Верашчака


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.
Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.
Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Дзікая прырода побач
Пад Нясвіжам прачнуўся першы суслік!

📆 7-га сакавіка ў Нясвіжскім раёне ўпершыню гэтай вясной пасля зімняй спячкі назіраўся рабы суслік. Вельмі худы звярок з прагнасцю накінуўся на скупую траву. У кожнага сусліка на зіму асобная норка. На зіму ўваход ў яе запакоўваецца зямлёй. Вясной яны з гнязда выкопваюць новы выхад.

Назіраннем падзяліўся Сяргей Шакала на сваёй старонцы ў Facebook.

Рабы суслік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Тры апошнія калоніі суслікаў ахоўваюцца дзяржавай, зацікаўленымі арганізацыямі і энтузіястамі.

📷 Дзякуем за фота Сяргею Шакалу.


#Літаратура

* * *
Колькі той радасці у чалавека!
Болей работы, трывогі, турбот...
Ды сустракае вясною спрадвеку
З радасцю чыстай ён птушак прылёт.

Выгляне стомлены шпак са шпакоўні,
Першае лісце пачне шалясцець —
І ўжо на сэрцы лягчэй і спакойней,
Сам ты гатовы кудысьці ўзляцець.

Скажа таварыш твой шчырае слова,
З добрай усмешкай унук падбяжыць,
Робіцца зноўку твой свет адмысловым
І адчуваеш, як хораша жыць...

Сёння мне зранку працуецца весела:
Стукнула звонка ў шыбу пчала,
Ластаўка смутак крылом перакрэсліла,
Ліпа цвісці на двары пачала.


1979

Пімен Панчанка


#АнекдотДня

Галоўны "лінгвіст" Беларусі абураецца, што моладзь выхоўваецца на не вельмі прыстойных выразах народнага фальклору, называе гэта "зашкаливающий национализм"

Як па мне, то лепш ужо такі фальклор, чым такі "лінгвіст". Як думаеце?

117 1 5 13 11

#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Віцебск у XIX ст. Цудоўна, што два храмы, якія мы бачым на гэтым малюнку, аднавілі ўжо ў нас час, у гады незалежнасці


#ГісторыяБеларусі

86 гадоў таму-10 сакавіка 1939 года Беларускай операй Яўгена Цікоцкага «Міхась Падгорны» адкрыўся ўласны будынак Вялікага тэатра Беларусі (па праекце І.Лангбарда) на Траецкай гары.

На фота-сцэны са спектакля (архіў Тэатра).

Першым балетам на ўласнай сцэне тэатра стаў "Бахчысарайскі фантан" Б.Асаф'ева (1939). І першы беларускі балет быў пастаўлены таксама ў 1939-м - гэта быў «Салавей» М.Крошнера па матывах аповесці Змітрака Бядулі.

Крыніца


Репост из: Звязда
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Асноўны этап акцыі «Дом без гвалту» стартуе 10 сакавіка

✔️Мэта мерапрыемстваў — своечасова папярэдзіць факты хатняга гвалту, прыцягнуць увагу да вырашэння гэтай праблемы, аказаць кваліфікаваную дапамогу пацярпелым.

☝🏻Асаблівы акцэнт міліцыянеры зробяць на растлумачэнні заканадаўства аб прафілактыцы дамашняга насілля, прымяненні дадатковых мер кантролю да тых, каго ўжо выкрывалі ў супрацьпраўных дзеяннях у адносінах да блізкіх.

zviazda.by


#СучаснаяБеларусь

Дзіцячыя снэкі папулярнага брэнда забаранілі прадаваць у Беларусі

Гаворка ідзе аб прадукцыі "Фруто Няня " для дзяцей ранняга ўзросту. "Фруктовыя кавалачкі" з груш, яблыкаў, сліў і ананасаў аказаліся небяспечнымі для здароўя.

Даследаванні дзіцячага снека паказалі, што ў яго складзе ёсць харчовая дабаўка – кансервант дыяксід серы ў колькасці (34,7 ± 8,0) мг/кг Яна недапушчальная для выкарыстання пры вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання для дзяцей ранняга ўзросту.
Дабаўка можа выклікаць алергічныя рэакцыі, яна проціпаказаная пры асобных відах захворванняў.

З 10 сакавіка снэкі павінны выключыць з продажу, таксама забаранілі іх увоз у Беларусь.

Беражыце сябе і блізкіх!


#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Не атрымалася паўстанне распаўсюдзіць на вялікарускія губерні.

І яшчэ раз, як і ў мінулым пасце на гэту тэму, сам Ратч прама кажа пра пазіцыю Каліноўскага, які жадаў "парваць усе сувязі і зносіны з Варшавай і які рашуча не хацеў ведаць нічога пра любоў да польскай айчыны".
Усім шавіністам выпісаць гэтыя апошнія дзве цытаты і павесіць на сцяну ))
І мы самі будзем тыкаць у пысу гэтымі фактамі ўсіх шавіністаў.


Репост из: Сакральная геаграфія
Незвычайныя камяні на Захадзе Беларусі. Фотаздымкі ўзятыя з экспедыцый Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў 2014-2018 годзе.

Показано 9 последних публикаций.