Репост из: Naračanščyna | Нарачанскі край
Родная хата Максіма Танка
Знаходзіцца на ўскрайку вёскі Пількаўшчына. Менавіта тут 17 верасня 1912 года нарадзіўся Яўген Скурко — будучы паэт Максім Танк.
Калісьці хутар стаяў між двух рэчак: Шыпаўка і Краснаўка. Увесну, як успамінаў паэт, ягоная хата была адрэзаная ад знешняга свету вадой. Тыя рэчкі потым зніклі ў меліярацыю.
На хутары стаяць дзве хаты: навейшая, збудаваная ў 1930-я, і старая, у якой і нарадзіўся Максім Танк. Апошнімі гаспадарамі тут былі родзічы Максіма Танка, але ўжо каля 10 гадоў хутар пустуе.
Месца надзвычай прыгожае і атмасфернае, як гэта часта бывае на радзімах пісьменнікаў. Зямля тут абсыпаныя жалудамі, што падаюць са старых дубоў, а сонечнае святло вельмі чароўна прабіваецца скрозь лісце дрэў.