Гомельская вясна


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"
Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Гамяльчанін у адзіночку спыніў цэх свайго завода. Яго асудзілі на тры гады калоніі

Работнік ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў» Іван Памесячны быў асуджаны на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Работнік у адзіночку спыніў цэх завода.

✅ Чытаць болей


На Гомельшчыне палітвязняў паболела
♦️17 красавіка праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі 2-х жыхароў Гомеля – Аляксандра Вітухноўскага і Сяргея Чыжэўскага.
✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10600


Пракурор раёна Срудмесце г. Варшавы змяніў абвінавачанне 23-гадоваму Дарыяну С., які быў затрыманы за жорсткі напад на дзяўчыну, якая пераехала з Мінскай вобласці. У выніку нападу яна памерла.

Цяпер падследнаму прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве з сексуальных матываў і рабаванні. Гэта пацвердзіў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы пракурор Шымон Банна, паведаміла Польскае агенства друку. Новае абвінавачанне прад'яўлена пасля заключэння экспертызы аб тым, што смерць наступіла ў выніку гвалтоўных дзеянняў. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10599


Інжынер з Гомеля “распальваў варожасць і абражаў улады”.
26 красавіка ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Блізняца з Гомеля.
Мужчыну абвінавачваюць па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10598


Нечакана: гомельскую жаночую калонію наведаў украінскі консул

Гэта можа быць звязана з асуджанымі ўкраінкамі, якіх утрымліваюць у пенітэнцыярнай установе.

✅ Чытаць болей


У Гомелі адкрылі неадназначны школьны музей: ён усхваляе міліцыю і прыніжае пратэстоўцаў

Адкрыццё абноўленага музею гісторыі міліцыі адбылося 11 красавіка ў гомельскай школе №32. Аднак экспазіцыя дадзенага музею носіць далёка не толькі адукацыйны характар.

✅ Чытаць болей


Стаў вядомы прысуд Арцёму Насановічу - жыхару Жлобіна.
Яго асудзілі да пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах 2020 г.
25 сакавіка ў адносінах да Арцёма Насановіча ў судзе Жлобінскага раёна разглядалася крымінальная справа па частцы 1 артыкула 342 ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса РБ. Суддзя Андрэева Святлана вынесла прысуд - 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. З чым звязана такое суровае пакаранне, як і абставіны ўзбуджэння крымінальнай справы дагэтуль невядома.


У Гомелі ўжо другі раз запар асудзілі кіраўніка кампаніі «ФілТВ». Яго намеснік знік

Праваабаронцам стала вядома, што заснавальніка і дырэктара прыватнай рэкламнай тэлекампаніі «ФілТВ» Віталя Філінскага ўжо двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Абодва разы Віталю прызначылі па 15 сутак.

✅ Чытаць болей


Расеец вярнуўся з фронту ў Гомель – тут яго затрымалі і будуць судзіць

У Гомелі 17 красавіка адбудзецца судовае паседжанне па крымінальнай справе за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Беларусь. Прозвішча, імя абвінавачанага супадаюць са звесткамі Гомельскага спартоўца Анатоля Ціханава, які быў асуджаны за продаж наркотыкаў на працяглы тэрмін, але раптам апынуўся на вайне ва Украіне ў складзе расейскіх акупацыйных войскаў. У сацсетцы Ціханаў аб'яўляўся апошні раз у канцы студзеня.

✅ Чытаць болей


У Жлобіне за пратэсты 2020 года затрыманыя трое мужчын

Праваабаронцам, на жаль, пакуль што не вядомыя іх імёны і лёс.

✅ Чытаць болей


Forward from: Вясна: Палітвязні Беларусі
Падтрымайце палітзняволеную велаактывістку Святлану Кароль

Святлана — пенс
іянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК). Напрыканцы сакавіка Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль 
💻Напісаць анлайн


❤️‍🩹24 красавіка – дні нараджэння адразу ў 4 палітзняволеных-жанчын у жаночай калоніі № 4 у Гомелі:

Ганчарэвіч Анастасія Леанідаўна.

Калеснікава Марыя Аляксандраўна.

Лашч Наталля Мікалаеўна.

Лупач Святлана Дзмітрыеўна.


Вы можаце даслаць ім віншаванні ў паштоўцы, лісце альбо тэлеграме.
💌На адрас: ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, г. Гомель, 246035. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10592


74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў будуць судзіць за абразу і паклёп.
18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачынені да Анатолія Сяргеевіча Кірэйчыка – пенсіянера з Хойнікаў.
✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10591


Сілавікі выпусцілі пашырэнне для браўзера «Стоп экстрэмізм» – у ім знойдзены траян, які запісвае інфармацыю пра карыстальніка

Яно, нібыта, прызначанае для папярэджання карыстальнікаў аб «экстрэмізме» у Інтэрнэце.

✅ Чытаць болей


Гомельскі апальны фермер Ганцэвіч прыдумаў новы спосаб заробку

Учора ў Гомельскім абласным судзе прайшоў разгляд апеляцыі па грамадзянскай справе па пазове гомельскага блогера Юрыя Ганцэвіча да жыхаркі Мазырскага раёна. Гэта ўжо не першы падобны працэс з удзелам фермера-правакатара. Флагшток вывучыў падобныя справы з ягоным удзелам, апублікаваныя ў банку судовых пастаноў і распавядае якім чынам Ганцэвіч арганізуе свае правакацыі.

✅ Чытаць болей


Выйшла на волю палітзняволеная Аксана Зарэцкая

Трэнерка па этыкеце і бізнес-камунікацыях, культуралагіня і магістарка педагогікі цалкам адбыла свой тэрмін зняволення і выйшла з гомельскай жаночай калоніі.

✅ Чытаць болей


У Гомельскай палітзняволенай Таццяны Курылінай з'явілася сімвалічная хросная

Гэта Элізабэт Гётцэ – сябра аўстрыйскай нацыянальнай рады ад партыі Зялёных (Die Grünen).

✅ Чытаць болей


❤️Сёння выйшла на волю палітзняволеная актывістка і прадпрымальніца з Мазыра Крысціна Чаранкова. Яна цалкам адбыла пакаранне. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10586


Стэлу з назвай Жыткавічаў не будуць русіфікаваць

Месяц таму СМІ звярнулі ўвагу на тэндар: дзяржпрадпрыемства «Жыткавіцкі камунальнік» абвясціла конкурс на будаўніцтва новага ўязнога знака гораду. На эскізе ў тэндары назва самага беларускамоўнага гораду Гомельскай вобласці была на рускай мове. Актывісты звярнуліся да мясцовых уладаў і атрымалі адказ.

✅ Чытаць болей


Глабальныя прафсаюзы арганізуюць кампанію салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

Глабальная Федэрацыя прафсаюзаў IndustriALL заклікала членаў арганізацый прафсаюзаў, якіх яна аб'ядноўвае па ўсім свеце, далучыцца да кампаніі па ціску на ўлады Беларусі, у мэтах вызвалення палітычных зняволеных.

✅ Чытаць болей

20 last posts shown.