Репост из: Naračanščyna | Нарачанскі край
У вёсцы Абрамы, што ў самым сэрцы Нарачанскіх лясоў, існаваў цікавы рытуал, запісаны ў 1960-м годзе.
🌠 Калі падала знічка, жыхары не жаданне загадвалі, а "хрысцілі" зорку знакам крыжа і давалі ёй чалавечае імя (Мацей, Міхал, Рыгор, Ян і інш.), каб яна не папала ў пекла. Мелася думка, што кожная зорка, якая падае – дзіця, каторае памерла да хросту.