Фонд «Краіна для Жыцця»


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


У Вільні – дабрачынны музычны фэст!

🥁Музычная супольнасць Belarus Outside Sound System і Фонд салідарнасці BYSOL ладзяць фестываль Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay.

🙏 Усе сродкі пойдуць на беларускіх палітвязняў.

Імпрэза пройдзе ў рамках міжнароднай эстафеты салідарнасці Voices Across Borders.

Прыходзьце і запрашайце сваіх літоўскіх сяброў! Вас чакае густоўная музыка, добрая кампанія, магчымасць выйграць прызы і паўдзельнічаць у аукцыёне.

📍Дзе? VILNIUS - LOFTAS;
📍Калі? 22.11.2024 (пятніца);
📍Час правядзення: 19:00 - 01:00;
📍Уваход - данат ад 10 эўра.


📺 Пенсионеры – враги режима

👉 https://youtu.be/kyN3XvtOFPo?si=s1-WSQJIEXI43Ano

Пенсионерам как никогда тяжело в Беларуси. У них нет ни достойной пенсии, ни качественного медицинского обслуживания, ни ощущения, что они под надежной защитой государства. Государство в лице Лукашенко может давать только огромные сроки за несогласие с режимом, не делая никакой скидки на возраст.

Говорим про издёвки и унижения над пожилыми людьми в Беларуси


❗️Памілавалі яшчэ 32 палітвязня

Сярод сярод тых, каго памілавалі, ёсьць інвалід і людзі з хранічнымі захворваннямі.

У хуткім часе на волю выйдуць 8 жанчын і 24 мужчыны.


«Калядная пошта» для дзяцей палітвязняў: падарыце цяпло і радасць маленькім беларусам!

🎁 Больш за 290 дзяцей з сем'яў палітвязняў у 2023 годзе атрымалі навагоднія падарункі дзякуючы акцыі «Калядная пошта», што арганізаваў фонд «Краіна для Жыцця».

Сваімі водгукамі падзяліліся былая палітзняволеная Вольга Такарчук і жонка палітвязня Галінай Будай. Абедзве яны – маці, а іх дзеці атрымлівалі падарункі ад «Каляднай пошты».

Чытайце 👉 https://by.stranafund.org/blog/news/kalyadnaya-poshta-dla-dzyacey-palitvyaznyau-2024-2025


















1000 дзён цягнецца вайна ва Украіне

Яна закранула і беларусаў. А некаторых з нас — асабліва.

Сабралі прыклады таго, як рэпрэсіўная машына карае тых, хто не змог быць убаку 👉


📨 Сэрвіс «Письмо.бел» і ягоныя старонкі ў сацсетках прызналі «экстрэмісцкімі»

📩 Гэта - афіцыйная арганізацыя, у якой была дамова з РУП Белпошта. Праз сайт можна  проста з дома адправіць ліст за краты.

Нагадаем, што напрыканцы 2023 года затрымалі Ігара Угліка і Аляксандра Лыкшына — стваральнікаў сэрвіса. Пазней іх асудзілі па 342 артыкуле на 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.


Не вылечыць зуб, але атрымаць гепатыт? Гэта магчыма ў беларускай турме 😓

Пачытайце, як палітвязні губляюць здароўе за кратамі праз неаказанне медычнай дапамогі і кепскія ўмовы ўтрымання. Сабралі некалькі важных гісторый👇

https://by.stranafund.org/blog/news/yak-sviatlodiedniya-lampy-viyadayuc-vochy-i-psuyuc-zrok-gistoriyi-palitviazniau


Репост из: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Хваля зноў прайшлася па ўсёй Беларусі»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская – пра новыя затрыманні, меры кібербяспекі і кантакты для дапамогі:

«Учора пачала паступаць інфармацыя аб затрыманнях хваля зноў прайшлася па ўсёй Беларусі. Геаграфія дастаткова шырокая: Гродна, Жодзіна, Мінск, Брэст, Кобрын, Баранавічы, Віцебская вобласць. На гэты раз сярод затрыманых ёсць і сваякі палітзняволеных.

У канцы студзеня 2024 года мы ўжо сутыкаліся з масавай «зачысткай» сярод родных палітвязняў. Прычынай тады стала прадуктовая дапамога. Усяго было затрымана мінімум 306 чалавек, 149 з іх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці праз штрафы і спагнанне на агульную суму больш за 270 тысяч беларускіх рублёў. Мінімум 10 чалавек атрымалі адміністрацыйныя арышты, 33 чалавекі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці і асуджаныя на пазбаўленне і абмежаванне волі. Усяго па крымінальных артыкулах фігуравала каля 40 чалавек, некаторым удалося выехаць з краіны.

Што менавіта паслужыла падставай на гэты раз, мы не ведаем. Але вось ужо больш за 4 гады мы назіраем за тым, што падставы і не трэба.

Прашу, калі вы ў Беларусі, паклапаціцеся пра сваю бяспеку, трымайце свае тэлефоны ў чысціні, захоўвайце лічбавую гігіену. Заўсёды можна звярнуцца па дапамогу ў наладзе вашых гаджэтаў у фонд «Краіна для жыцця». Альбо зрабіць усё самастойна можна знайсці інструкцыі на рэсурсах «Кіберпартызан».

Калі вы адчуваеце сябе ў небяспецы, звярніцеся ў фонд салідарнасці BYSOL і спецыялісты падумаюць, як дапамагчы ў вашым выпадку.

Праверце яшчэ раз, каб дома не было нічога, што можа прыцягнуць увагу сілавікоў. Не трымайце дома пашпарты і наяўныя грошы. Памятайце, ваша бяспека залежыць ад таго, наколькі вы ўважліва ставіцеся да рэкамендацый праваабаронцаў і спецыялістаў па кібербяспецы.

Беражыце сябе ў гэтыя складаныя часы!»

📌Паведамляць пра затрыманні можна праз чат-боты: @viasnainfo (ПЦ «Вясна»), @dahary_nahami (ініцыятыва Dissidentby).

📌Калі вам патрэбна дапамога з выездам і рэлакейтам, запоўніце анкету па спасылцы.

@CabinetBelarus


Ідзе чарговая хваля затрыманняў

Праваабаронцы атрымліваюць шматлікія паведамленні пра затрыманні ў Гродзенскай вобласці, Брэсцкай (Баранавічы), а таксама ў Мінску. Вядома, што іх  праводзяць супрацоўнікі КДБ.

📲 Калі ласка, будзьце пільнымі, «чысціце гаджэты». Скарыстайцеся для гэтага нашай тэхнічнай патрымкай: @tech_rescuer1

Паведамляйце пра затрыманні праваабаронцам — напрыклад, праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»

🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby


📺 Чистилище для противников диктатуры

👉 https://youtu.be/_9IChCZtJX0?si=O7sqbz6PRRWyMNL9

Сегодня мы рассказываем историю Константина Высочина – экс-политзаключенного, который вспоминает дни заключения как чистилище. Место, в котором до сих пор уничтожают тысячи людей.


Рэжым інкамунікада — адна з невымоўна жахлівых з'яваў, што ёсць у пенітэнцыярнай сістэме Беларусі 🙅‍♂️

На сёння вядома пра 7 чалавек, якіх па міжнародных прававых нормах можна лічыць зніклымі без звестак. Гэта:

🔸Сяргей Ціханоўскі
🔸Уладзімір Кніга
🔸Віктар Бабарыка
🔸Аляксандр Арановіч
🔸Мікола Статкевіч
🔸Максім Знак
🔸Ігар Лосік

Іх родныя і ўвесь свет дагэтуль чакаюць хоць якіх звестак пра іх.


❗️ З'явіўся здымак Марыі Калеснікавай з татам. Пра гэта паведамляюць беларускія медыя.

З 15 лютага 2023 года яна знаходзілася ў рэжыме інкамунікада — родныя і блізкія не мелі ад Марыі ніякай інфармацыі.

Імаверна, сустрэча адбывалася ў турэмнай бальніцы.

Показано 20 последних публикаций.