МЕНСКРАЗАМ!


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа.
#МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай.
Наш бот
@menskrazam_bot
Нашы акаўнты:
https://teletype.in/@menskrazam/accounts
🤍❤️🤍
#МенскРазам‌‌

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Forward from: Dapamoga
Глядзіце, хто да нас едзе!

🔥BIAZ NAZVY (:B:N:) у Вільні! 🔥 Канцэрт у рамках вялікага тура!

Прэзентацыя новага альбому “20+” з песнямі па падзеям пасля 2020 году!

Ужо зусім хутка на сцэне Club выступіць легендарны беларускі гурт BIAZ NAZVY - сапраўдная ікона беларускага року з 25 гісторыяй! 

🗓 03 траўня 2025
🕑 дзверы бару 18:00, канцэрт 19:00
📍 Paviljonas Club, Pylimo g. 21B, Vilnius

Квіткі ад 10 эура 😻

BIAZ NAZVY – гэта:
💥Тэксты на беларускай і польскай мовах, якія крануць самае сэрца.
💥 Музыка, якая спалучае сучасны і класічны рок з меладыйным і магутным гучаннем гітар.
💥 Інтэрактыў з залам, фатаграфаванне, раздача аўтографаў!!!

Пад час канцэрту можна будзе набыць эксулюзіўную цішотку ад гурта :B:N:

Будзе гучна, моцна і незабыўна!


Forward from: Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле)
​​Мабыць, можна зразумець, навошта жорстка пераследуюць і выносяць дзікунскія прысуды палітыкам, ці журналістам, ці анархістам, ці рэйкавым патрызанам, ці былым міліцыянтам, ці проста медыйным асобам. Але здараецца так, што пацукі як учэпяцца ў звычайнага непрыметнага чалавека! Чаму?

72-гадовага Васіля Дземідовіча судзяць у дзявяты - у дзявяты! - раз, ён у спісе тэрарыстаў. Вынікі часткі з гэтых "судоў" невядомыя. І так, Васіль Дземідовіч выглядае звычайным чалавекам. Але чамусьці менавіта яго сістэма  шалёна жадае ці то зламаць, ці то знішчыць.

Адзін з "судоў" быў адкрытым, можна пачытаць, што кажа там спадар Васіль. Каментары пісаў, так, бо гэта яго пазіцыя. Ціханоўскага паважаў і паважае. Узгадвае адваката. Адвакат прызнаў, што нічым не зможа дапамагчы.

А ў апошнім слове ён проста распавядае пра сябе.

Служыў у войску. Ваяваў. Скакаў з парашутам. Тушыў пажары на Далёкім Усходзе. Вучыўся. Жыў у розных гарадах былога СССР. Падарожнічаў. "Я сумленна пражыў усё сваё жыццё". Страціў жонку - яна таксама сумленна пражыла жыццё. Вярнуўся на радзіму. Быў далёкім ад палітыкі. Любіць Беларусь і беларусаў. Супраць вайны. Супраць расколу ў грамадстве. Ведае гісторыю. 25 сакавіка 2020 г міліцыянты выцягнулі яго з дому і запатрабавалі зняць бел-чырвона-белы сцяг з даху.  Адмовіўся.

І за гэтымі словамі - чалавек, які не баіцца. Ён немалады, стомлены, засмучаны ўсёй гэтай бясконцай несправядлівасцю, але нягледзячы ні на што, ён не баіцца. Можа, таму, што за плячыма доўгае, складанае, цікавае і сумленнае жыццё. А можа, проста такі чалавек.

Пацукі таксама адчуваюць Чалавека з вялікай літары і шалеюць. Яны ўвогуле не любяць людзей. Таму "суды", этапы, здзекі, якія падрываюць сілы. Але баяцца не прымусяць. Ніколі. І можа, спадар Васіль і не палітык, і не актывіст, і не медыйная асоба, і не шукаў для сябе вядомасці. Але ў гісторыю сучаснай Беларусі ён дакладна ўвойдзе. Ужо ўвайшоў.

Свабоду Васілю Дземідовічу!
Жыве Беларусь!


Forward from: Радыё Свабода — Беларусь
6 сакавіка — гадавіна ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

У гэты дзень у 1990 годзе ў Менску стварылі ЗБС «Бацькаўшчына», якое аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году, ад той пары зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні, VII зьезд адбыўся ў 2017-м, на ім выступаў і колішні кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.

Улетку 2021 году Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі ЗБС «Бацькаўшчына». Пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК). 24 верасьня Вярхоўны суд ліквідаваў аб'яднаньне.

Пра іншыя падзеі 6 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/B6YAx


Forward from: Радыё Свабода — Беларусь
6 сакавіка — гадавіна ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

У гэты дзень у 1990 годзе ў Менску стварылі ЗБС «Бацькаўшчына», якое аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году, ад той пары зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні, VII зьезд адбыўся ў 2017-м, на ім выступаў і колішні кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.

Улетку 2021 году Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі ЗБС «Бацькаўшчына». Пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК). 24 верасьня Вярхоўны суд ліквідаваў аб'яднаньне.

Пра іншыя падзеі 6 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/B6YAx


Апошнія дні выдаліся цяжкімі для ўкраінцаў, але ж і выклікалі моцную хвалю падтрымкі і салідарнасці.

Вось акцыя беларусаў у Гданьску (там і нашы актывісты таксама ёсць)❤️

Слава Україні!
Жыве Беларусь!

(фота належаць суполцы беларусаў Труймяста Gdansk 23.34 і публікуюцца з іх дазволу)


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Праграміста з «Атланта» пачынаюць судзіць за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі»

Аляксандру Гаршунову 45 гадоў. Ён мінчук. У 2004 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Мяркуючы па сацсетках, працаваў праграмістам на мінскім заводзе «Атлант», піша «Наша Ніва».

Суд над Аляксандрам пачынаецца 3 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да нанясення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Працэс прызначаны весці суддзя Аляксандр Рудэнка.


Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на нядзельную акцыю з нагоды уваходжання суполкі https://t.me/szczecin646 у спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Па ўсім сьвеце экстрэмісты як экстрэмісты - займаюцца падрыхтоўкай тэрарыстычных актаў, масавых беспарадкаў ці вядуць партызанскую вайну.

Толькі беларускія "экстрэмісты" якіясьці дзіўныя: дапамагаюць адно аднаму, праяўляюць салідарнасць з палітвязьнямі на Беларусі, арганізоўваюць розныя мерапрыемствы і нават на пратэсты збіраюцца заўсёды папярэдзіўшы аб гэтым мясцовую паліцыю.

І такая іх дзейнасць чамусьці вельмі замінае рэжыму. Падаецца, ну якая справа КДБ і розным іншым "сілавікам", да таго, што адбываецца ў суполках беларусаў, якія ўжо з'ехалі з Беларусі і вяртацца ня маюць замеру? 

Можа сніцца "красаўцам" па начох, што замест сьцягоў і плякатаў у гэтых "беглых" сапраўдная зброя?

А абараніць сілавікоў некаму. Ды і навошта гэта рабіць? Без іх жыццё ў Беларусі будзе толькі лепшым.

Таму няхай баяцца.
❤️✊✌️


Forward from: Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле)
Тодар Кляшторны - Зноў вясна...


Зноў вясна.
Зноў купаюцца далі ў разлівах,
Зноў так чыста блакітная гладзь...
І так хочацца ў думках маўклівых
Залатыя палі цалаваць.

Зноў так радасна шэпчуць дубровы,
Зноў гамоніць аб нечым быльнёг...
Надрываецца плачам карова
На прыволлі ў шырокіх палёх.

Цэлы дзень снегавыя праталкі
Цэдзяць мутныя пырскі з гары...
На страсе агалцелыя каўкі
Не сціхаюць да позняй пары.

А як вечар датлеіць за хатай,
А як змрокі прылягуць к акну,
За аколіцай ходзяць дзяўчаты
І гукаюць красуню вясну...

Эх, вясна!
Нат нялюбаму хочацца верыць, -
Нат пастылае стала мілей...
Зноў палае бунтарскае сэрца
У бязмежжы юнацкіх надзей.

Цэлы дзень снегавыя праталкі
Цэдзяць мутныя пырскі з гары...
На страсе агалцелыя каўкі
Не сціхаюць да позняй пары.

1927 г.

Перажылі зіму - перажывём і дыктатуру. З першым днём вясны, сябры!
Жыве Беларусь!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Дарагія нашы палітвязні! Ад беларусаў і беларусак Беластока прыміце віншаванні з Днём нараджэння!

У лютым месяцы вы нарадзіліся,
Выхаванцы зімовай сцюжы,
Не зламаліся, не схіліліся
Пад прыгнётам рэпрэсій дужым.
Будзьце моцнымі і здаровымі!
У нас з вамі адно жаданне:
Каб хутчэй з пераменамі новымі
Адбылося да волі вяртанне!


Жыве Беларусь!


🍀 ДЗЕНЬ СВЯТОГА ПАТРЫКА 2025! 🍀
Запрашаем усіх на шалёную вечарыну ў гонар Святога Патрыка!
☘️ Будзе музыка, весялосць і сапраўдны ірландскі дух!
🔥 Жывыя выступы гуртоў з 4 краін!
📖 Паэтычныя выступы – аўтарскія вершы і трошкі магіі слова!


🎶 У ПРАГРАМЕ:

🔥 Музычныя выступы:
• Alex Burn (BLR/LT)
• Ойра (BLR/LT)
• Sommar Noir (BLR/LT)
• Captain Hmiel (UA/PL)
• Гоман-бэнд (BLR/LT)
• Cadion (LT)
• Кашлаты Вох (BLR/LT/PL)
• Всё_CRAZY (BLR/LT/PL)


📖 Паэтычныя выступы:
• Алесь Круткін
• Ілля Міронаў


💃 Танцы, весялосць і ўгар – без гэтага нікуды!


📍 Дзе: Paviljonas, Pylimo g. 21B, Vilnius
🕗 Калі: 13 сакавіка 2025
🎟 Квіткі – 10€ пры ўваходзе

Бяры сяброў і далучайся – будзе гучна, вясела і зусім крышачку шаленства! 🍻


Forward from: Partyzanka
Сегодня особенный день!
27 февраляВсемирный день НПО, день, когда мир говорит о силе общественных инициатив. И в этот же день в Польше — Жирный четверг, когда по традиции все лакомятся пончиками!

Предлагаем совместить приятное с полезным акцией солидарности:
Поддержите Partyzanka донатом — ровно на сумму одного вкусного пончика!

Один пончик🍩 — это:
☑️ Вклад в поддержку беларусов и беженцев в Польше
☑️ Помощь гуманитарным проектам
☑️ Ваше реальное доброе дело прямо сегодня

Почему это важно?
Partyzanka — это не просто инфолиния, чат или канал. Это платформа взаимопомощи, где беларусы, вынужденные покинуть свой дом, находят поддержку, ответы и друзей.

Один пончик = один донат = одна поддержанная судьба.
Давайте сделаем этот четверг по-настоящему сытным — для тех, кому нужна помощь прямо сейчас.

Ешьте пончики — поддерживайте Partyzanka!
ПОДДЕРЖАТЬ PARTYZANKA ДОНАТОМ
(Google Pay, Apple Pay, Blik, карта)

ПЕРЕВЕСТИ 1,5% НАЛОГА PARTYZANKA

ВСЕ СПОСОБЫ ПОМОЩИ ИНФОЛИНИИ🙏


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
За ўдзел у пратэстах будуць судзіць 74-гадовага мінчука

Вячаслаў Шчаўлік родам з горада Долінска, які знаходзіцца на востраве Сахалін за амаль 10 тысячаў кіламетраў ад Мінска. Па звестках Digital Intelligence Team, чалавек з такімі ініцыяламі ў Беларусі адзін.

У 90-я спрабаваў адкрыць ІП, але яно закрылася ў 1996-м. Працаваў ахоўнікам і вартаўніком у Мінску. У яго ёсць жонка і двое паўналетніх сыноў.

Невядома, калі яго затрымалі, але ў сацсетках і месенджарах Шчаўлік даўно не анлайн. Выглядае так, што ён за кратамі, піша «Наша Ніва».

Шчаўліка пачынаюць судзіць 6 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна разам з Любоўю Голубевай і Ірынай Голубевай-Палуян. Іх вінавацяць па «народным» артыкуле за ўдзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК). Суддзя — Ала Скуратовіч.


Forward from: Радыё Свабода — Беларусь
Сёньня трэцяя гадавіна рэфэрэндуму і пратэстаў супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну

27 лютага 2022 году ў Беларусі адбыліся акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Было затрымана ня менш за 800 чалавек. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які быў закліканы яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.

Больш падзей 27 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5OGZD


Forward from: Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле)
Нашы актывісты прынялі ўдзел у акцыі ў Гданьску, прысвечанай трэцяй гадавіне пачатку поўнамаштабнай вайны.

Дзякуй, беларусы Труймяста!

Жыве Беларусь!
(фота належыць суполцы беларусаў Труймяста Gdansk 23.34 і публікуецца з іх дазволу)


Кракаў, 24 лютага 2025.

Беларуская дыяспара далучылася да мітынгаў у падтрымку Украіны і супраць расейскай агрэссіі.

3 гады паўнамаштабнай крывавай вайны, 11 год гібрыдный вайны...
Украіна выстаяла і пераможа!

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
Не вайне!
руская армія - ідзі туды ж, куды пайшоў рускі ваенны карабль!
Stand with Ukraine!


Forward from: Максим Перепелица
Вось і пайшоў чацьвёрты год паўнавартаснага ўварвання раzzеі ва Ўкраіну. Тры гады сапраўднага Пекла на Зямлі, якому няма ні канца, ні краю. Але мы верым і спадзяемся. Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!
Гэта пераклад на беларускаю майго ранішняга верша. Сёлета ён асабліва дарэчы.

ЛЮТЫ

Чацьвёрты год усё цягнецца зіма,
Ня скончыцца ніяк пракляты люты.
Здаецца, і надзей на то няма...
Мы ўсе атручаны халоднаю атрутай.

І ў халадах завеяў без канца
Мы замярзаем. Мерзнуць нашы рукі.
Ня толькі рукі. Мерзнуць і сэрца
Ва ў жудаснай зімовай завірухе.

Мы замярзаем у холадзе з хлусні,
Вайны і гвалту, смерцяў і абразы.
І прапаганды кожны дзень пясні…
Няма ні перамогі, ні паразы.

Мы замярзаем. Стыгне ў венах кроў.
Ад жудаснага не абудзімся мы сну?
Не! Веру я, што ёсць яшчэ любоў,
І дачакацца зможам мы вясну.

©️ Максім Перапяліца

16 last posts shown.