Затрымана выкладчыца Інстытута бізнесу БДУ
На жаль, рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, затрымліваюць не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў БДУ. Учора стала вядома пра затрыманне старэйшай выкладчыцы інстытута бізнесу БДУ Святланы Яскевіч. Невядома, у якім статусе яна знаходзіцца зараз і за што менавіта яе затрымалі. У допісы да відэа з ёю ў звязаным з сілавікамі тэлеграм-канале напісана, што яна "прывівала студэнтам антыдзяржаўныя погляды" і дасылала "забароненыя матэрыялы". Святлана Яскевіч працуе ў ІБ БДУ з 2006 года, прымала ўдзел у шматлікіх канферэнцыях, звязаных з лічбавымi тэхналогіямі і электронным навучаннем.
Калі вам штосьці вядома пра затрыманне Святланы Яскевіч, просім падзяліцца праз наш ананімны бот @volny_bsu_bot