Палявая пошта


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках.
Больш картак у нашай інсце:
https://www.instagram.com/poshtabel/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


#Баранавічы
Hauptstrasse, 1917 г. /
вул.Савецкая, 2024 г.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)


#Віцебск
вул. Смаленская, 1909 г. /
вул. Леніна, 2023 г.

На старой паштоўцы можна пабачыць адразу два касьцёла, якія пабудавалі ў ХVIII cтагоддзі:

🕍 св.Антонія Падуанскага (бліжэй)
🕍 св.Язэпа (удалечыні)

Абодва храмы былі знішчаны бальшавікамі пасьля Другой сусветнай вайны.

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)


#Магілёў, вакзал
1915 / 2024

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)


#Сьмілавічы, палац Манюшкаў
1942 / 2024

Прыкладна год таму ў нас ужо выходзіў допіс пра гэты палац. Былі надзеі, што гаспадары калісьці скончаць рэстаўрацыю, і на Меншчыне будзе яшчэ адно класнае месца для турыстаў, сваіх і замежных.

На мінулым тыдні маёнтак знакамітага рода выставілі на продаж, за сядзібу просяць звыш мільёна даляраў. Мяркую, рэальнаму пакупніку трохі скінуць, але сума ўсё адно касмічная. Больш інфармацыі і фота па спасылцы:

https://realt.by/sale-pomeschenie/object/3181252/

Агулам, уся гэта гісторыя выглядае сумна, асабліва калі ведаеш прэцэдэнты, што да аднаўлення падобных аб'ектаў у Беларусі.
Будзем спадзявацца, спадчына Манюшкаў у нас, так ці іначай, не прападзе. Зраблю допіс у наступным красавіку, будзьма сачыць за сітуацыяй.

(фота: realt.by)


#Смаргонь, касьцёл св.Аляксея
1918 / нашы дні

Рады падзяліцца чарговай карткай, якую атрымалася выкупіць у межах рубрыкі #грамадскінабытак! На маляванай паштоўцы касьцёл святога Аляксея ў Смаргоні, які знішчылі больш за стагоддзе таму.

Спампаваць сканы можна вышэй, а пачытаць пра храм тут:
https://telegra.ph/GN5-Hramavaya-arh%D1%96tehktura-%D1%9E-polym%D1%96-Pershaj-susvetnaj-Kascyol-svAlyakseya-Smargon-04-09

💌 Дзякую ўсім мэцэнатам і мэцэнаткам "Палявой пошты"!
З вашай дапамогай атрымліваецца вяртаць для Беларусі цікавыя рэчы :)

🤝 Хто хоча спрычыніцца да добрай справы, запрашаю:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel

#забытаявайна, #артыкул




#Смаргонь, #грамадскінабытак


Репост из: Беларускі піонэр
#фотабсср
Дарэчы, ёсць іншая паштоўка з гэтай жа серыі з трохі іншым відам, які захоплівае новапабудаваны ў той час клуб металістаў (будынак захаваўся). Склаўшы выявы з двух паштовак можна атрымаць такую панараму заходняга берага Дзвіны ў Віцебску 1930 (меркавана) года.


Репост из: Беларускі піонэр
#фотабсср
Канал "Палявая пошта" падзяліўся карткай з відамі Віцебска меракавана 1930 года. На паштоўцы выяўлены Дзвінскі мост (быў разбураны ў вайну, зараз на яго месцы Кіраўскі мост) і забудова заходяга берага Дзвіны. У далечыні можна пабачыць барочныя вежы Петрапаўлаўскай царквы (будавалася як уніяцкая), яна была зруйнавана ў пасляваенны час.


#Валожын, ешыва
пач. ХХ ст. / 2024

... Бадай, ніводнага жыда няма на свеце, каторы не знаў бы ці хаця бы не чуў а Валожыне. Найважнейшая тут жыдоўская духоўная школа, і найважнейшымі лічацца валожынскія рабіны. Не толькі з усёй Расеі чы Еўропы, але з усяго свету — з Амерыкі, Японіі нават прыязджаюць сюды вучыцца на рабінаў... (паводле "Лісты з Дарогі", Ядвігін Ш., 1910 г.)

📷 Свежае фота з аднаўлёньня знакамітага ешыбота ў Валожыне. Першы этап рэканструкцыі пачаўся ў траўні мінулага года. Калі паглядзець зімовы допіс калег са Спадчыны, бачым, праца паціху ідзе.

У перспектыве, тут будзе музейна-адукацыйны комплекс, дзе турысты змогуць даведацца больш пра габрэйскую спадчыну горада і рэгіёна. Пазычым посьпехаў гэтаму амбітнаму праекту.

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)


#Дарагічын
касьцёл Маці Божай Каралевы
1929 / 2024

Былы помнік нашага драўлянага дойлідства, храм пабудавалі ў 1928 годзе на сродкі тутэйшай каталіцкай парафіі.

У пасьляваенны час перабудаваны пад краму, фактычна знічшчаны. Сёньня на гэтым месцы дзіцячая школа мастацтваў.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)


Раю падпісацца на канал цікавага праекта "Куфар старажытнасьцяў". Тут акрамя паштовак хапае музейных рэчаў, датычных нашай гісторыі 😉.

Далучайцеся!
https://t.me/kufar_starazytnasc

Будзем спазнаваць Беларусь разам. Як пісаў класік: «Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ, і вартым быць яго»


🎉21 сакавіка 1840 нарадзіўся Францішак Багушэвіч — беларускі паэт, пісьменнік, дзяяч нацыянальнага адраджэння.
Аўтар легендарнага запавету: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі"

💌 Нашаму класіку была прысьвечана адна з першых у гісторыі паштовак на беларускай мове.
Выдавецтва: "Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ", Санкт-Пецярбург, 1906 г.

PS: агляд гэтай сэрыі паштовак ужо калісьці быў на нашым канале. Пачытаць можна тут :)

#друкнаэміграцыі


#Менск
Саборная плошча, пач. ХХ ст. /
плошча Свабоды, 2023 г.

(фота: inst volka_u)


Репост из: Naračanščyna | Нарачанскі край
Возера Мядзел у 1917 годзе на нямецкіх паштоўках. На фоне жывапіснага возера — знішчаныя галіны дрэў і калючы дрот.

Фрагмент з дзённіка Міхася Мялешкі, ураджэнца вёскі Скары, што на беразе возера Мядзел:

"Ізноў успомніўся свой родны вугалык, палеткі што раскрыліся пірад маімі вачыма, паказаліся мне роднымі ўзгоркамі і лугавінкамі, успомнілася родная хатка, родная сямейка, праўды рэдка калі я забываю пра іх, і як нажом у грудзі дрыганулі, як успомніў, што там цяпер «вайна», што можа ад усяго таго, што цешыць маю думку, асталіся руіны толькі і мо ў жывых ці астаўся хто, ах, Божачка, як цяжка пра гэта думаць, сьпіраіца дыханне ў грудзях і выступаюць слёзы з вачэй..."
27 верасня 1915


Вітаю, спадарства!

Чарговым прадметам з нямецкіх аўкцыёнаў, які атрымалася выкупіць за вашыя данаты, стала паштоўка з Наратамі.
Вёскі такой ужо няма, а паштоўка ёсьць!

Падрабязней у артыкуле:
https://telegra.ph/GN4-Naraty-Pashto%D1%9Ek%D1%96-zn%D1%96klaj-vyosk%D1%96-03-09

🤝 Дзякуй усім, хто падтрымлівае рубрыку #грамадскінабытак

Далучыцца да вяртання артэфактаў можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel




#грамадскінабытак, #нараты, #забытаявайна



Показано 19 последних публикаций.