Репост из: Naračanščyna | Нарачанскі край
Палессе, сядзіба Аскеркаў
У канцы XVI стагоддзя будслаўскія землі былі падараваныя Стэфанам Баторыем Грыгорыю Аскерка, удзельніку бітвы пад Уллай (1564 г).
Гэтыя тэрыторыі належалі роду Аскеркаў ажно да 1939 года. Сама сядзіба пачала будавацца ў другой палове XVIII стагоддзя. Ад гаспадарчага двара захаваўся цагляны каменны корпус, які быў прыбудаваны да сядзібнага дома ў 1908 годзе, рэшткі самога дома і брама. Падчас Другой сусветнай вайны маёнтак гарэў і самая старая (драўляная) частка дома была страчана.
Сёння у будынку размяшчаецца Будслаўская амбулаторыя