Студэнта з Баранавічаў асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі за перапіску з "NEXTA"
Аляксандр Аляксандравіч Загдай вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Ён быў затрыманы 6 ліпеня 2022 года за тое, што, па версіі следчых, з 13 кастрычніка 2021 года па 17 сакавіка 2022 года перасылаў "неўстаноўленым асобам" паведамленні аб руху авіяцыі. Аляксандр знаходзіўся ў СІЗА-6 да суда.
19 ліпеня 2022 года пачаўся суд, падчас якога суддзя Берасцейскага абласнога суда прысудзіла Аляксандра да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дзе ён знаходзіцца зараз, пакуль дакладна невядома...
#студэнцтва_за_кратами