеплавізарам.

20 last posts shown.