Тюрьма Для Жизни


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


«Каждый день заключения мы расцениваем как одобрение наказания народом».
Канал с мыслями и цитатами Сергея Тихановского из тюрьмы.
Присылайте письма Сергея в бот: @strana_turma_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падзялілася цытатамі Сяргея да 600 дзён інкамунікада.


‼️600 дзён без сувязі з Сяргеем Ціханоўскім

600 дзён мы не ведаем нічога пра стан яго здароўя.

Родныя не атрымліваюць лістоў, званкі і перадачы - пад забаронай.

Увесь гэты час Сяргей таксама нічога не ведае пра сваіх блізкіх і родных. Ён нічога не ведае і пра нас усіх. Ён знаходзіцца за кратамі, у прыцемках жоўтых лямпачак, ён не можа падтрымліваць сувязь з воляй, да яго не дапускаюць адваката.

Гэта - рэжым інкамунікада - адно з найцяжэйшых парушэнняў правоў чалавека.

Праваабаронцы прызнаюць, што інкамунікада стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі.

❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:

Віктар Бабарыка — 631 дзень
Мікола Статкевіч — 629 дзён
Максім Знак — 629 дзён
Марыя Калеснікава — 625 дзён
Ігар Лосік — 618 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 600 дзён
Уладзімір Кніга — 420 дзён

Працягвайма сваю справу і памятайма пра кожнага!


Репост из: Светлана Тихановская
«Сегодня особенный день для нас с Сергеем»

Светлана Тихановская редко делиться подробностями о личной жизни и семье. Но по особенному случаю — 20-ти летию брака — она решила поделиться с беларусами и беларусками историями о Сергее Тихановском, которого мы знаем только по его блогу. И немного рассказала о себе, которая скрыта за потоком политических новостей и событий.


🥳Агніі 9 гадоў

Сёння Народзіны дачкі Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Агніі спаўняецца 9 гадоў.

З 2020 года яна не бачыла тату, які сядзіць у турме за сваю палітычную дзейнасць.

Больш за паўтара года Сяргей знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Гэта азначае, што ён не атрымлівае лістоў ад родных і не можа адпраўляць лісты ў адказ.

Святлана Ціханоўская гаворыць, што дачка часта плача і вельмі сумуе па тату.

У апошні час Агнія часта запытваецца, чаму тата ёй не піша. Гэта адлюстроўваюць ейныя малюнкі.

Дзяўчынка старанна вучыцца ў школе, любіць кнігі, маляваць, і пачала гаварыць па-беларуску.

Наша каманда шчыра віншуе Агнію. Мы з вялікай надзеяй і верай зычым ёй як мага хутчэй абняць тату!


‼️580 дзён у рэжыме інкамунікада

Сёння 580 дзён, як у родных няма ніякай інфармацыі пра Сяргея Ціханоўскага.

Агулам у зняволенні ён знаходзіцца ўжо 1594 дні. Менавіта столькі часу жонка Сяргея Ціханоўскага і іх дзеці не бачылі свайго блізкага чалавека.

Рэжым катуе палітвязняў у месцах зняволення, а таксама здзекуецца з іх родных на волі, утрымліваючы зняволеных у рэжыме інкамунікада.

Вязні не атрымліваюць перадач і лістоў ад родных.

Яны не маюць сустрэч з роднымі і адвакатамі.
Іх стан здароўя, а часам нават месцазнаходжанне, невядомыя.

Зняволеных ізалююць ад іншых вязняў і часта ўтрымліваюць у ШІЗА.

На сёння ў рэжыме інкамунікада знаходзяцца, як мінімум, 7 зняволеных з палітычных прычын.

Беларускія дэмакратычныя сілы і праваабаронцы патрабуюць ад рэжыму Лукашэнкі даць доступ палітвязням да адвакатаў і аднавіць іх кантакты з сем’ямі.

❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:

Віктар Бабарыка — 611 дзён
Мікола Статкевіч — 609 дзён
Максім Знак — 609 дзён
Марыя Калеснікава — 605 дзён
Ігар Лосік — 598 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 580 дзён
Уладзімір Кніга — 400 дзён


‼️Сяргей Ціханоўскі: 550 дзён у рэжыме інкамунікада

550 дзён родныя і блізкія палітвязня не маюць ніякай інфармацыі пра яго.

Рэжым свядома трымае Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Міколу Статкевіча і некаторых іншых палітвязняў у рэжыме інкамунікада.

Ад іх няма лістоў, невядомы іх фізічны і псіхалагічны стан. Мы можам толькі здагадвацца, праз якія пакуты яны праходзяць у турме. Пры гэтым няясна, у якой менавіта пенітэнцыярнай установе знаходзяцца гэтыя вязні.

Рэжым намагаецца зламаць нашых герояў і дэмаралізаваць актывістаў на волі. Ён імкнецца да таго, каб беларусы і ўвесь свет забыліся на ахвяры палітвязняў, што тыя свядома прынеслі дзеля свабоды беларусаў, а таксама на іх пакуты.

Сяргей Ціханоўскі ў няволі з 29 траўня 2020 года. Больш за 4 гады (!) ён не бачыў жонку і дзяцей.

Яго двойчы асудзілі з надуманых прычын, перавялі на турэмны рэжым, змяшчалі ў ШІЗА. Яго працягваюць утрымліваць ва ўмовах ізаляцыі ад знешняга свету.
Што гэта, як не катаванні?

Сёння ж рэжым спрабуе згуляць у "лібералізацыю" — вызваляе некаторых палітвязняў, але пры гэтым працягвае кідаць у турмы новых людзей.

Ён цынічна разглядае беларусаў як рэсурс у бруднай гульні, стаўкі ў якой — чалавечыя лёсы і жыцці.

⁉️Што нам рабіць цяпер, калі нібыта няма магчымасці паўплываць на злачынцаў, якія захапілі ўладу ў Беларусі?

Варта працягваць рабіць тое, што ў нашых сілах — душыць Лукашэнку санкцыямі, даводзіць да ўрадаў замежных краін важнасць ізаляцыі дыктатарскага рэжыму, дэманстраваць усяму свету ягоныя ваенныя злачынствы і варварскія дзеянні ў дачыненні да палітвязняў.

Упэўненыя, гэтага хоча і Сяргей Ціханоўскі, які заклікаў наймацней ціснуць на рэжым!

Сёння супольная праца ўсіх дэмакратычных сілаў надзвычай важная для вызвалення палітвязняў і знішчэння рэжыму інкамунікада ў дачыненні да іх.

Варта памятаць лозунг Сяргея Ціханоўскага — "Толькі разам мы зможам пабудаваць Краіну для Жыцця!"

❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:

Віктар Бабарыка 581 дзень
Мікола Статкевіч 579 дзён
Максім Знак 579 дзён
Марыя Калеснікава 575 дзён
Ігар Лосік 568 дзён
Уладзімір Кніга 370 дзён


❗️ Сяргею Ціханоўскаму - 46

Палітвязню, палітыку і блогеру сёння споўнілася 46 гадоў. Гэта ўжо пяты дзень нараджэння, які Сяргей Ціханоўскі сустракае за кратамі.

Яго арыштавалі ў 2020-ым, больш чым за два месяцы да выбараў прэзідэнта. Арыштавалі па надуманнай прычыне, падчас правакацыі на мітынгу, зладжанай так званымі міліцыянерамі.

З таго часу Сяргей знаходзіцца за кратамі, асуджаны да вялізнага тэрміну зняволення. Ён прайшоў праз судовыя працэсы, несправядлівыя выракі, карцар, штрафны ізалятар, нялюдскія ўмовы ўтрымання. А галоўнае, увесь гэты час не бачыўся са сваёй жонкай Святланай і дзецьмі - Карнеем і Агніяй.

Хіба што цяжэй за ўсё ягоным родным цягам апошніх 528 дзён. Сям’я не мае ніякіх звестак ад свайго блізкага чалавека. Яго, як і некаторых іншых палітвязняў, турэмшчыкі трымаюць у рэжыме інкамунікада.

Для родных Сяргея ягоны дзень нараджэння поўны смутку, гэта чарговы напамін пра адабраны і страчаны час. 

Мы добра памятаем як у 2020-ым прыйшлі з акцыяй да сценаў «Валадаркі», дзе тады трымалі Сяргея. Але яны этапавалі яго ў Жодзіна і ён не пачуў нашыя віншаванні. Але турэмшчыкі пачулі.

Сёння мы дакладна ведаем, што лісты не прабіваюцца да Сяргея, але цэнзары чытаюць іх. Чытаюць і ведаюць, што Сяргей і іншыя палітвязні - героі. Таму не апускайце рук і працягвайце дзяўбаць!

Напішыце ліст і дашліце яго на адрас зняволення Сяргея, а перад гэтым - вышліце фота у Банк Лістоў.

📩Следчая турма №8
г.Жодзіна, вул. Савецкая 22а, 222163
Ціханоўскі
Сяргей Леанідавіч

Мы верым, што надыйдзе момант, калі Сяргей Ціханоўскі і ўсе несправядліва асуджаныя выйдуць на волю. У нашай краіне запануе законнасць, а ўсе вінаватыя ў пакутах палітвязняў панясуць справядлівае пакаранне.

Гэта і будзе тая Краіна для Жыцця, пра якую мы сёння марым. З днём нараджэння, Сяргей Ціханоўскі!


Мы кажам вам дзякуй за тое, што далучыліся да акцый салідарнасці і працягваеце падтрымліваць Сяргея!

Таксама нагадваем, што ліставанне з палітвязнямі - гэта надзвычай важная справа. Напішыце ліст і дашліце яго на адрас зняволення Сяргея, а перад гэтым - вышліце фота у Банк Лістоў.

📩Следчая турма №8
г.Жодзіна, вул. Савецкая 22а, 222163
Ціханоўскі
Сяргей Леанідавіч

Пасля выхаду на волю, Сяргей абавязкова прачытае вашыя лісты і пабачыць падтрымку.


Сёння беларусы выходзяць па ўсім свеце, каб выразіць салідарнасць з Беларуссю.

І ў гэты дзень мы, каманда Сяргея Ціханоўскага, нагадваем словы нашага лідара аб тым, што толькі разам, мы пабудуем краіну для жыцця.

Памятаем аб гэтым і верым, што настане момант, калі асабіста Сяргей скажа нам гэта на вуліцах Менску✊🏻


500 дзён у рэжыме інкамунікада

Сёння роўна 500 дзён, як у нас няма ніякай інфармацыі пра Сяргея Ціханоўскага. У зняволенні ён знаходзіцца ўжо 1514 дзён...

За гэты час Сяргей Ціханоўскі прайшоў праз многае. Яго двойчы асудзілі па надуманых прычынах, перавялі на турэмны рэжым, змяшчалі ў ШІЗА, а цяпер утрымліваюць ва ўмовах ізаляцыі ад знешняга свету і нават іншых зняволеных.

Аднак некаторыя рэчы застаюцца нязменнымі:

🔺Ваша салідарнасць з Сяргеем і іншымі палітзняволенымі;

🔺Няспынная праца па нашаму вяртанню дадому;

🔺Нязломнасць нашых герояў!

Разам давайце і далей, нягледзячы на ўсе перашкоды, ісці да перамогі і свабоды пад знакамітым лозунгам Сяргея:

«Толькі разам мы зможам пабудаваць Краіну для Жыцця!»


Репост из: Фонд «Краіна для Жыцця»
«Зніклыя, але не забытыя»

Выданне Thе Washington Post расказала пра беларускіх палітвязняў, якіх трымаюць у рэжыме інкамунікада:

👉🏻 https://www.washingtonpost.com/opinions/2024/07/05/dictators-disappear-political-prisoners-incommunicado-belarus/

«Пры Аляксандры Лукашэнку Беларусь часта служыла палігонам для выпрабаванняў розных метадаў рэпрэсій. Цяпер ён займаецца жорсткімі псіхалагічнымі катаваннямі, утрымліваючы палітычных зняволеных без сувязі з навакольным светам больш за год».

На сённяшні дзень мы нічога не ведаем пра:

Віктара Бабарыку 517 дзён
Міколу Статкевіча 515 дзён
Максіма Знака 515 дзён
Марыю Калеснікаву 511 дзён
Ігара Лосіка 504 дня
Сяргея Ціханоўскага 486 дзён
Уладзіміра Кнігу 306 дзён


Год таму паказалі турэмнае відэа з Сяргеем Ціханоўскім. З таго часу пра яго няма ніякіх звестак. Святлана Ціханоўская выказалася пра мужа:

«Месяц таму Карней і Агнія намалявалі і прынеслі са школы паштоўкі да Дня бацькі. Сяргей дагэтуль не атрымаў гэтыя падарункі. Мы пазбаўленыя ўсіх магчымасцяў сувязі з Сяргеем, лістоў не атрымліваюць нават нашыя дзеці…

Я падзяляю боль тысячаў семʼяў палітзняволеных – і разумею, што такое чакаць вестачкі ад роднага чалавека.

У мяне таксама бываюць моманты, калі ў душы пануюць адчай і бяссілле. Але вашая падтрымка не дазваляе апускаць рукі – і матывуе працягваць працу. Менавіта ў такія моманты я разумею: толькі разам – праз дапамогу адно аднаму – мы можам дамагчыся, каб усе палітвязні апынуліся на волі.

Дарагія беларусы! Кожны з нас можа прыспешыць гэты дзень: напісаць ліст ці паштоўку, зрабіць данат, выйсці на акцыю салідарнасці, падтрымаць семʼі палітзняволеных.

Не бывае маленькай дапамогі: кожны ўчынак набліжае нас да дня, калі мы зможам абняць сваіх родных».


❗️«Ён не апускае рукі», – былая палітвязынка расказала пра сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім падчас этапу

У інтэрвʼю выданню «Наша Ніва» былая палітзняволеная Аліса Буневіч распавяла пра сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім у турэмным цягніку. Гэта адбылося падчас этапавання Сяргея ў жодзінскую турму:

«Ён быў схуднелы, змарнелы тварам, меў зямлісты колер твару. Каб не голас і размова пра грошы за канапай, я б яго, напэўна, не пазнала. Гэта быў дзень яго народзінаў, 18 жніўня, яго этапавалі ў крытую турму ў Жодзіна. Для мяне гэтая сустрэча была класным знакам, што ўсё будзе добра. Сяргей вельмі баявы, хаця і глядзець на яго было балюча, але ўнутраная моц адчувалася ў размове з канваірамі, якую я трохі чула. Ён не апускае рукі, дык чаму я мушу?»


❗️ Ужо 4 гады Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў турме. Больш за год з ім няма сувязі. Яго ўтрымліваюць у зняволенні ў рэжыме інкамунікада, каб зламаць і дэматываваць. Але ўсяму некалі прыходзіць канец.

Давайце ўспомнім гісторыю, калі 27 гадоў турмы і 17 гадоў у рэжыме інкамунікада не зламалі, а ўмацавалі чалавека. Калі герой адмаўляўся ад прапановаў датэрміновага вызвалення, якія патрабавалі ад яго адрачэння ад сваіх поглядаў. Калі супраціў прывёў да вялікіх зменаў, у тым ліку да мірнага пераходу да дэмакратыі. Гэта гісторыя пра Нэльсана Мандэлу.

Нэльсан Мандэла правёў 27 гадоў у турме за сваю барацьбу супраць апартэіду ў ПАР.
17 з іх Мандэла адбыў у адзіночнай камеры, дзе меў права на адзін візіт і адзін ліст на працягу паўгода. Па ўспамінах Мандэлы, лісты часта не праходзілі турэмную цэнзуру.

Ён быў арыштаваны ў 1962 годзе і прыгавораны да пажыццёвага зняволення за сабатаж і змову з мэтай звяржэння ўрада. Спачатку яго ўтрымлівалі ў турме на востраве Робэн, дзе ўмовы былі жорсткімі.

Пасля асуджэння (1964-1969) Мандэлу ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры. Ён быў абмежаваны ў кантактах з іншымі вязнямі.

Потым (у 1970-1976) умовы ўтрымання крыху палепшыліся, але Мандэлу ўсё яшчэ не дазвалялася свабодна мець зносіны з іншымі зняволенымі.

Пасля пераводу ў турму Паларсмур Мандэлу зноў змясцілі ў адзіночную камеру, дзе ён правёў 16 месяцаў (у 1982).

Мандэла лічыў адзіночнае зняволенне "самым агідным аспектам турэмнага жыцця". "Не было ні канца, ні пачатку; ёсць толькі ўласны розум, які можа пачаць сваволіць".

Ізаляцыя негатыўна паўплывала на фізічнае здароўе Мандэлы. Ён пакутаваў ад сухотаў, артрыту і іншых захворванняў. Яму было цяжка захаваць псіхічнае здароўе: ён змагаўся з дэпрэсіяй і адзінотай.

Але нягледзячы на ​​цяжкасці, Мандэла не зламаўся. Ён выкарыстоўваў час у самоце для самаадукацыі і развіцця: вывучаў права і стаў юрыстам, таемна пісаў сваю аўтабіяграфію.

Вызваленне Мадэлы ў 1990 годзе стала паваротным момантам у барацьбе з апартэідам і натхніла людзей ва ўсім свеце. Мандэла адыграў ключавую ролю ў мірным пераходзе ПАР да дэмакратыі і стаў першым чарнаскурым прэзідэнтам краіны ў 1994 годзе.

У 2015 годзе напісаны Нэльсанам Мандэлай збор правілаў абыходжання са зняволенымі (вядомы як “Правілы Нэльсана Мандэлы”), быў прыняты Генеральнай Асамблеяй ААН.

Правілы абмяжоўваюць выкарыстанне адзіночнага зняволення ў якасці крайняй меры і падкрэсліваюць, што прадастаўленне медычнай дапамогі зняволеным з'яўляецца абавязкам дзяржавы.

Горка, што праз столькі гадоў усё яшчэ няма магчымасці абавязаць закрытыя рэжымы прытрымлівацца гэтых правілаў.

Сябры, Сяргей Ціханоўскі асуджаны на вялізны тэрмін зняволення. Мы, усе разам, мусім прыкласці максімум намаганняў для вызвалення Сяргея і ўсіх палітвязняў. Гэты ганебны і крывавы рэжым, недапушчальны для Еўропы XXI стагодзя, мусіць быць разбураны.

Жыве Беларусь! Свабоду палітвязням!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Глеб Гатоўка: «Ціханоўскі адстойвае свае правы нават у турме»

Былы палітвязень Глеб Гатоўка расказаў «Белсату» пра фізічны і псіхалагічны стан Сяргея Ціханоўскага, з якім ён сядзеў у Жодзінскай турме.

Сяргей моцна схуднеў, бо адміністрацыя ўстановы абмяжоўвае яго не толькі ў камунікацыі са знешнім светам і іншымі вязнямі, але таксама не дазваляе забіраць перадачы, якія прыходзяць з волі. Тым не менш Сяргей Ціханоўскі не зломлены. Ён па-ранейшаму змагаецца за свае правы.

Поўную версію інтэрвʼю чытайце па спасылцы і глядзіце ў эфіры «Белсату».


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
"Быть его голосом – и напоминать о главном его словами", - Светлана Тихановская выпустила видеообращение к годовщине задержания Сергея Тихановского

Четыре года назад задержали Сергея Тихановского. Сейчас про него мало что известно даже семье и близким. Но все родные, друзья и соратники Сергея верят в его слова и продолжают дело, которым он жил. В этом видеообращении они стали его голосом.

Александр Добровольский - политик;
Наталья Мацкевич - адвокатка, правозащитница;
Анатолий Лебедько - политик;
Виталий Савюк - представитель общественного движения "Страна для жизни";
Андрей Паук - блогер;
Евгений Соленков - ведующий YouTube-канала "Страна для жизни";
Ольга Зазулинская - правозащитница, руководительница фонда "Страна для Жизни";
Владислав Новожилов - музыкант;
Александр Кабанов - блогер.

"Правда и справедливость победят зло и беззаконие", - убежден Сергей Тихановский.

Давайте помнить об этом и в меру сил приближать этот день✊🏻


‼️ 4 года с момента ареста Сергея Тихановского

Ровно 4 года тому назад во время прямого эфира своего стрима был задержан Сергей Тихановский. Это произошло в результате провокации на пикете в Гродно. Вместе с Сергеем задержали его друзей и соратников. В последующие дни по Беларуси прокатилась волна репрессий. Она стала предвестием ужасного террора, который длится до сих пор.

Прошло 4 года. Все это время Сергей, как и многие его соратники, находится за решеткой. Им присудили чудовищные сроки заключения. Огромное число беларусов вынуждены были покинуть родную страну из-за угрозы политического преследования.

На протяжении более года (447 дней) тюремщики держат Сергея в режиме инкомуникадо, фактически в полной блокаде от окружающего мира. До него не доходят письма, нет свиданий с адвокатами, родными. Кроме того, Сергея Тихановского изолируют и от других заключенных. Это пытки.

Нам достоверно известно, что власти применяют режим инкоммуникадо против как минимум 7 человек. Помимо Сергея Тихановского, это Николай Статкевич, Максим Знак, Мария Колесникова, Игорь Лосик, Виктор Бабарико, Владимир Книга - те люди, которых диктатор боится больше всего и которые не боятся его. 

Четыре года назад Сергей Тихановский сознательно пошел на тот стрим. Он знал, что его могут арестовать. Но не побоялся выступить против преступной власти. Как и другие политзаключенные, Сергей Тихановский не думал, что тьма захватит Беларусь так надолго, а сам он не увидит жену и детей на протяжении долгих четырех лет.

Сегодня, когда в тюрьмах по всей Беларуси держат как минимум полторы тысячи политзаключенных, когда людей пытают и убивают в угоду безумному диктатору, не будем бояться и мы!

Ведь только вместе мы сможем построить страну для жизни✊🏻

Показано 17 последних публикаций.