Сумная статыстыка па затрыманых навучэнцах_ках
На жаль, рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, навучэнцы_кі працягваюць знаходзіцца за кратамі.
Праект
students4students, створаны пры ўдзеле актывістаў Вольнага прафсаюза БДУ, апублікавала сумную статыстыку:
Як мінімум 73 навучэнца_кі знаходзяцца ў зняволенні ці ў умовах абмежавання волі, з іх 49 чалавек знаходзіцца ў калоніі. 37 чалавек ўключаныя ў спіс экстрэмістаў, 9 — у "спіс тэрарыстаў". За гэтымі лічбамі стаяць рэальныя людзі.
Праект
students4students створаны для таго, каб прыцягнуць увагу людзей унутры і па-за межамі краіны да таго, што адбываецца з навучэнцамі і навучэнкамі ў Беларусі. Таксама праз гэты праект можна атрымаць неабходную
дапамогу ( псіхалагічную, юрыдычную, кансультацыйную і г.д. у залежнасці ад запыту).
Калі вы хочаце далучыцца да нашага праекта, на сайце ёсць
форма зваротнай сувязі. Таксама ў праекта ёсць
Instagram-акаўнт: